Ба́рхатавы ’аксамітавы’ (Нас.). Утварэнне ад ба́рхат ’аксаміт’ (параўн. ст.-бел. бархат ’тс’, рус. ба́рхат, гл. Фасмер, 1, 129).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бо́рацца ’бароцца’ (Касп.), ’бадацца’ (Сцяшк. МГ), бо́рыцца (Нас.), бо́ріцца (Бяльк.). Гл. баро́цца. Формы тыпу бо́рацца маюць секундарны націск.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мазгачы́ (мн. л.) (экспр.) ’мазгі’ (Нас.) — адсубстантыўны назоўнік, утвораны пры дапамозе экспрэсіўнага суф. ‑ач. Да мазгі́ 1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мацёнак ’хітрун’, ’шэльма’, ’дураслівец’ (Нас.). Да мот (Насовіч, 292), якое ў маг. гаворках мае значэнне ’падманшчык’ (Мат. Маг.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мулю́ ’моў’ (Нас.), скажоная форма з муляў ’тс’ (ваўкав., БНТ, Лег. і пад.) < маўляў < маўляць. Да мова (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мы́йніца 1 ’начынне для мыцця’ (горац., Др.-Падб., Нас.). З польск. myjnica ’таз’. Пазней развілося значэнне ’рукамыйнік’ (Гарэц.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мя́ліва ’матэрыял, падрыхтаваны да мяцця’ (Нас.). Да мяць (гл.). Карэннае ‑л‑ можна, відаць, растлумачыць уплывам мя́ла, мя́ліца (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Наатскоце, на атскоце ’на некаторай адлегласці, асобна, далей’ (Нас.). Хутчэй за ўсё ўтворана ад адскок, адскочыць, гл. скака́ць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кля́штар ’каталіцкі манастыр’. З польск. klasztor, якое з ням. Kloster (Шат., Нас., Гарэц., Яруш.), ’касцёл пры манастыры’ (Сцяшк.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кро́хы, кро́хі ’крыху’ (З нар. сл., Жыв. сл., Нар. лекс., Сл. паўн.-зах., Нас.). Гл. крошкі і крошка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)