Капцёрка ’ротны або батальённы склад вайсковай амуніцыі, абмундзіравання’ (ТСБМ). З рус. каптёрка, якое ўтварылася са скарочанага слова каптена́рмус (< франц. capitaine des armes) пры дапамозе суфікса ‑ка (як, напрыклад, чыталка).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скалазу́б ‘насмешнік, рагатун’ (Бяльк.; карэліц., Жыв. НС; ашм., Стан.), скалазу́бы ‘чалавек, які часта шчэрыць зубы’ (Ян.). Складанае слова, параўн. рус. зубоскал ‘тс’ з адваротным парадкам элементаў. Гл. скаліць (зубы).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трэ́шчыць ‘пляскаць у далоні’ (шуміл., Сл. ПЗБ), трі́шчыты ‘лупцаваць’ (кам., ЖНС); сюды ж, відаць, трэшша́ць (куры) ‘сакочуць’ (гарад., ЛА, 4). Да прасл. *trěsk‑ъ > трэск, трашчаць, гл. папярэдняе слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тыль-мыль — пра няпэўную або невыразную гаворку: тыль‑мыль — і стаў саўсім другея вузлы вязаць (памяняў думку) (маг., Наша слова, 1992, 26 лют.). Гукапераймальны імітатыў, параўн. тык-мык, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

І́ндрык ’франт’ (Грыг.). Экспрэсіўнае слова, узнікшае, відаць, у выніку кантамінацыйных пераўтварэнняў. Магчыма, кантамінацыя індык (гл.) і *фендрык; параўн. рус. фендрик ’малады чалавек з прэтэнзіямі’ (польск. fendrych < ням. Fähnrich ’прапаршчык’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сухапа́йшчык ’батрак’ (Сцяшк. Сл.; калінк., Арх. ГУ). Складанае слова, у аснове якога, відаць, спалучэнне суха́я па́йка ’паквартальная аплата’ (гл. пай1), параўн. польск. suche dni, myto kwartałowe ’тс’ (Варш. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарбано́ша ’скураная сумачка’ (Байк. і Некр.), торбано́шка, тырбано́шка ’скураная машна для грошай, якую носяць на поясе’ (Нас., Бяльк.). Складанае слова з торба (гл.) і насіць, ноша (гл.), параўн. механоша, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пухна́ч ’тоўсты, пульхны чалавек’, ’мякіннік, хто харчуецца пушным хлебам’ (Нас.), пухнацік ’пра поўнага, пухлага, пушыстага’ (слонім., Роднае слова, 2001, 5, 89). Да пухнуць ’таўсцець, надувацца’, магчыма, ад пу́хны ’пышны’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пістаноўка ’пістоннае ружжо’ (ТСБМ, Мядзв., Касп.). Ад пістонавы < пістон (гл.). Аналагічна польск. pistonówka ’тс’. Сюды ж асіп. пістановажка ’стрэльба, якую зараджалі пістонамі’ (Сл. ПЗБ), хаця няяснай застаецца другая частка слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Про́плач ’з плачам, са слязьмі’ (Янк. 1; калінк., З нар. сл.). Слова ўтворана ад праплакаць з суф. ‑j‑; параўн. сустрэч < сустракаць; гл. аб гэтым тыпе прыслоўяў Карскі 2–3, 71.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)