Вестыбуля́рны (апарат) (анат.) ’пераддзвер’е, частка ўнутранага вуха’ (БРС, КТС). Запазычана, відаць, з рус. мовы. Узыходзіць да лац. vestibulum ’пляцоўка перад домам, прысенак’ (Лёхін, 138).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дэфектаско́п, ‑а, м.

Апарат для выяўлення дэфектаў у матэрыялах і вырабах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жава́льны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць для жавання. Жавальны апарат. Жавальныя мышцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дажджава́льны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць для дажджавання. Дажджавальны апарат. Дажджавальная ўстаноўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апы́львальнік, ‑а, м.

Апарат для апыльвання раслін; апыляльнік (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

магнітафо́н, ‑а, м.

Апарат для запісу і аднаўлення гуку электрамагнітным шляхам.

[Ад грэч. magnētis — магніт і phōnē — гук.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

месяцахо́д, ‑а, м.

Касмічны самаходны апарат, які рухаецца па паверхні Месяца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мнемо́метр, ‑а, м.

Спец. Апарат для эксперыментальна-псіхалагічнага даследавання працэсаў памяці.

[Грэч. mnēmē — памяць і metréō — вымяраю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нумарава́льны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для нумарацыі (у 1 знач.). Нумаравальны апарат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паветраме́р, ‑а, м.

Спец. Апарат для вымярэння згушчэння і разрэджвання паветра.