стральба́, ‑ы, ж.
Дзеянне паводле дзеясл. страляць (у 1 знач.), а таксама гукі гэтага дзеяння. За мястэчкам стральба чутна была да самай раніцы. Чорны. // Вучэбныя, трэніровачныя заняткі, у час якіх страляюць па якіх‑н. цэлях. Гэты выпадак здарыўся, калі я быў ваенным лётчыкам. Мы займаліся тады стральбой па наземных цэлях. Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сурага́т, ‑у, М ‑гаце, м.
Замяняльнік натуральнага прадмета, прадукту, які мае толькі некаторыя яго ўласцівасці. Сурагат слановай косці. Сурагат цукру — сахарын. // перан. Тое, што замяняе сабою што‑н. Мастацкая літаратура толькі тады будзе дзейснай і сапраўднай зброяй у руках партыі, калі яна будзе сапраўды мастацкай, а не сурагатам мастацтва. Чорны.
[Ад лац. surrogatus — пастаўлены замест іншага.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
таўшчыня́, ‑і, ж.
1. Велічыня папярочнага сячэння прадмета. Таўшчыня дошкі. □ Калі б .. рассыпаць [Гімалаі] па ўсёй зямлі, то атрымаўся б суцэльны пласт таўшчынёй каля 20 метраў. Матрунёнак.
2. Паўната, сытасць. У пакоіку яго спаткала гаспадыня, нізкая жанчына. Па яе фігуры адразу [цяжка] было вызначыць, што перамагае ў ёй: таўшчыня ці вышыня. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тузані́на, ‑ы, ж.
Разм.
1. Бойка. [Віктар:] — Тузаніна ў кустах сведчыла, што і вораг яго [зайца] не надта моцны, калі яны так доўга тузаюцца. Маўр.
2. Намаганні ажыццявіць што‑н., важданне з чым‑н. А жыццё наўкола з яго штодзённым клопатам і тузанінай тым часам ідзе як і заўсёды, як вечна. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уда́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які адпавядае неабходным патрабаванням; добры, удалы. Удачны партрэт. □ Кожнай гаспадыні хочацца, каб хлеб, асабліва калі ён са свежага каласка, быў вельмі ўдачны. Арочка.
2. Які паспяхова завяршаецца, які суправаджаецца ўдачай. Удачная паездка. □ Пад кіраўніцтвам [Канстанцінава] патрыёты правялі шмат удачных засад, і слава пра канстанцінаўцаў пракацілася па раёну. Дзенісевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
успамяну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.; каго-што, пра каго-што і з дадан. сказам.
Разм. Тое, што і успомніць. Ужо шмат чаго ўспамянулі і перагаварылі мы, калі ў пакой увайшоў чалавек у форме афіцэра Чэхаславацкай арміі. Мележ. Люба ўспамянула, што ёй час дахаты, — казалі ж, каб не бавілася. Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ферт, ‑а, М ‑рце, м.
1. Устарэлая назва літары «ф».
2. Разм. Франтаваты, фарсісты, самаздаволены чалавек. — Як табе падабаецца гэты ферт? — запытаў Сяргей, калі мы адышлі далей. Чарнышэвіч. У яго [Бабейкі] быў такі дзелавіты выгляд, што Ваўчок ажно пырснуў са смеху: «Ах ты які ферт выгладжаны!» Хадкевіч.
•••
Хадзіць (глядзець) фертам гл. хадзіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
харчава́ць, ‑чую, ‑чуеш, ‑чуе; незак., каго-што.
Даваць, дастаўляць каму‑н. ежу; карміць. Харчаваць усю сям’ю. □ Тут кожны быў другому друг, Тут харчавалі партызанаў, Тут раздавалі сотням рук Вінтоўкі, кольты і паганы. Таўбін. Калі нас так увесь час будуць харчаваць, то мы за тры гады адгадуемся, як на курорце. Алешка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ца́рстваваць, ‑ствую, ‑ствуеш, ‑ствуе; незак.
1. Быць царом (царыцай); кіраваць дзяржавай. Я ведаю.. [Мікіту], можна сказаць, даўно, люблю паслухаць расказы старога пра даўнюю службу ў аўстра-венгерскай арміі, калі яшчэ, як ён кажа, царстваваў Франц-Іосіф. Брыль.
2. перан. Пераважаць; першынстваваць над усімі ў якіх‑н. адносінах.
3. перан. Напаўняць сабой; дамінаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цясля́рны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і цяслярскі. Арцём, адпачыўшы, бярэцца за работу. Аполак у яго ўжо гатовы. Плоскім цяслярным алоўкам ён размячае яго на кавалкі. Ракітны. Потым жа, калі завялі пчол у калгасе, Тодар стаў пчалаводам, а Грысь хоць заўжды і дапамагаў яму ва ўсім, больш займаўся цяслярнай справай. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)