падрыхтава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак.
1. што. Правесці папярэднюю работу для ажыццяўлення, выканання чаго-н.
П. рукапіс да набору.
2. каго (што). Навучыць, даць неабходныя веды для чаго-н.
П. спецыялістаў.
3. каго (што). Папярэднім паведамленнем настроіць для ўспрымання чаго-н.
П. каго-н. да непрыемнай навіны.
|| незак. падрыхто́ўваць, -аю, -аеш, -ае.
|| звар. падрыхтава́цца, -ту́юся, -ту́ешся, -ту́ецца; -ту́йся; незак. падрыхто́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
|| наз. падрыхто́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.
Артылерыйская п. (абстрэл пазіцый праціўніка перад наступленнем войск).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)