этыкета́ж, ‑у, м.

Спец. Выраб этыкетак для экспанатаў (у музеі, на выстаўцы і пад.). Супрацоўнікі Слонімскага раённага краязнаўчага музея падрыхтавала тэматычна-экспазіцыйны план, этыкетаж, падтэкстоўкі. «ЛіМ».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

планшэ́т, ‑а, М ‑шэце, м.

1. Спец. Дошка з нацягнутай на яе паперай, на якую наносіцца план мясцовасці пры здымках. Трэба ведаць, як маршрут на планшэт панесці. Гілевіч.

2. Спец. План мясцовасці, атрыманы пры геадэзічнай здымцы.

3. Плоская сумка, празрыстая з верхняга боку, у якой носяць карты (тапаграфічныя і інш.). Вымаючы з планшэта карту, Шутаў з хваляваннем пазіраў — вылічваў — колькі яшчэ да граніцы. Мележ.

[Фр. planchette.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дыспазі́цыя, ‑і, ж.

1. План размяшчэння войск, флоту для бою або на месцы стаянкі.

2. У 18–19 стст. — пісьмовы загад войскам на бой або на марш.

[Лац. dispositio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

клішэ́, нескл., н.

1. Рэльефны рысунак, чарцёж, план і пад., зроблены на металічнай або драўлянай дошцы для ўзнаўлення ў друку. Цынкавае клішэ.

2. Хадзячы выраз, збітая фраза.

[Фр. cliché.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пастано́вачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пастаноўкі (у 3 знач.). Пастановачныя сродкі оперы. Пастановачны план. // Разм. і спец. Прыгодны для пастаноўкі, эфектны ў пастаноўцы. Пастановачны балет.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заслані́ць, -ланю́, -ло́ніш, -ло́ніць; -ло́нены; зак., каго-што.

1. Закрыць, загарадзіць сабой або чым-н.

З. святло.

З. печ.

Што табе розум засланіла? (перан., безас.; разм.).

2. перан. Адсунуць на задні план, замяніць сабой.

Гэта моцнае, радаснае пачуццё засланіла ўсе астатнія.

3. безас. Закласці.

У грудзях засланіла.

|| незак. засланя́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адсу́нуць, -ну, -неш, -не; -су́нь; -нуты; зак., каго-што.

1. Сунучы, перамясціць на невялікую адлегласць.

А. стол ад акна.

2. Адчыняючы што-н., адвесці ўбок.

А. засаўку.

3. Зрабіць менш важным, менш значным.

Будзённае жыццё адсунула на задні план мары.

4. перан. Вылучыцца, дасягнуць значных поспехаў, апярэдзіўшы іншых.

|| незак. адсо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́лажыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., што.

Тое, што і выкласці. [Мужчыны] вылажылі з лодкі на мост і занеслі на бераг усю сваю гаспадарку. Брыль. Даніла вылажыў свой план. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абрысава́цца, ‑суецца; зак.

1. Вырысавацца, абазначыцца на якім‑н. фоне; набыць выразнасць контураў. У святле вулічнага ліхтара раптам абрысавалася постаць. Арабей. // перан. Зрабіцца ясным, відавочным. Абрысаваўся план экспедыцыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наме́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Тое, што папярэдне намечана, папярэдні план. Блізкая страляніна ўзрушыла ўсіх, зблытала ўсе планы, усе наметкі на бліжэйшую дарогу. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)