перае́зд м.

1. (род. перае́зду) (действие) перее́зд;

п. у но́вы дом — перее́зд в но́вый дом;

2. (род. перае́зда) (место) перее́зд;

до́ўгі п. — дли́нный перее́зд;

чыгу́начны п. — железнодоро́жный перее́зд

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вар’я́цкі, -ая, -ае.

1. Уласцівы вар’яту; такі, як у вар’ята.

В. смех.

Вар’яцкія вочы.

2. Прызначаны для вар’ята (разм.).

В. дом.

3. Крайне безразважлівы, дзікі.

Вар’яцкія ідэі, планы.

4. перан. Які характарызуецца крайняй ступенню праяўлення (па сіле, велічыні, напружанасці; разм.).

Вар’яцкая сіла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абанеме́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

1. Дакумент, які дае права на карыстанне чым-н. пэўны час, а таксама само такое права.

А. на цыкл лекцый.

А. у тэатр.

2. Аддзел бібліятэкі, дзе кнігі выдаюцца на дом.

|| прым. абанеме́нтны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

до́мік, ‑а, м.

Памянш.-ласк. да дом; невялікі дом. // Невялікая пабудова для птушак, звяроў, пчол і пад. Бацька .. [Міхасёў] быў яшчэ пчаляром, і ўсё з калод мёд выкачваў, домікаў не прызнаваў. Б. Стральцоў.

•••

Картачны домік — пра меркаванні, разлікі і пад., якія не маюць пад сабой трывалай асновы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пустадо́мак ’бестурботны чалавек, які не дбае пра дом, сям’ю, гаспадарку’ (ТСБМ, Янк. 1, Шат., Жд. 2; ушац., Пан. дыс.), ’член сям’і, які не спрыяе дому, а цягне з яго’ (Варл.), пустадо́мец ’тс’ (Юрч.), пустадо́мка ’нядбайная гаспадыня’ (рагач., Нар. Гом.). Утворана ад пустадо́м ’бестурботны, не дбаючы пра гаспадарку’ (Нас., Бяльк., Касп., Гарэц.), першапачаткова, відаць, кароткі прыметнік на базе спалучэння пусты дом (гл. пусты́), параўн. сучаснае пустадо́мы ’нядбайны, ветраны’: зараз багато маладых пустадомых (ветк., Мат. Гом.), параўн. рус. дыял. пустодо́м, пустодо́мок, пустодо́мник ’тс’, укр. пустодо́мок ’тс’, паралельнае макед. пустокуќникъ (пустокукьникъ) < пуст + куќадом, хата’ (охрыдск., Макед. сб., 15, 59); у такім выпадку прыметнік пустадо́мны (Нас.) — другасны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лесніко́ў, ‑ова.

Які належыць лесніку. Між глыбокіх снягоў, Дзе лес глуха шуміць, Ціхі дом леснікоў Адзінока стаіць. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

постро́иться

1. (построить себе дом и т. п.) пабудава́цца;

2. (стать в строй) пастро́іцца; пашыхтава́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Дамаві́на ’труна’ (БРС, Сцяшк.). Рус. домовина, домовище, укр. домовина ’тс’. Да дом; эўфемістычная назва. Гл. Фасмер, 1, 528; Трубачоў, Эт. сл., 5, 70–71.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

публі́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які адбываецца ў прысутнасці публікі, людзей; адкрыты. Публічная лекцыя. □ Паэт [Максім Танк] перакладаў вершы Пушкіна на беларускую мову яшчэ ў давераснёўскі перыяд, выступаў з іх публічным чытаннем. Бугаёў.

2. Прызначаны для шырокага кола людзей, грамадства, для грамадскага карыстання. Публічная бібліятэка. Публічная выстаўка.

•••

Публічны дом гл. дом.

[Ад лац. publicus — грамадскі.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аднапавярхо́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адзін паверх. Драўляны аднапавярховы дом.. стаяў уздоўж левага краю двара, вокнамі да сонца. Нядзведскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)