сту́дзень 1, ‑я, м.

Першы месяц каляндарнага года. А ў студзені — на белым полі Наўкруг чысцюткія снягі... Даруй, зямля, што я ніколі Аддаць не здолею даўгі. Матэвушаў. — Халадэча! У студзені мароз быў невялікі, а ў лютым з першых дзён раз’юшыўся... М. Ткачоў.

сту́дзень 2, ‑ю, м.

Разм. Тое, што і студзіна, квашаніна. Вылі на стале таксама масла, пульхныя дамашнія пірагі, талерка студзеню, пакрытага белым тлушчам. Гаўрылкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адвалі́цца, ‑валюся, ‑валішся, ‑валіцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Аддзяліўшыся, адарваўшыся, адпасці. Са сцяны, пад акном, адваліўся карычневы абломак тынку, упаў на стол. Мележ. // перан. Знікнуць, прайсці (пра адчуванні, пачуцці). Патапчык крочыў на Алеся, потым стаў і крута павярнуў убок. Калі ён знік у гушчарніку, Алесь падняўся. Уся нуда, здаецца, раптам адвалілася ад яго. Чарнышэвіч.

2. Адхіліцца тулавам назад, адкінуцца. Лаўніцкі сеў, адваліўся на спінку крэсла, падрыхтаваўшыся да размовы. Шахавец.

3. Разм. Пад’еўшы, здаволіўшыся, пакінуць есці. [Пракоп:] — От толькі што адваліўся ад сваёй бульбы, дык ваша, мабыць, не ўлезе. Сабаленка.

4. перан. Стаць меншым, паменшаць (пра мароз, спёку і пад.). Мароз адваліўся, і з неба, нізка павісшага над вёскай, церушыў драбнюткі сняжок. Дуброўскі. Пад вечар, калі трохі адвалілася гарачыня, на вялікі брукаваны двор казармы другога бабруйскага батальёна ўвайшоў невысокі дзядок з берасцянай вярэнькаю за плячыма. Грахоўскі.

•••

Рукі адваліліся гл. рука.

Рукі не адваляцца гл. рука.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ко́жа ску́ра, -ры ж.;

ко́жа да ко́сти ску́ра ды ко́сці;

из ко́жи вон лезть са ску́ры ле́зці (вылу́звацца);

моро́з по ко́же маро́з па ску́ры;

ни ко́жи, ни ро́жи ні з ста́ну, ні з тва́ру.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

*Насу́гавата, насу́говато ’пахмурна, змрочна, туманна’ (ТС). Несумненна, звязана з укр. осу́га ’слой тлушчу на паверхні вадкасці, налёт на вадзе, іржа на вадзе’, восу́га ’пара на шыбах, тлушчавыя пляміў на вадзе’; чэш. osuhly ’пахмурны, хмарны, імглісты’, славац. osuhel ’густая імжа зімой; галалёд на дрэве; сухі мароз’ < *o‑sęg‑tъ ад прасл. *sęgti, гл. сягаць (Зубаты, Studie, 167–170). Сюды ж рус. дыял. осягиться, осяжить(ся) Асядаць’, гл. Варбат, Этимология–1970, 380. Інакш з польск. osęgly < osędly ад szady ’сівы, пакрыты шэранню’ выводзіць чэшскае і славацкае словы Махэк₂ (421), што здаецца малапераканальным.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сярдзі́ты ’схільны сердаваць, злавацца’, ’злосны (пра чалавека)’, ’моцны ў сваім праяўленні, люты (пра мароз, вецер і пад.)’ (ТСБМ, Шымк. Собр., Байк. і Некр., Бяльк., Сержп. Прымхі, Жд. 1, ЛА, 5). Укр. серди́тий, рус. серди́тый, ст.-рус. сьрдитыи, польск. sierdzisty, славац. srditý, серб.-харв. ср̀дит, славен. srdít, балг. сърди́т, макед. срдит, ст.-слав. сръдитъ. Прасл. *sьrditъ, дэрыват *sьrdь (гл. сэрца), таму што яно лічылася цэнтрам эмоцый, у тым ліку гневу, параўн. гнеў альбо се́рцэ, гне́вацса альбо се́рдзіцса (Пятк. 2); гл. Фасмер, 3, 605; Міклашыч, 292; Траўтман, 302; ЕСУМ, 5, 217; гл. таксама сердаваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гра́дус, ‑а, м.

1. Адзінка вымярэння вугла або дугі, роўная 1/360 акружнасці (абазначаецца знакам °, які ставіцца справа ад лічбы уверсе). Вугал у 45°.

2. Адзінка вымярэння тэмпературы (паветра, вады, чалавечага цела і пад.). Мароз 30 градусаў. Вада кіпіць пры тэмпературы 100° па Цэльсію.

3. Адзінка вымярэння моцы спірту, спіртных напіткаў. Часта прыязджалі акцызнікі, правяралі градусы гарэлкі і бралі ў карчмара хабар. Бядуля.

•••

Пад градусам — нецвярозы, у стане лёгкага ап’янення.

[Ад лац. gradus — ступень.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мацу́нак, ‑нку, м.

Разм.

1. Уласцівасць моцнага; моц, трываласць. — Гэта ж квас, як вада. У ім жа мацунку ўсяго, можа, адзін градус, — заспакоіў Косцік. Сабаленка. Дваццаць пяць год не кранулі перабродаўскіх будынкаў .. Яшчэ і да самай Айчыннай вайны яны захавалі свой мацунак і свежы колер гладка вычасанага бярвення. Чорны. Ядранымі зорнымі начамі набіраў мацунак мароз. Марціновіч.

2. Тое, чым можна падмацавацца, чаго можна пад’есці. Хлеб чорны, хлеб жытні, — Мацунак здаровы. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падгле́дзець, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак.

1. Зак. да падглядаць.

2. што і без дап. Выпадкова або знарок наглядаючы, убачыць, заўважыць. Яму хапае спраў — аж лішне, можа, На той зямлі, дзе зведаў хлеба смак, Дзе ўпершыню падгледзеў, як прыгожа Кладзе на вокны ўзор мароз-мастак. Гілевіч. // перан. Убачыць, зразумець, наглядаючы, удумваючыся. Першымі спробамі падгледзець самабытнае і непаўторнае ў родным краі і ўяўляюцца нам сёння раннія вершы Багдановіча пра лесуноў і вадзянікоў. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падхапі́цца, ‑хаплюся, ‑хопішся, ‑хопіцца; зак.

Разм.

1. Хутка, імкліва ўстаць, усхапіцца з месца. Вартавы ўпаў, але праз момант падхапіўся і шпарка пабег у глыбіню двара. Шамякін. Дзяўчына зірнула на свой наручны гадзіннік, кінула нажніцы і падхапілася: — Ой, хлопчыкі! Я зноў спазнілася ў вытворчыя майстэрні. Даніленка.

2. Нечакана ўзнікнуць, узняцца. Падхапіўся мароз. □ Як на тое, падхапіўся страшэнны вецер. Ён вырываў з будынкаў дранічыны, ахапкі сена і разносіў агонь навокал. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ра́нішнік, ‑а, м.

1. Ранішні збор, спектакль для дзяцей-дашкольнікаў і малодшых школьнікаў. Навагодні ранішнік. □ Назаўтра на ранішнік сабраліся малодшыя класы і ўсе вясковыя дзеці дашкольнага ўзросту. Васілевіч. Распускаючы вучняў дахаты, настаўнікі аб’явілі пра ранішнік, які меўся адбыцца на другі дзень Новага года. Навуменка.

2. Ранішні мароз, які бывае да ўсходу сонца ўвосень і вясной. Увосень ранішнік з’явіўся, У госці завітаў суровы лістапад, І малады дубок ад лісця агаліўся. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)