Гане́ц ’ганец, пасланец’ (БРС, Бяльк.). Укр. гіне́ць, гоне́ць, рус. гоне́ц ’тс’, польск. goniec, чэш. (ст.-чэш.) honec і г. д. Слав. утварэнне (*gonьcь) ад дзеяслова *goniti (аб марфалагічнай характарыстыцы дзеяслоўных фармацый гл. Махэк₂, 171). Агляд форм у слав. мовах гл. Трубачоў, Эт. сл., 7, 28.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ге́ній ’геній’ (БРС). Рус. ге́ний, укр. ге́ній. Бел. і укр., магчыма, непасрэдна з рус. Рус. (старое) гениус, гений з лац. genius або з ням. Genius (< лац.); форма гениуш — з польск. geniusz (< лац.). Гл. Фасмер, 1, 402; Шанскі, 1, Г, 52 (з удакладненнем паходжання форм).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Го́гат ’гогат’ (БРС, Касп., Нас.), гагата́ць. Параўн. рус. го́гот, гогота́ть, укр. гогота́ти, гоготі́ти, польск. gogotac і г. д. Гукапераймальнае ўтварэнне. Падрабязны агляд форм у Трубачова, Эт. сл., 6, 195–196. Гл. яшчэ Фасмер, 1, 425; Траўтман, 74; Бернекер, 1, 319; Шанскі, 1, Г, 114.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Двайга́ ’двое’ (Сцяц.). Бясспрэчнае запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск. dwojgo ’двое’ (параўн. таксама р. скл. dwojga ад лічэбніка dwoje ’двое’). Адносна польскіх форм гл. Слаўскі, 1, 183. Параўн. яшчэ ст.-бел. двойкга, двойга ’двое’ (якія дакладна адлюстроўваюць польскую форму dwojgo; гл. Булыка, Запазыч., 88).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыго́ўтацца (прыго́ўтаціса) ’супакоіцца’ (пруж., Сл. ПЗБ). Прэфіксальнае ўтварэнне ад незафіксаванага *го́ўтацца. Няясна. Цікава, што арэал распаўсюджання роднасных форм (верагодна, агульны) — паўднёварускі і ўкраінскі: кур., арл., разан., варонеж. прыголта́ться ’прызвычаіцца, асвоіцца; прыцярпецца’, варонеж. ’налажыцца; прыстасавацца’, укр. приго́втатися ’асвоіцца, азнаёміцца’ < приго́втати ’прывучыць; асвоіць, азнаёміць’. Параўн. аго́ўтацца (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ро́ззе (розьзя) ’дробныя галінкі бярозы’ (пін., Шатал.). З *rozgьje, як і славен. rọ̑žje, ст.-слав. рождиѥ, раждиѥ; апошняя форма — пазнейшая: ра‑ — пад уплывам форм на раз- (< *orz‑). Да прасл. *rozga (рэканструкцыя паводле Вондрака, Vergl. gr., 1, 501; Фасмера, 3, 495). Да розга 1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Батарэ́я. Рус. батаре́я, укр. батаре́я (ст.-укр. батарія, баттерія, XVIII ст., непасрэдна з зах.-еўрап. форм, можа, праз польск. bateria). Запазычанне з ням. Batterie або франц. batterie (да battre ’біць’). Праабражэнскі, 1, 19; Фасмер, 1, 134; Шанскі, 1, Б, 55. Укр. батаре́я яўна з рус. мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сціць ’шанаваць, паважаць’ (Стан.), ст.-бел. учсты ’выказаць пашану, павагу’ (Статут 1529, 1588). Рэканструяваны Станкевічам на падставе старабеларускіх форм дзеяслоў, гл. чціць ’шанаваць’ (Некр. і Байк.); паводле Карскага (1, 201), аналагічна стараж.-рус. чьсти з пропускам цяжкавымаўляльнага с дае ў ст.-бел. чсты, цти, чти. Гл. чэсць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ляшч ’лешч, Abramis brama L.’ (Бес., Растарг.; швянч., Сл. ПЗБ), ля́шчэй — р. скл. мн. л. (р. Нёман ля Друскенікаў). Да лешч. Галосная ‑я‑ ўзнікла пад уплывам форм ускосных склонаў і, відавочна, пры націску (як у польск. мове) на другім складзе з канца. Сюды ж драг. лешчавочок ’малы лешч’ (Крыв.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гу́зік ’гузік’ (БРС, Нас., Касп., Шат., Бяльк.), гу́зік ’тс’ (Сцяшк.). Падрабязны агляд форм гл. Сцяц. Нар., 124. Ст.-бел. кгузъ, гузъ, кузъ, кгузикъ, гузикъ (Булыка, Запазыч.). Запазычанне з польск. guzik ’тс’ (таксама запазычаны ўкр. дыял. гузик, гудзик, рус. дыял. кузик). Гл. Слаўскі, 1, 381–382; Кюнэ, Poln., 59.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)