Сы́тнік ’расходнік, Sedum L.’ (Кіс.). Семантычна непразрыстае слова (Кісялеўскі, Аб нек. асабл., 28), параўн. іншыя назвы адцытнік, сыць; магчыма, да сыты, параўн. накосіла сытніку кобану (ПСл), або да сытны ’тлусты’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пужло́к ’нешта натапыранае, узбягае’: Палаба не бярэццапужлок капуста (воран., LKK, 16, 187). Да папярэдняга слова, гібрыднае ўтварэнне ад літ. pūžl‑ys і беларускага суфікса ‑ок (Грынавяцкене і інш., там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пустацва́н ’шавецкія абцугі’ (Скарбы). Запазычанне з рамесніцкай тэрміналогіі нямецкай мовы (з ідыш?); канец слова прыпамінае ням. Zwang ’прыцягненне, прыціск’, што адпавядае прызначэнню (“скуру нацягвалі, бо ў яго захват шырокі”, там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Расто́ў ’востраў сярод балота, на якім расце высокі лес’ (віц., Яшк.). Слова няяснага паходжання запісана Раманавым у Веліжскім павеце, параўн. рус. дыял. ростово́й ’жывы, на корані (пра лес)’. Да расці́ (?), гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́йла ’нязграбны, неакуратны чалавек’ (Юрч.), укр. дыял. ро̂йло ’бялізны, тоўсты, сыты, тлусты чалавек ці жывёла’ (Нікан.). Да папярэдняга слова ройка3 (гл.). Параўн. і ро́іла (гл.), усх.-бел. ро́йла ’непарадак’ (Яўс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́ўпрык ’надуты і ўпаргы хлапец’ (Некр.), ’непаседа’ (Сцяшк. Сл.), ’малое дзіця’ (Скарбы). Няясна. Магчыма, да паўпрыца (гл.), параўн. экспрэсіўную назву малога непаседлівага дзіцяці — шпунт ’затычка’. Параўн. наступнае слова і попрык (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прамо́склы ’вельмі мокры’ (брэсц., Нар. словатв.). З * промозглы ў выніку аглушэння групы зычных зг > ск. Крыніцай слова з’яўляецца рус. промозглый ’гнілы, сыры (пра надвор’е)’, гл. Фасмер, 3, 375; параўн. мазглявы, промзлы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Навы́глыд ’наадварот’ (Бяльк.): а ты ўсё навыглыд дзелыіш. Няясна. Магчыма, недакладнае тлумачэнне значэння, бо кантэкст дапускае і іншае разуменне слова: ’для выгляду, для блізіру’; тады хутчэй за ўсё з на+выгляд.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Неўнара́й: «Поўнач» не раз у ім схову шукала, «Захад» знаў сілу яго неўнарай» (Купала). Вынікаючае з кантэксту значэнне ’на справе, не на словах’ ’дазваляе звязаць слова з нараіць, раіць (гл.). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лягу́ша ’конь, які брыкаецца’. Да ляга́цца (гл.). Гл. і наступнае слова. Да генетычнай тоеснасці лягушка і лягацца параўн. рус. свярдл. лягу́н ’конь, які моцна брыкаецца’ і арл., бран. лягу́н ’самец жабы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)