сшы́так, ‑тка, м.
1. Сшытыя, у вокладцы, лісты чыстай паперы для пісьма, малявання. Вучнёўскія сшыткі. Агульны сшытак. □ Салдат даў хлопцу ў рукі тоўсты, з цвёрдай вокладкай сшытак. Навуменка. Аленка дастала сшытак са сваімі рысункамі. Колас. // Нясшытыя лісты пісчай паперы, складзеныя разам.
2. Складзены, але не разрэзаны друкаваны аркуш у кнізе, брашуры і пад.
3. Асобны выпуск перыядычнага выдання або друкаванага твора, які выходзіць па частках. Першы сшытак этымалагічнага слоўніка. // Невялікі зборнік нот.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Вярста́ць 1 стаўб. ’ткацкі станок’, карэліц. ’варштат’ (З нар. сл.), палес. вэрста́тʼ, вэрста́цʼ (Уладз.), укр. палес. верста́ть ’ткацкі станок’. Да варста́т (гл.). Канцавое ‑ць‑ — вынік другаснага змякчэння (Карскі, 1, 350), магчыма, пад уплывам слова з той жа семантычнай групы стацівы ’бакавая частка красён’. Параўн. таксама ст.-рус. верстать ’сталярны варштат’ (1686 г.).
Вярста́ць 2 (паліграф.) ’размяшчаць набор паводле старонак’ (БРС, КТС). Запазычана з рус. мовы, дзе верста́ть ’тс’ узнікла лексіка-семантычным шляхам на базе дзеяслова верстать ’выраўноўваць’ (Фасмер, 1, 300; Шанскі, 1, В, 64); параўн. верстать: сіб. ’размяркоўваць’, вяц. ’дзяліць раллю’, алан., кастр. ’выраўноўваць’, валаг. ’абрэзваць, выраўноўваючы’; ’ставіць (салдат) у адзін рад’, ст.-рус. верстати ’размяркоўваць, уключаць, ахопліваць падаткамі’; ’выраўноўваць’; ’вызначаць на службу’ (1577 г.), якія ўтвораны ад верста (гл. вярста́) і суф. ‑ати. Сюды ж вярста́цца, вярста́тка (БРС, КТС).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
вая́ка, ‑і, м.
Разм. Воін, баец; салдат. Вунь чорны слуп-маяк, Там тысячы сыноў, Там тысячы ваяк Заснулі вечным сном. Пушча. На гэты ж пясок упаў Сёмка-матрос, камандзір партызанскіх атрадаў, слаўны ваяка і бальшавік... Лынькоў. // Іран., пагард. Той, хто не апраўдвае звання воіна, байца. Карп паклаў сваю жылістую руку на руку паліцэйскага, загадаў спакойна, але сурова: — Пакладзі дзіця! Ваяка! Шамякін. // перан. Іран., жарт. Задзіра, забіяка. — А ты бо вельмі ваяка, — кажа.. [бабуля Толіку]. — Ну, не плач. Брыль.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
бае́ц, байца, м.
1. Удзельнік баёў; воін. Ідзі, баец, у жорсткі бой, Людзям пакутным памажы ты. Астрэйка. // Змагар за грамадскую справу. Яны байцы вялікай раці, Іх хата там, дзе ёсць прастор. Чарот. Яму [Мінску] сягоння безліч творчых спраў, Бо ён баец на мірным полі ратным. Хведаровіч.
2. Радавы ваеннаслужачы або партызан; салдат. Для пераможнага салюта. Якім байцоў Радзіма славіць, Мы ведалі, Урал магутны Даўно Руду ў мартэнах плавіць. Танк. [Намыснік Гані:] — Які ж з цябе баец арміі народных мсціўцаў. Грамовіч.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
напярэ́ймы, прысл. і прыназ.
Разм.
1. прысл. З мэтай перахапіць каго‑, што‑н., рухаючыся яму насустрач; наперарэз. Бегчы напярэймы. □ Людзі павыбягалі з хат і зямлянак, бягуць напярэймы, каб спыніць вала. Марціновіч.
2. прыназ. з Д. Спалучэнне з прыназ. «напярэймы» выражае прасторавыя адносіны: ужываецца для ўказання на асобу або прадмет, якім імкнуцца зайсці наперад, каб перахапіць іх. Ад лесу ўлева напярэймы ўцекачу выбег польскі салдат. Колас. Удалечыні быў відзён яшчэ адзін трактар, і я пайшоў напярэймы яму. Васілёнак.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
чуба́ты, ‑ая, ‑ае.
1. З чубам (у 1, 2 і 4 знач.). На прызбе чубаты салдат-гарманіст на ўвесь мах расцягваў трохрадку. Ставер. // Які формай нагадвае чуб (пераважна пра расліны). Зіна спынілася, прыслухалася. Дзесьці ўнізе, сярод чубатых вяршалін ні то кіпарысаў, ні то таполяў спяваў салавей. Лось. Цокат, грукат па дарозе, А з дарогі — пыл густы На бярозы, Вербалозы, На чубатыя кусты. Бялевіч.
2. Як састаўная частка некаторых батанічных і заалагічных назваў. Чубаты шалфей. Чубатая чэрнець. Чубаты рабчык.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
распи́сывать несов.
1. в разн. знач. распі́сваць;
распи́сывать ро́ли актёров распі́сваць ро́лі акцёраў;
распи́сывать солда́т по подразделе́ниям распі́сваць салда́т па падраздзяле́ннях;
распи́сывать молоды́х в за́гсе распі́сваць малады́х у за́гсе;
2. прям., перен. размалёўваць; (перен. — ещё) распі́сваць;
распи́сывать сте́ны размалёўваць сце́ны;
распи́сывать происше́ствие разг. размалёўваць (распі́сваць) здарэ́нне;
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
◎ Пахолік, пахолак, пахолачак ’бедны селянін’, ’сялянскі хлопец’ (Нас., Грыг.), пахо́лок ’парабак’ (ТС), пахолятко ’лёкай’ (брэсц., КЭС). Булыка (Лекс. запазыч., 185) мяркуе, што ст.-бел. пахолокъ (пахолекъ, пахоликъ, похоликъ, похо‑ локъ, пахолэкъ) ’слуга’, ’салдат’ (з 1516 г.) был· запазычаны са ст.-польск. pachołek. Аднак наяўнасць слова ў рус. аланецкіх, вяцкіх гаворках (пихолок ’хлопец, хлопчык, дураслівец, свавольнік’, пахо́лок ’дзіцё’) дае повад сумнявацца, прынамсі, часткова: толькі некаторыя з гэтых ст.-бел. слоў з’яўляюцца паланізмамі ці аформлены пад польскія. Борысь (Prefiks., 25) лічыць гэту лексему паўночнапраславянскай (рахоіь: рахо(ъкъ ’хлопец, слуга’), утворанай ад дзеяслова хоШі ’пясціць, акружаць апекай, клопатамі; трымаць у чысціні’; аднак няяснай застаецца першасная функцыя прэфікса pa‑. Махэк₂ (426–427) мяркуе, што ра· надавала іранічны характар слову pa‑xol‑f. Фасмер (3, 221) таксама вылучае прэфікс pa‑, а ‑хоШъ супастаўляе з серб.-ц.-слав. хлакъ ’нежанаты’, ст.-рус. холокь і звязвае іх з холо́п, холу́й.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
разва́жны, ‑ая, ‑ае.
1. Якому ўласціва развага, роздум; разважлівы. Млынар Стэфан Вялічка, чалавек разважны, спачатку падумае, пасля скажа. «Маладосць».
2. Які змяшчае ў сабе павучанне, параду і пад. Перад ім [Рыгорам] быў малады, і яму карцела сказаць мне разважнае слова старэйшага чалавека. Адамчык.
3. Спакойны, размерны, паважны. Ішоў сваёй разважнай, нетаропкай хадой час. Васілёнак. Ідзе з вайны салдат. Ідзе разважным крокам Каторы дзень здалёк І бразгае пры боку Запасны кацялок. Вітка.
разважны́, ‑а́я, ‑о́е.
Такі, які прадаецца на вагу. Разважны тавар.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
разява́ка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑вацы, Т ‑вакай (‑аю), ж.
Разм.
1. Той, хто бяздумна прыглядаецца да каго‑, чаго‑н. Збягаліся цікаўныя да сенсацый разявакі, газетныя рэпарцёры і ўсякі іншы народ. Лынькоў. На тратуарах спыняліся разявакі, праводзячы вачыма салдат. Гурскі.
2. Тое, што і разява. — Няхай не будзе разявакам і кладзе грошы так, каб не губляць, — даводзіў Толя. Пальчэўскі. Азіраюся назад, на свае сляды, і бачу на тым месцы, дзе круціўся, раздушаны грыб. А-я-яй, разявака... Місько.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)