натрэнірава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; зак.
Набыць навык у чым‑н. шляхам трэніроўкі; стаць умелым, спрытным у чым‑н. Слых.. [Аляксея] за час блуканняў паспеў натрэніравацца, каб адрозніць гукі і шолахі ў лесе. Хадкевіч. Павел натрэніраваўся ўжо хадзіць у плутонавых умовах, дый дарога на гэты раз была роўная. Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ухва́тка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.
Разм. Уменне, спрыт у чым‑н. Вясёлая баявая Насця Чычка, ёмкая, з мужчынскімі ўхваткамі, бураю налятае на мізэрнага Міхайлу Драбка. Колас. Жыла з старым бацькам дзяўчына.. Васемнаццаць год і ўхватка хлапецкая, не горш, чым у лепшага з «нёманскіх казакаў». Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шамаце́ць, ‑мачу, ‑маціш, ‑маціць; незак.
Шапацець, шумець. Вакол, ападаючы, шамацела лісце, угары маркотна, цягуча шумеў густы вецер. Мележ. // чым. Утвараць лёгкі шум, шорах, кратаючы, рухаючы што‑н., чым‑н. Чуваць было, як Зянькевіч шамаціць паперай. П. Ткачоў. За акном паціху шамацела апошнімі лісцямі старая ліпа. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́ўны, -ая, -ае; по́вен, по́ўна.
1. чаго і без дап. Напоўнены чым-н. да самых берагоў, умясціў у сябе многа каго-, чаго-н.
Поўнае вядро вады.
Поўная хата людзей.
2. перан., чаго і чым. Цалкам ахоплены, прасякнуты чым-н.
Вочы, поўныя спачування.
3. Цэльны, цалкам закончаны, вычарпальны.
Апісаць п. круг.
П. збор твораў.
Поўная свабода выбару. 3 поўным правам.
4. Які дасягнуў адпаведнай нормы, найвышэйшага развіцця, граніцы.
Поўных васямнаццаць гадоў.
У поўным росквіце сіл.
Уключыць поўную скорасць.
Работа ідзе поўным ходам (хутка, інтэнсіўна). У поўным сэнсе слова (у сапраўдным значэнні слова, сапраўды). Гаварыць на п. голас (на ўвесь голас; таксама перан.: адкрыта, не хаваючы нічога).
5. Тоўсты, мажны.
П. мужчына.
Гімнастыка для поўных (наз.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
працава́ць, -цу́ю, -цу́еш, -цу́е; -цу́й; незак.
1. Займацца якой-н. працай, ажыццяўляць якую-н. дзейнасць.
П. у полі.
Хто працуе, той і мае (прыказка). Хто працуе, таму і шанцуе (прыказка). П. здзельна.
П. над помнікамі старой пісьменнасці (вывучаць іх). П. над сабой (удасканальваць сябе ў чым-н.). П. са слоўнікам.
2. Мець дзен. які-н. занятак, пасаду, служыць.
П. на фабрыцы.
П. у калгасе.
П. бухгалтарам.
3. на каго-што. Абслугоўваць каго-, што-н. сваёй працай.
П. на сябе.
Завод працаваў на абарону.
4. чым. Прыводзіць у дзеянне, кіраваць чым-н.
П. вёсламі.
П. рукамі і нагамі ў вадзе (плысці).
5. Знаходзіцца ў дзеянні, выконваць свае функцыі.
Матор працуе без перабояў.
Сэрца нармальна працуе.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кармі́цца, кармлю́ся, ко́рмішся, ко́рміцца; незак.
1. Есці, атрымліваць корм; насычацца.
Коні кормяцца на лугах.
2. чым і без дап. Мець за сродак для пражыцця; харчавацца.
Чапля корміцца рыбай.
К. сваёй працай.
3. чым, з чаго, на што. Здабываць сродкі для існавання, пражыцця.
К. паляваннем.
|| зак. пакармі́цца, -кармлю́ся, -ко́рмішся, -ко́рміцца (да 1 знач.) і пракармі́цца, -кармлю́ся, -ко́рмішся, -ко́рміцца (да 3 знач.); наз. прако́рм, -у, м. (да 3 знач.) і пракармле́нне, -я, н. (да 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вы́значыцца, -чуся, -чышся, -чыцца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Набыць выразны характар, раскрыцца, акрэсліцца.
Спецыфіка прадмета вызначылася не адразу.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Поўнасцю скласціся.
Нашы адносіны цалкам вызначыліся.
3. Вылучыцца з ліку іншых чым-н.
В. ў баі.
В. сваёй храбрасцю.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.), чым. Стаць знамянальным, паказальным дзякуючы чаму-н.
Дваццатае стагоддзе вызначылася выкарыстаннем атамнай энергіі.
|| незак. вызнача́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вы́паліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак., што.
1. Спаліць да канца, цалкам.
Пажар выпаліў увесь лес.
Сонца выпаліла пасевы.
2. Ачысціць апальваннем.
В. бляху.
3. Зрабіць знак, рысунак на чым-н. распаленым прадметам.
В. узор.
В. кляймо.
4. што і ў чым. Кончыць паліць, прапаліць.
В. у печы.
5. Вырабіць абпальваннем.
В. цэглу.
6. Сказаць адным дыхам (разм.).
В. навіну.
|| незак. выпа́льваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. выпа́льванне, -я, н. (да 1—5 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
зго́да, -ы, ДМ -дзе, ж.
1. Станоўчы адказ, дазвол на што-н.
Даць згоду на што-н. З чыёй-н. згоды.
Маўчанне — знак згоды (прыказка).
2. Аднадумнасць, агульнасць пунктаў гледжання.
Прыйсці да згоды.
3. Сяброўскія адносіны, аднадушнасць.
Жыць у згодзе.
4. безас., у знач. вык. Дамовіліся, пярэчанняў няма.
Ну, што, з.? Едзем разам?
◊
У згодзе з чым (кніжн.) — тое, што і ў адпаведнасці з чым-н.
Дзейнічаць у згодзе з прынятым рашэннем.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
арыентава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е, -ту́й; -тава́ны; незак.
1. каго-што. Даваць магчымасць каму-, чаму-н. вызначыць сваё месцазнаходжанне на мясцовасці або кірунак руху.
А. касмічны апарат у палёце.
2. каго-што, на што і ў чым. Накіроўваць на дасягненне якой-н. мэты, дапамагаць каму-н. разабрацца ў чым-н. (кніжн.).
А. даследчыкаў на выкарыстанне новых дакументаў.
|| зак. зарыентава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны.
|| наз. арыенціро́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. і арыентава́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)