жа́бнік 1, ‑а, м.

Пасудзіна для захоўвання жаб (у навуковых кабінетах, лабараторыях).

жа́бнік 2, ‑у, м.

Шматгадовая водная свабодна плаваючая расліна сямейства жабнікавых з ніцепадобным сцяблом і доўгачаранковым сэрцападобным лісцем (расце ў азёрах, сажалках).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жывако́ст, ‑у, М ‑сце, м.

Шматгадовая лекавая травяністая расліна сямейства бурачнікавых з буйным лісцем і трубчастымі кветкамі, якая расце па сырых мясцінах. — А жывакост, дзеткі, гэта значыць: жывіць косці, ажыўляе іх, — схамянуўшыся, дадае [бабка Аксіння]. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тае́мнік1шматгадовая травяністая расліна, якая паразітуе на каранях ляшчыны, вольхі і пад.’ (Байк. і Некр., ТСБМ), ’расліна Lathraea’ (Кіс.). Відаць, штучна створаная (не народная) назва ад тае́мны (гл.) на базе лацінскай назвы, якая паходзіць ад lathraeos ’хаваць’, параўн. тыпалагічна тоесныя ўкр. потаенниця ’расліна Lathraea squamaria L.’ (Аненкаў), серб. по̀та̑јница ’Lathraea’.

Тае́мнік2 ’патаемнае месца, тайнік’ (Нас.). Да тае́мны, гл. наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чарно́быль, ‑ю, м.

Шматгадовая травяністая расліна сямейства складанакветных з чырванавата-бурым сцяблом; разнавіднасць палыну. Пырхнуўшы з гнязда, шэрая птушына далёка не адлятала, а садзілася на галінку чарнобылю і глядзела ў мой бок па-свойску, смела. Грамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дрэ́ва, -а, мн. -ы, дрэў і дрэ́ваў, н.

1. Шматгадовая расліна з цвёрдым ствалом і галінамі, якія ўтвараюць крону.

Лісцевыя дрэвы.

Хвойныя дрэвы.

2. толькі адз. Матэрыял з такой расліны, які ідзе на будаўніцтва, розныя вырабы; драўніна.

Разьба па дрэве.

Мэбля з чырвонага дрэва.

Радаслоўнае дрэва — радаслоўная табліца ў выглядзе дрэва, якая паказвае разгалінаванне роду, сям’і.

За дрэвамі не бачыць лесу (неадабр.) — звяртаючы ўвагу на дробязі, забываць пра галоўнае.

|| памянш. дрэ́ўца, -а, мн. -ы, -аў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сіню́ха, ‑і, ДМ ‑нюсе, ж.

1. Шматгадовая травяністая расліна сямейства сінюхавых (выкарыстоўваецца ў медыцыне і тэхніцы). Калі павявае вецер, .. шуміць тады лаза і шапоча падсохлая не скошаная ля кустоў асака, сінюха і трава-елка. Пташнікаў.

2. Тое, што і сінюшнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асака́, ‑і, ДМ асацэ, ж.

Шматгадовая травяністая расліна сямейства асаковых з вузкім, доўгім і жорсткім лісцем. Лясная, пясчаная асака. □ Па адзін і па другі бок дарогі ляжалі чатырохкутныя сажалкі, як вялізныя люстры, акаймаваныя густымі кустамі светлалістага лазняку, буйнай асакі і кветак. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цыко́рыя, ‑і, ж.

1. Адна- або шматгадовая травяністая расліна сямейства складанакветных.

2. Сушанае карэнне гэтай расліны, якое дадаюць для смаку і паху ў каву, а таксама для прыгатавання сурагату кавы. // Напітак, прыгатаваны з гэтага карэння. Раніцаю Балашоў .. піў густую горкую цыкорыю. Грахоўскі.

[Лац. cichorium.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чаро́тніца 1, ‑ы, ж.

Шматгадовая травяністая кармавая расліна сямейства злакавых з высокімі шматлікімі сцёбламі, густа ўкрытымі шырокалінейным лісцем. Кусцілася чаротніца, над ёй узнімаліся абсыпаныя пылком свеч[кі] лісахвосту. Асіпенка.

чаро́тніца 2, ‑ы, ж.

Птушка атрада жураўлепадобных, якая жыве на зарослых чаротам і трыснягом вадаёмах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папі́рус, ‑а і ‑у, м.

1. ‑а. Шматгадовая травяністая трапічная расліна сямейства асаковых. / ‑у, у знач. зб. Зараслі папірусу.

2. ‑у. Матэрыял для пісьма, які вырабляўся з гэтай расліны егіпцянамі і іншымі старажытнымі народамі. Скруткі папірусу.

3. ‑а. Рукапіс на такім матэрыяле. Егіпецкія папірусы.

[Грэч. pápyros.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)