нра́вственный мара́льны; (духовный) духо́ўны;

нра́вственный крите́рий мара́льны крытэ́рый;

нра́вственный челове́к мара́льны чалаве́к;

нра́вственный посту́пок мара́льны ўчы́нак;

нра́вственное удовлетворе́ние мара́льнае задавальне́нне;

нра́вственный подъём мара́льны (духо́ўны) узды́м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

поря́дочныйII

1. (честный) прысто́йны;

поря́дочный челове́к прысто́йны чалаве́к;

2. разг. (довольно хороший) даво́лі (-такі) до́бры; (недурной) нядрэ́нны;

поря́дочная пого́да даво́лі (-такі) до́брае (нядрэ́ннае) надво́р’е.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Зака́ла ’помслівы чалавек’ (мядз., Нар. словатв.). Рус. дыял. зака́лчалавек, што крыўдзіць слабых’, пск. ’пятніца’, урал. ’зух’, польск. zakałчалавек, што кампраметуе блізкіх’, zakała ’ганебная, кампраметуючая рэч’, укр. уст. дыял. зака́ла ’сорам’ (Жэлях.), рус. кастр. зака́ла ’неакуратнасць, нядбайнасць’. Ст.-польск. zakał (XIV ст.) ’пляма, бруд, загана’. Параўн. чэш., славац. zákal ’пакаламучанне вады, піва, віна’. Параўн. рус. арханг., алан. зака́л ’смелы, бывалы чалавек’. Назва чалавека з адмоўнай характарыстыкай узыходзіць, відаць, як семантычны перанос да адмоўнай назвы рэчы. Можна меркаваць аб двух вытоках такога пераносу: хлеб з закальцам (закалам) ганьбіць гаспадыню, адкуль ідзе семантычны шлях: ’закалец у хлебе’ > ’нядбайнасць’ > ’ганебная рэч’, ’сорам’ > ’чалавек, што кампраметуе блізкіх’ > ’кепскі чалавек’, у тым ліку ’помслівы’, ’п’яніца’ і г. д. ’Пакаламучанае віно’ > ’кепскае віно’ > ’кепская рэч’ > ’кепскі чалавек’. Адносна другога шляху важна ўлічыць адцягненае, пераноснае ўжыванне слова ўжо ў XIV ст. у ст.-польск., якое можа ўзыходзіць да ст.-чэш. (суч. чэш. zákal тлумачыцца як аддзеяслоўны бязафіксны назоўнік ад zakaliti да кал ’бруд’, параўн. каламуціць). Гл. закалец. Рус. зака́л ’смелы, бывалы чалавек’, ’зух’ можа быць непасрэдна ад закалять(ся) ’гартавацца, атрымліваць вопыт’ і хутчэй не звязана са словамі са знач. адмоўнай характарыстыкі чалавека.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Ла́бар, ла́борчалавек, які ходзіць па вёсках і мястэчках і збірае ахвяраванні па царкву’ (Гарад.). Усечаная форма з грэч. τό λαββώνιον або λαββώνιος ’чашка, келіх’ — першапачаткова, відаць, збіралі ахвяраванні ў чашу. Магчыма, лексема звязана з грэч. λαβή ’атрыманне’; суфікс яна атрымала пад уплывам усх.-слав. лобур/ лобырь, параўн. укр. лобур, лобурисько, ло́бурка, лобуряка ’тс’, ’гультаявалі, бяздзейны чалавек’, а таксама ўкр. харк. лобурь, рус. кур. лобур ’нязграбны, хмурны чалавек, які глядзіць з-пад ілба, буркун’, лобырь ’(дакорліва) мажны чалавек’. Апошнія, аднак, да лоб 1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Недасі́лак ’слабы, хілы чалавек’: Заплыве недасылак — магутам стаў (Бічэль–Загнетава). Магчыма, паэтычны наватвор па узору асілак (гл.), з неда- ’недастаткова’ і сіла ’моц, сіла’, параўн. недаростакчалавек малога росту’, недамовак ’заморак’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Недаты́ка ’незачэпа’ (Жд. 2), ’самалюбівы чалавек’ (Растарг.), літаральна ’чалавек, які не любіць, каб да яго дакраналіся; чалавек, які крыўдзіцца за кожную дробязь’ (Нас.), недоты́ка ’незачэпа’ (ТС), недаты́чка ’неразумны’ (Бяльк.), укр. недоти́ка ’незачэпа’, рус. недот́ыка ’тс’. Ад не датыкаць (‑цца) ’не дакранацца’, параўн. укр. недото́рка, рус. недотро́га ’незачэпа’; значэнне ’неразумны’, магчыма, пад уплывам слоў тыпу недапёка, недацёпа, недаробак і пад. Да ты́каць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Глабузда́ ’дурань, ненармальны чалавек’ (Сл. паўн.-зах.). Сл. паўн.-зах. параўноўвае гэта слова з літ. grabũzdas ’няўклюдны’. Але можна таксама меркаваць, што глабузда́ роднаснае слову гламазда́ ’няўмека, бесталковы чалавек і да т. п.’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Няве́га ’няветлівы чалавек’ (круп., Макар.). Зыходнай магла быць форма тыпу рус. невежа ’цёмны, неадукаваны чалавек’ (< *ne‑vedja, гл. ведаць), тады канец слова перароблены ў выніку экспрэсіўнай дэпалаталізацыі з мэтай «агрублення», параўн. Сярога і Сярожа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вандза́ ’плакса’ (КСП). Параўн. рус. ва́ньзя, ваньзя́ і ваньдзя́ дурнаваты чалавек, цяльпук’ (СРНГ, 2, 38). Экспрэсіўнае ўтварэнне, магчыма, ад уласнага імя Ванька, на бел. глебе кантамінаванага з вэндзіць; параўн. вандзонка ’лены, непаваротлівы чалавек’ (Бяльк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разэ́ля ’неахайны чалавек’ (Сцяшк. Сл.). Няясна. Магчыма, экспрэсіўнае ўтварэнне ад уласнага імя Разэ́ля (ад Разалія), зафіксаванага ў творах Л. Калюгі. Нельга выключыць і магчымы ўплыў літ. rė́zla ’пузаты, чараваты чалавек’, rė̃zlinti ’плесціся, павольна ісці’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)