◎ Перапяча́йка ’жвавая, балбатлівая, ветраная жанчына’ (Др.-Падб.). Відаць, іранічнае ўтварэнне ад перапячайка ’перапечка’ (Скарбы) або ад назваў асоб тыпу ўкр. перепічапка ’жанчына. якая пячэ хлеб’, рус. бранск. перепечайка ’жанчына, якая пячэ вырабы з цеста і прадае іх’. дзе зыходнае перапечаны мае пераноснае значэнне ’прайдошлівы; знаходлівы’, параўн. балі. препечен ’моцны, загартаваны’, макед. препеченица ’моцная гарэлка’ (перакідная некалькі разоў). Да пера- і пячы (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пятрэ́ць ’сохнуць, высыхаць (на сонцы, ветры і пад.)’ (ТСБМ), ’жыць надгаладзь, прычым працяглы час’ (Янк. 1), пя́траць ’сохнуць, знясільваць’ (Шат., Нас.). Дубоўка (Узвышша, 1929, 8, 105) выводзіў ад пя́тра ’вышкі ў асеці для сушкі снапоў’, ’паліцы ў ганчароў, на якіх сушаць вырабы з гліны’. Паводле Янкоўскага, “трэба думаць, ад назвы летняга посту — пятроўка” (Янк. 1, 158), што сумнеўна. Спецыяльна гл. Коген, Узвышша, 1929, 8, 102. Гл. пе́траць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тэ́зы, ты́зы ‘насціл пад столлю, дзе сушыцца ганчарны посуд’, тэ́за ‘дошка ў насціле для сушэння гліняных вырабаў’ (свісл., БЛ, 18), tʼyzy, tyzʼou̯ki ‘паліца для сушэння вырабаў ганчароў’ (беласт., SFPS, 14), тэз ‘месца, дзе сушаць ганчарныя вырабы’ (івян., Жд. 1). Параўн. польск. tyzy ‘рышт у ганчароў, на які кладуцца дошкі або жэрдкі з кафляй’. Няясна; меркаванне пра запазычанне з польскай (Міхайлаў, БЛ, 18, 63) не аргументавана.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тэксты́ль ‘ткацкія вырабы’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), ‘валакно’ (Некр. і Байк., Ласт.). З заходнееўрапейскіх моў, параўн. ням. textil, франц. textile ‘прадзільны, ткацкі’, што, у сваю чаргу, з лац. textīlis ‘тканы’ > texo ‘ткаць’ (Фасмер, 4, 37); паводле Арла (4, 54), у выніку адаптацыі заходнееўрапейскіх слоў і запазычанага рус. тексти́льный ‘тканы’ да лац. textus ‘тканая рэч’, таго ж паходжання, што і тэкст, гл. Параўн. польск. tekstylia ‘тэкстыльныя рэчы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пазалаці́ць, ‑лачу, ‑лоціш, ‑лоціць; зак., што.
1. Пакрыць пазалотай; афарбаваць у залацісты колер. Пазалаціць фарфоравыя вырабы.
2. Асвятліўшы што‑н., надаць яму залацісты колер. На золаку жнівеньскае сонца пазалаціла шыбы промнямі наступнага гарачага дня. Сабаленка. Водбліскі [агню] ўпалі на дрэвы, пазалацілі сосны і пасерабрылі дубы. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чака́ншчык, ‑а, м.
Рабочы, які займаецца чаканкай, майстар чаканні (у 1 знач.). Шаўцы, гарбары, краўцы, шапачнікі, ювеліры, чаканшчыкі металу тут і працуюць, і прадаюць свае вырабы, і прымаюць заказы. В. Вольскі. Джайпурскія рамеснікі славяцца як адны з самых выдатных у Індыі чаканшчыкаў па бронзе. «ЛіМ».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сартава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; незак., што.
Размяркоўваць, раскладваць па сартах.
С. бульбу.
С. швейныя вырабы.
|| зак. рассартава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны.
|| наз. сартава́нне, -я, н. і сарціро́ўка, -і, ДМ -роўцы, ж.
|| прым. сартава́льны, -ая, -ае і сарціро́вачны, -ая, -ае.
Сартавальная машына.
Сарціровачная ўстаноўка.
○
Сартавальная горка — месца на чыгуначных пуцях, дзе фарміруюцца саставы (спец.).
Сартавальная станцыя — станцыя, дзе фарміруюць і расфарміроўваюць чыгуначныя саставы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
слон, слана́, мн. сланы́, слано́ў, м.
1. Буйная траваядная млекакормячая жывёліна трапічных краін з доўгім хобатам і двума біўнямі.
2. Шахматная фігура, якая можа перамяшчацца на любую колькасць клетак па дыяганалі.
◊
Слана не заўважыць — не бачыць самага важнага, вялікага.
|| памянш.-ласк. сло́нік, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 знач.).
|| прым. слано́вы, -ая, -ае (да 1 знач.).
Вырабы са слановай косці.
○
Слановая хвароба — тое, што і слановасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
чарапа́ха, -і, ДМ -па́се, мн. -і, -па́х, ж.
1. Жывёліна атрада паўзуноў, пакрытая касцявым панцырам, якая вельмі павольна рухаецца на кароткіх лапах, што могуць разам з галавой і хвастом уцягвацца ў панцыр.
Марская ч.
2. зб. Рагавыя пласцінкі панцыра гэтай жывёлы, а таксама вырабы з такіх пласцінак.
|| памянш. чарапа́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.
|| прым. чарапа́хавы, -ая, -ае і чарапа́шы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
абу́так, ‑тку, м.
Вырабы са скуры або з іншых матэрыялаў, прызначаныя для нашэння на нагах. Вытворчасць абутку. Скураны абутак. Мадэльны абутак. □ Каля рэчкі дзяўчаты бегалі.. босыя, каб не замачыць у расе абутак. Кулакоўскі. Яны некуды спяшаліся, гэтыя людзі ў нязвыклым адзенні, у нязвыклым для Міколкі абутку. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)