На́тха ’вонь’ (Нас.), ’адрыжка’ (бяроз., Шатал.), укр. на́тха, на́дха ’адрыжка з непрыемным пахам’. Да тхаць, тхнуць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ква́пны ’сквапны, скупы, ласы’ (ТСБМ), ’ласы’ (Сл. паўн.-зах.), ’зайздрослівы’ (Нас., Касп., Шат.), ’прывабны’ (Клім.). Гл. квапіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ке́пскі ’дрэнны, благі’ (ТСБМ, Нас., ТС, Сл. паўн.-зах., Шат., Касп., Яруш., Сержп. Ск., Бяльк.). Гл. кеп.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Макаросіць ’блытаць, прыводзіць у бязладдзе, непарадак’, ’крышыць, ламаць на дробныя кавалачкі’ (Нас.). Няясна. Магчыма, да макарон (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маку́ра (экспр.) ’вялы, нехлямяжны чалавек’ (Нас., 288) Няясна. Відаць, роднаснае да ўкр. маг̌ро́ ’вол з адным ядром’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Младзе́нец ’малады на вяселлі’ (віц., КЭС), ’дзяцюк, не зусім яшчэ дарослы хлопец’ (Нас.). З польск. młodzieniec ’юнак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Младзе́нцы, младэ́нцы ’свята — забіванне дзяцей у Віфліеме’ (Нас.). Са ст.-рус. младенецъ ’дзіцё’. Да маладзе́нец1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мні́шка ’рымска-каталіцкая манахіня’ (Нас.), ’нерашучая асоба’ (капыл., Жыв. сл.). З польск. mniszka ’манахіня’ (Кюнэ, Poln., 77).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мышэка (дзіц.) ’мыш і іншы невялікі касматы звярок’ (Нас.). Да мыш (гл.). Параўн. таксама машэка, мысека 1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мяхе́д ’непаваротлівы, таўстун’, мяхёда ’непаваротлівая, нерахманая жанчына’ (Нас.). У выніку кантамінацыі лексем мех і уласнага імя Міхед.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)