разви́тьII сов.

1. (широко развернуть) разві́ць, разгарну́ць;

разви́ть промы́шленность разві́ць (разгарну́ць) прамысло́васць;

2. в др. знач. разві́ць;

разви́ть ско́рость разві́ць ху́ткасць; см. развива́тьII.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адрадзі́ць, ‑раджу, ‑родзіш, ‑родзіць; зак., што.

Аднавіць пасля перыяду разбурэння, заняпаду, часовага знікнення; выклікаць уздым, росквіт чаго‑н. Адрадзіць прамысловасць, гаспадарку. Адрадзіць традыцыі. □ Тое, што.. [Наталля Пятроўна] так хвалюецца, адрадзіла ў Сяргея надзею, якая амаль ужо згасала. Шамякін. [Андрэй:] «Ты сваім лістом усхвалявала мяне да апошняга, адрадзіла ўсё, што было між намі». Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ры́бны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да рыбы, уласцівы ёй. Рыбныя запасы. Рыбны пах. // Звязаны са здабычай, продажам, купляй, развядзеннем, апрацоўкай і пад. рыбы. Рыбны рынак. Рыбная гаспадарка. Рыбная прамысловасць. // Прызначаны для рыбы. Рыбная тара. // Прыгатаваны з рыбы. Рыбны суп. Рыбныя катлеты.

2. Багаты рыбай. Рыбнае возера. Рыбнае месца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сартыме́нт, ‑у, М ‑нце, м.

Спец.

1. Сукупнасць адзнак, уласцівасцей, паводле якіх вырабы адносяцца да таго ці іншага сорту. Сартымент пракату. Трубы нафтавага сартыменту.

2. У лясной прамысловасць лесаводстве і садаводстве — від, сорт, памеры лесаматэрыялаў, дрэвавых народ, культурных раслін пэўнага прызначэння, а таксама сукупнасці такіх відаў, сартоў, памераў. Сартыменты лесу.

[Ням. Sortiment.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ця́жкі, -ая, -ае і цяжкі́, -а́я, -о́е.

1. Які мае вялікую вагу або з грузам вялікай вагі.

Чамадан быў вялікі і ц.

Конь ледзь цягнуў ц. воз.

2. Пазбаўлены лёгкасці, хуткасці (пра паходку, рух і пад.).

Нехта набліжаўся цяжкімі крокамі.

3. Які робіць уражанне вялікай вагі; густы, непразрысты.

Цяжкія хмары.

4. Масіўны, грувасткі, вялікі.

Вуліца была забудавана цяжкімі гмахамі.

5. Які нялёгка зразумець; складаны, няясны (пра стыль, мову і пад.).

Аповесць напісана цяжкім стылем.

Ц. пераклад.

6. Моцны.

Ц. ўдар.

7. Які патрабуе высілкаў, нялёгкі для выканання; турботны, складаны.

Ц. абавязак.

Цяжкае жыццё.

Цяжкія часы.

8. Моцны, балючы, глыбокі.

Цяжкая крыўда.

Цяжкая страта.

9. Які доўга і дрэнна ператраўліваецца (пра ежу).

10. Пра ступень хваробы: моцны, небяспечны.

Цяжкая хвароба.

Ц. стан параненага.

11. Які прыносіць клопат, турботы каму-н.

Ц. характар.

12. Змрочны, невясёлы, сумны.

Ц. настрой.

Цяжкія думкі.

13. Удушлівы, непрыемны (пра паветра, пах і пад.).

Ц. дух.

Цяжкая атлетыка — комплекс фізічных практыкаванняў па падыманні цяжараў.

Цяжкая вада — ізатопная разнавіднасць вады, у якой звычайны вадарод часткова або поўнасцю заменены цяжкім вадародам.

Цяжкая прамысловасцьпрамысловасць па вырабе сродкаў вытворчасці.

Цяжкія металы — металы з удзельнай вагой звыш 5 грамаў.

|| наз. ця́жкасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каніфо́ль, ‑і, ж.

Цвёрдае шклопадобнае рэчыва, якое атрымліваецца пры перагонцы смалы хваёвых дрэў і выкарыстоўваецца ў якасці клеявога і ізаляцыйнага матэрыялу ў прамысловасць, а таксама для націрання смыкоў струнных інструментаў. Сляпы музыка асцярожна дастаў з чахла сваю скрыпку, пакратаў струны пальцамі, правёў некалькі разоў смыком па каніфолі, прымайстраваўся на купіне і зайграў. Гурскі.

[Ад лац. Coloponia resina — калафанійская смала (Калафон — горад у Малой Азіі).]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обраба́тывающий

1. прич. які́ (што) апрацо́ўвае; які́ (што) урабля́е; які́ (што) настро́йвае, які́ (што) угаво́рвае; які́ (што) абла́джвае; см. обраба́тывать;

2. прил. апрацо́ўчы;

обраба́тывающая промы́шленность апрацо́ўчая прамысло́васць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Про́мысел ’здабыванне звяроў, птушак лоўляй, паляваннем’, ’занятак, рамяство як крыніца сродкаў існавання’ (ТСБМ), прамы́слпрамысловасць; занятак, рамяство’ (Стан.), ст.-бел. промыслъ ’клопат, апека, нагляд’. Паводле Крамко (Гіст. Лекс., 245), неалагізм XIX ст. Рус. про́мысел ’тс’ < промыслить, прамышлять ’здабыць (здабываць), абзавесціся (абзаводзіцца) нечым’, далей да мысль (Фасмер, 3, 375); укр. про́мисел, про́мисл ’вытворчасць, здабыванне’ (< *promyslъ, ЕСУМ, 4, 597), польск. przemysł ’прыкідка, хуткая рэакцыя; індустрыя’ (< przemyslić ’прадумаць, прыкінуць’, Банькоўскі, 2, 871–872); чэш. průmysl ’знаходлівасць, ініцыятыва, індустрыя’ (з рус. промысел, Махэк₂, 488), славац. priemyselчэш.). Запазычанне або калька з рускай, дзе, відаць, з ц.-слав. промыслъ, сінонім провидѣние ’божая ласка, клопат’ (паводле БЕР, 5, 760, — з рус.); усходнеславянская форма захавалася ў назве горада Перемышль (Банькоўскі, 2, 871). Неаславянізм, што калькуе ням. Industrie?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ажыццяві́ць, ‑яўлю, ‑явіш, ‑явіць; зак., што.

Здзейсніць, выканаць на практыцы; зрабіць рэальнасцю. Ажыццявіць велічныя планы пабудовы камунізма. □ Савецкая ўлада нацыяналізавала прамысловасць, чыгункі, банкі, зямлю. Яна ліквідавала памешчыцкае землеўладанне і ажыццявіла спрадвечную мару сялянства аб зямлі. Праграма КПСС. І наша пакаленне маладое, Якое выстаяла пад цяжарам, Ажыццявіць з настойлівасцю тое, Што наспявала ў бацькоўскіх марах. Аўрамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тлу́шчавы

1. в разн. знач. жирово́й;

~вая прамысло́васць — жирова́я промы́шленность;

2. (запачканный салом) са́льный, жи́рный;

~вая пля́ма — са́льное (жи́рное) пятно́;

~выя зало́зыанат. са́льные же́лезы;

~вая тка́нка — жирова́я ткань

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)