вы́глянцаваць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак., што.

1. Пакрыць чым‑н. глянцавітым, нацерці да бляску. Выглянцаваць стол лакам. Выглянцаваць паркет.

2. перан. Надаць знешні глянец чаму‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́нюхаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Знайсці па паху. Кот вынюхаў мышэй.

2. перан. Разм. груб. Вызнаць, выведаць; высачыць. Вынюхаць чужыя намеры. Вынюхаць навіну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абмахну́цца, ‑ну́ся, ‑не́шся, ‑не́цца; ‑нёмся, ‑няце́ся; зак.

1. Аднакр. да абмахвацца.

2. перан. Памыліцца. Ды леснікі здарэнне зналі. Калі Абрыцкі абмахнуўся І пад Пшавару падвярнуўся. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закамяне́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Зацвярдзелы, цвёрды, як камень. Закамянелая зямля. Закамянелая смала.

2. перан. Знямелы, застылы. Закамянелы твар. □ [Косцік] стаяў, не кратаючыся з месца, увесь закамянелы. Баранавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заліза́ць, ‑ліжу, ‑ліжаш, ‑ліжа; зак., што.

1. Лізаннем ачысціць, загаіць. Залізаць рану.

2. Разм. Прычасаць, прыгладзіць языком поўсць (пра жывёлу). // перан. Вельмі гладка прычасаць. Залізаць валасы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ле́пта, ‑ы, ДМ ‑пце, ж.

1. Дробная манета ў Грэцыі.

2. перан. Пасільны уклад у якую‑н. агульную справу. Унесці сваю лепту ў агульную справу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

метафі́зік, ‑а, м.

1. Паслядоўнік метафізікі; проціл. дыялектык.

2. Уст. Філосаф, які вывучае пытанні, што выходзяць за межы вопыту.

3. перан. Чалавек, схільны да абстрактных разважанняў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

до́пінг, ‑у, м.

1. Узбуджальныя сродкі, якія пры ўвядзенні ў арганізм стымулююць фізічную і нервовую дзейнасць.

2. перан. Пра ўсё, што стымулюе творчую актыўнасць, павышае працаздольнасць.

[Англ. dope — даваць наркотык.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ду́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Прыгатаваны шляхам выдзімання. Дутая шкляная пасудзіна. // Напоўнены паветрам; надуты. Дутыя шыны.

2. перан. Разм. Наўмысна перабольшаны; несапраўдны, фальшывы. Дутыя лічбы. Дутая слава.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карыфе́й, ‑я, м.

1. Кіраўнік хору ў старажытнагрэчаскім тэатры.

2. перан. Выс. Выдатны дзеяч на якім‑н. долі дзейнасці. Карыфей навукі. Карыфей тэатра. Карыфеі сусветнай літаратуры.

[Грэч. koryphaios.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)