пове́рхностный

1. (относящийся к поверхности, находящийся на поверхности) паве́рхневы;

пове́рхностные во́ды паве́рхневыя во́ды;

пове́рхностный слой по́чвы паве́рхневы пласт (слой) гле́бы;

пове́рхностная ра́на паве́рхневая ра́на;

пове́рхностное удобре́ние с.-х. паве́рхневае ўгно́йванне;

пове́рхностное улучше́ние луго́в с.-х. паве́рхневае паляпшэ́нне луго́ў;

пове́рхностное натяже́ние физ. паве́рхневае нацяжэ́нне;

2. перен. павярхо́ўны;

пове́рхностные зна́ния павярхо́ўныя ве́ды;

пове́рхностный челове́к павярхо́ўны чалаве́к.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пры́тычкам ’вельмі рана, да ўсходу сонца’ (чэрв., Жд. 3); зыходзячы з ілюстрацыі: я ўнучцы і гавару, каб ўстала ды пры́тычкам і папалола, пакуль сонца не узышло, значэнне вызначана недакладна; правільна, відаць, ’хутка, за кароткі час; адным намаганнем’, параўн. прытычкамі ’ўрыўкамі’ (Шат.). Першапачаткова Тв. скл. назоўніка пры́тычкі, які да прытыка́цца < тыкаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ра́ніца ’першыя гадзіны дня, самы пачатак дня’ (ТСБМ, Бяльк., Шат., Сл. ПЗБ, Станк.), ра́нніца ’ранні час, ранак’, параўн. ст.-бел. ранина ’ранак’ (XVI ст.; Карскі 2-3, 28). Арэальнае ўтварэнне ад рана (гл.), параўн. у іншых славянскіх мовах: серб. ранѝца ’ранняя чарэшня’, славен. ranica ’ранняя расліна ці плод’, ranina ’ранні вінаград’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бядро́, ‑а; мн. бёдры, ‑аў; н.

Частка нагі ў чалавека або ў жывёліны ад таза да калена. Рана крывавілася на бядры на вяршок вышэй калена. Мележ. // Знешні бок верхняй часткі нагі, таза. [Прузына] паклала рукі на бёдры, адкінула галаву: — А ну, скажы [Красан], што трэба зрабіць, каб затрымаць цвіценне льну? Стаховіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запячы́ся, ‑пячэцца; пр. запёкся, ‑пяклася, ‑лося; зак.

1. Пакрыцца скарынкай пры гатаванні ў печы, у духоўцы. Каша добра запяклася.

2. Загусцець, засохнуць (пра кроў). Рана была неглыбокая, але ўжо забруджаная. У бот пацякла кроў, запяклася. Шамякін.

3. Перасохнуць ад смагі, патрэскацца (пра вусны). Засмаглі вусны і запёкся рот. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узадра́цца, уздзяруся, уздзярэшся, уздзярэцца; уздзяромся, уздзерацеся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Адарваўшыся, задрацца ўгору. Узадралася салома на страсе.

2. Разм. Узлезці, залезці на што‑н. Узадрацца на хвою.

3. перан. Груб. Рана прачнуўшыся, устаць, падняцца з пасцелі. Узадрацца да світання. □ Узадралася сяк-так, працерла вочы. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мужы́цкі, ‑ая, ‑ае.

Уст. Які мае адносіны да мужыка (у 1 знач.), належыць мужыкам. Мужыцкая хага. □ Збігнеў быў апрануты ў доўгі мужыцкі кажух. Карпюк. // Такі, як у мужыка, уласцівы мужыку (у 1 знач). Доўга не чакаючы, .. [Несцер] пайшоў насустрач Кляновічу, ўзрадаваны, што гэты вучоны мае мужыцкую натуру, бо рана ўстае. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Валасні́к1 ’гнойнае запаленне тканкі пальца’ (Шатал.); ’завусеніца’ (БРС, Гарэц., Некр.); валасень ’хвароба пальца’ (КЭС); ’гнойны стрыжань’ (Гарэц.); ’нарыў на косці’ (Жд.); ’рана’ (Мат. Гом.); ’хвароба нагцей’ (БРС, Грыг.); валасяніца ’хвароба’ (Федар., 1; Сержп., Грам.). Усе назвы хвароб паходзяць ад волас, паколькі грыбок пашкоджвае валасы, скуру і ногці (БелСЭ, 2, 567–568).

Валасні́к2 ’леска, жылка ў вудзе’ (Гарэц.). Гл. валасень3.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ве́рад (БРС, Шат., Шатал.), верадава́ты. Рус. ве́ред ’нарыў, гнайнік’, укр. ве́ред, ст.-рус. вередърана, нарыў’, польск. wrzód, чэш. vřed ’гнайнік’, ст.-слав. врѣдъ, балг. вреда́ ’шкода’, серб.-харв. ври̏јед і г. д. Прасл. *verdъ. Роднаснае: лат. ap‑vir̂de ’нарыў’, ст.-інд. várdhati ’расце’ або ням. Warze ’бародаўка’. Гл. Праабражэнскі, 1, 73; Фасмер, 1, 295. Параўн. Шанскі, 1, В, 194.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Садно́1 ’задняя частка штаноў’ (Сакал., Нар. лекс.). Да садзіць (гл.) з суф. ‑но. Мяркуючы па суфіксацыі, архаічнае ўтварэнне; адносна суфіксацыі гл. SP, 1, 115. Параўн. прасл. *sadъnoрана; пацёртасць ад сядла’, гл. папярэдняе слова.

Садно́2 ’дрэва, на якім стаіць вулей’ (Яшк.), ’месца на дрэве для вулля’ (ТС), ’верх страхі, пакрыты кастрыцай’ (Сцяшк. Сл.). Этымалагічна тое ж, што і папярэдняе.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)