паме́раць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; заг. памерай; зак.

1. каго-што. Вызначыць пры дапамозе якой‑н. меры велічыню, колькасць чаго‑н. Буткевіч агледзеў памяшканне, памераў яго крокамі ўдоўж і ўшыркі. Чарнышэвіч. Вера прынесла халат, памерала ў салдата тэмпературу. Алешка. [Рыгор:] — Зямлю трэба памераць.. У спісах толькі дваццаць пяць дзесяцін стаіць, а тут яе шмат больш. Крапіва.

2. што. Надзець што‑н. з мэтай прымеркі. [Гаспадыня:] — Памерайце яшчэ вось гэтае паліто... Яна выцягнула з шафы новае, прыгожа зробленае цёплае паліто мужа. Новікаў. Галя хуценька зняла з вешалкі сукенку і памерала на сябе. Сабаленка.

3. што. Вымераць усё, многае.

4. і без дап. Мераць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́церціся, вытруся, вытрашся, вытрацца; пр. выцерся, ‑церлася; заг. вытрыся; зак.

1. Выцерці сябе, абцерціся. Выцерціся ручніком.

2. Вынасіцца, знасіцца. Паліто выцерлася.

3. Разм. Набыць культурныя навыкі, звычкі. Выцерціся сярод людзей. □ [Сын бацьку:] — Што я тут буду пры табе рабіць? А так я паміж людзей вытруся. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разразны́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае разрэз (у 2 знач.). Разразны каўнер.

2. Які складаецца з разрэзаных частак, кавалкаў. Разразная спінка паліто. □ У шафе запаслівага Паўла Данілавіча знайшлася разразная азбука, па якой вучыўся і я сам. Якімовіч.

3. Прызначаны для разразання, разрэзвання. Разразны нож.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сак 1, ‑а, м.

Жаночая вопратка тыпу кароткага прасторнага паліто. [Тэкля] была апранута ў чыстую доўгую спадніцу і дабротны суконны сак. Краўчанка.

[Фр. sac.]

сак 2, ‑а, м.

Рыбалоўная снасць у выглядзе сеткі, нацягнутай на абруч. Шырока ўжываліся на Беларусі .. сеткавыя мяшкі, .. прывязаныя да абруча (сакі, падсакі). «Помнікі».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апушы́ць, -шу́, -шы́ш, -шы́ць; -шы́м, -шыце́, -ша́ць; апу́шаны; зак., што.

1. Абшыць па краях футрам (адзенне, абутак).

А. паліто.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра снег, іней: зацерушыць, абсыпаць.

Іней апушыў дрэвы прысад.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пакрыць, акружыць пушком, чым-н. пушыстым.

|| незак. апу́шваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. апу́ха, -і, ДМ апу́се, ж. (да 1 знач.) і апу́шванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

насі́цца, нашу́ся, но́сішся, но́сіцца; незак.

1. Шпарка перамяшчацца (бегаць, лятаць) у розных напрамках.

Ластаўкі насіліся над сажалкай.

Н. па хаце.

2. Быць, знаходзіцца ў нашэнні.

Паліто доўга носіцца.

3. Празмерна захапляцца кім-, чым-н.; удзяляць шмат увагі чаму-н. (разм.).

Н. з ідэяй.

4. перан. Разносіцца, распаўсюджвацца (пра чуткі, гукі, пахі).

Над поплавам насіўся пах свежага сена.

Насіцца ў паветры — пра блізкі надыход чаго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адагрэ́цца, ‑грэюся, ‑грэешся, ‑грэецца; зак.

Вярнуць сабе страчанае цяпло, нармальны стан. Папас пазірае на фурманку.., а пасля засоўвае рукі глыбока ў кішэні паліто і там перабірае пальцамі падкладку, камечыць яе, каб хутчэй адагрэліся пальцы. Галавач. Ледзь паспее вясной Чарназём абагрэцца, — Вільгаць парай клубіцца Над цёплай зямлёй. Аўрамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абві́снуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. абвіс, ‑ла; зак.

Павіснуўшы, апусціцца ўніз. Панура абвіслі да самай зямлі абледзянелыя галінкі хвоек. Шамякін. Правае крылца птушаняці, сапраўды, абвісла і не варушылася. Якімовіч. // Павіснуць ад знямогі. У Міколы на руцэ абвіс Яначка. Крапіва. // Выцягнуцца, стаць даўжэйшым (пра вопратку). Падкладка паліто абвісла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падо́ўжыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., што.

1. Зрабіць даўжэйшым, павялічыць у даўжыню. Падоўжыць вуду. Падоўжыць паліто. // Стварыць уражанне большай даўжыні, чым яна ёсць на самай справе.

2. Зрабіць больш працяглым, доўгім. Падоўжыць рэйс. Падоўжыць заняткі. □ Няхай хвіліна, што прыйшла сягоння, Падоўжыць дзень намераў і здзяйсненняў! Лось.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мы́цка1 ’круглая шапка, ярмолка’ (Федар. 6), ст.-бел. мыцка ’тс’ (XVI ст.) запазычана са ст.-польск. mycka ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 107), якое з с.-н.-ням. mutze < с.-лац. almutia ’шапачка для духоўных асоб’ < араб. al‑mustaqah ’кажух, футравае паліто’.

Мы́цка2 ’мыза’ (дзятл., Сцяшк. Сл.). Да мыса (гл.). Магчыма, ‑ц‑ у выніку кантамінацыі мыса (ці мыза) і пыца (ці пыка) ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)