кле́іцца, клеіцца; незак.

1. Разм. Станавіцца ліпкім, клейкім. Пальцы клеяцца ад смалы.

2. Паддавацца склейванню, клейцы. Папера добра клеіцца.

3. перан. (звычайна з адмоўем). Разм. Атрымлівацца, ладзіцца. Справа не клеіцца. □ Размова паміж дзяўчатамі не клеілася. Карпюк.

4. Зал. да клеіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мальбе́рт, ‑а, М ‑рце, м.

Падстаўка, на якую кладзецца падрамнік з палатном або папера для работы мастака над карцінай. Мастак выбраў зручнае месца каля пуні, устанавіў свой мальберт, разлажыў на мокрай траве раскрыты эцюднік з фарбамі і пэндзлямі. В. Вольскі.

[Ад ням. Malbrett.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пакружы́цца, ‑кружуся, ‑кружышся, ‑кружыцца; зак.

Кружыцца некаторы час. Папера мільганула за акном, пакружылася ў паветры і знікла за вагонам. Галавач. Васіль сарваўся з месца, пакружыўся па пакоі — чагосьці не мог знайсці. Даніленка. Мохарт няўмела пакружыўся з Кацяй, сышоў з круга. Алешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рысава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны; зак., каго-што.

1. Перадаваць прадметы на плоскасці ад рукі пры дапамозе графічных сродкаў (звычайна контурамі, рыскамі і пад.).

Р. з натуры.

Р. партрэт.

2. перан. Мысленна падаваць у якіх-н. вобразах, формах.

Уяўленне рысуе будучыню.

|| зак. нарысава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны.

|| наз. рысава́нне, -я, н. (да 1 знач.).

|| прым. рысава́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Рысавальная папера.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Кардо́н1 ’дзяржаўная граніца’ (ТСБМ), ’месца, дзе знаходзіцца лясніцкі пункт’ (Яшк.), ’граніца’. Запазычанне з польск. kordon ’граніца’, з франц. cordon ’вяровачка, шнур’ (ад corde ’вяроўка’) (Булыка, Запаз., 141; Фасмер, 2, 324).

Кардо́н2 ’цвёрдая і тоўстая папера’ (ТСБМ) < франц. carton, якое ў сваю чаргу з італ. cartone — Nomen augmentativum ад карта. Замена зыходнага т на д цяжка вытлумачыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ка́рта1 ў картачнай гульні. Гл. карта3.

Ка́рта2 ’геаграфічная карта’. Гл. карта3.

Ка́рта3 ’дакумент, пасведчанне’ (КЭС, лаг.), ’ліст, запіска, паштоўка’ (Нас., Шат., Шн., Гарэц., Др.-Падб., Булг., Мал., Шпіл., Сержп.). Старое запазычанне (1539) з польск. karta, якое з італ. carta < лац. chartaпапера’ < ст.-грэч. χάρτης (Булыка, Запазыч., 142; Фасмер, 2, 203).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дра́цца, дзяру́ся, дзярэ́шся, дзярэ́цца; дзяро́мся, дзераце́ся, дзяру́цца; дзяры́ся; незак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Раздзірацца на кавалкі, шматкі.

Папера лёгка дзярэцца.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Зношвацца да дзірак, станавіцца непрыгодным.

Па такой дарозе абутак хутка дзярэцца.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Знімацца, адрывацца, адставаць.

Дзяры лыка пакуль дзярэцца (прыказка).

4. Драпаць адзін аднаго.

Каты дзяруцца.

5. Наносіць каму-н. драпіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ма́рмур ’цвёрдая горная парода, якая ўжываецца для архітэктурных і скульптурных работ’ (ТСБМ, Нас., Бес.; швянч., Сл. ПЗБ), марму́ракпапера, афарбаваная пад мармур’, марму́ркавы ’колерам падобны да мармура’ (Нас.), марвовы ’мармуровы’ (мін., Нар. сл.), ст.-бел. мармуръ, марморъ ’мармур’ (XV ст.) запазычана са ст.-польск. marmur, marmor (Булыка, Лекс. запазыч., 141; Кюнэ, 76), якія з лац. marmor ’тс’ < ст.-грэч. μάρμαρος ’камень’, ’бліскучы камень’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адно́сіна, ‑ы, ж.

1. Лік, які атрымліваецца ад дзялення адной велічыні на другую. Геаметрычная адносіна. Лік, які паказвае, колькі працэнтаў дадзены лік складае ад другога ліку, называецца працэнтнай адносінай.

2. Дзелавая папера з запытаннем ці паведамленнем аб чым‑н. Сяргей пачаў разбіраць прысланыя ўчора адносіны і распараджэнні. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

камячы́цца, ‑мечыцца і каме́чыцца, ‑мечыцца; незак.

1. Мець уласцівасць рабіцца мятым, ператварацца ў камякі. Папера лёгка камечыцца.

2. Збірацца ў складкі, маршчыны; мяцца. [Манька] глянула ў акно і, спяшаючыся, пачала адколваць з валасоў вянок і сцягваць цераз галаву сукенку, не зважаючы, што яна камечыцца. Крапіва.

3. Зал. да камячыць, камечыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)