чарцяня́ і чарцянё, -ня́ці, мн. -ня́ты, -ня́т, н.
1. Паводле народнай міфалогіі: дзіцяня чорта; маленькі чорт.
2. перан. Пра гарэзлівае, свавольнае дзіця (разм.).
|| прым. чарцяня́чы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
шму́ляцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -яецца; незак.
1. Выцірацца, зношвацца ад частага ўжытку.
Шмуляецца каўнер.
2. Церціся, націрацца (пра скуру).
Ад грубай тканіны шмуляецца шыя.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
шчабяту́ха, -і, ДМ -ту́се, мн. -і, -ту́х, ж. (разм.).
1. Птушка, якая безупынна шчабеча.
Ластаўка-ш.
2. перан. Пра дзяўчынку, жанчыну, якія няспынна гавораць (разм., жарт.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
шчымлі́вы, -ая, -ае.
1. Які выклікае раздражненне, рэзкі боль.
Ш. пах.
2. Тупы, ныючы (пра боль).
3. Моцны, неадольны, які хвалюе.
Шчымлівае жаданне.
|| наз. шчымлі́васць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
крапа́к, ‑а, м.
Разм. Пра чалавека моцнага целаскладу. Сюды ж вольным часам заходзіць і царкоўны стараста Грыгор Крэшчык, крапак-старычына гадоў за шэсцьдзесят. Колас. // Пра моцнае дрэва, звычайна пра дуб. Ты бачыў, як шугае бура, А дуб не хіліць галавы, Стаіць крапак сярод суседзяў, Як непахісны вартавы. Прануза.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ква́каць ’утвараць гукі, падобныя да «ква-ква» (гл. таксама кво́каць) (ТСБМ) ’крычаць (пра качку)’ (ТС, Сл. паўн.-зах.), ’крычаць (пра жаб)’ (Нік. Напаў., Сл. паўн.-зах., Сцяшк.), ’пра пчол’ (Анох.). Укр. квакати ’крычаць (пра жабу або пра качку)’, рус. квакать ’тс’, балг. квакам ’тс’, макед. квакам ’тс’, серб.-харв. ква́кати ’тс’ (таксама пра варон)’, славен. kvȃkati ’крычаць (пра жаб, варон)’, польск. kwakać ’крычаць (пра качак, жаб, варон)’, чэш. kvákati ’крычаць (пра качак, гусей, варон)’, славац. kvákať ’тс’, в.-луж. kwakać ’тс’, н.-луж. kwakaś ’тс’. Яшчэ прасл. kvakati ’крычаць (пра качак і варон)’. Гукапераймальнае. Параўн. укр. ква, квак (пра жаб), рус. ква, квак ’тс’, серб.-харв. ква‑ква (пра качак), славен. kva‑kva (пра жаб), балг. ква‑ква ’тс’ і г. д. Балтыйскія паралелі: літ. kvakė́ti ’крычаць (пра жаб), смяяцца’, лат. kvākt ’тс’. Улічваючы экспрэсіўнасць гэтых слоў, яны наўрад ці сведчаць аб балта-славянскай архаіцы. Да таго ж кароткі карэнны вакалізм у літ. паралелі не рэгулярны. Трэба таксама мець на ўвазе літ. kvatóti ’смяяцца’, пад уплывам якога kvakė́ti магло атрымаць другое значэнне і разам кароткі вакалізм (Бернекер, 655; Фасмер, 2, 217; ЕСУМ, 2, 413; Фрэнкель, 325).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
му́жны, ‑ая, ‑ае.
Які вызначаецца мужнасцю. Арлы маладыя, Я вас пазнаю, бясстрашных і мужных У грозным баю. Колас. Няхай грыміць па белым свеце слава Пра шчасце мірнае, пра Новы год, Пра родную савецкую дзяржаву, Пра мужны і нязломны наш народ. Астрэйка. // Які выражае мужнасць, сілу. Мужны твар. □ Простыя, задушэўныя і шчырыя радкі, поўныя смутку і жальбы, змяніліся мужнымі і гнеўнымі словамі, у якіх бурліла нянавісць да прыгнятальнікаў. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пагро́злівы, ‑ая, ‑ае.
1. Які выражае пагрозу. Пагрозлівы выраз твару. Пагрозлівыя словы. □ Хлопец увесь час адчуваў калючы, насцярожаны, папераджальны і пагрозлівы бацькаў позірк. Шамякін.
2. Які тоіць у сабе пагрозу. Толькі жоўтыя трасіры памчаліся ў невядомую, цяпер пагрозлівую цемень... Лупсякоў. З першых сваіх крокаў шахтапраходчыкі сустрэліся з вельмі пагрозлівымі з’явамі. Кулакоўскі. Алесь расказаў пра дарогу, пра размову з прафесарам, пра тое, як гучала песня ў снягах, пра пагрозлівы сон. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазахо́дзіць, ‑ходзіць; ‑ходзім, ‑ходзіце, ‑ходзяць; зак.
1. Увайсці, зайсці куды‑н. — пра ўсіх, многіх. Некаторыя [каровы], якім асабліва дакучае спёка, па самае чэрава пазаходзілі ў ваду. Сачанка.
2. Апынуцца дзе‑н. — пра ўсіх, многіх. Пазаходзіць далёка ў лес.
3. Зайсці, падысці збоку — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Варожыя часці пазаходзілі з тылу.
4. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Паглыбіцца ў што‑н. — пра ўсё, многае. Цвікі пазаходзілі ў сцяну.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
безбаро́ды, ‑ая, ‑ае.
Пра чалавека, які брые бараду; пра юнака, у якога яшчэ не расце барада. Барадатыя і безбародыя, маладыя і старыя сядзяць і стаяць, дзе толькі можна. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)