уры́вак, -ы́ўка, мн. -ы́ўкі, -ы́ўкаў, м.

Тое, што з’яўляецца часткай чаго-н. цэлага; невялікая частка, выдзеленая з якога-н. твора.

У. з апавядання.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

флары́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Старадаўняя заходнееўрапейская залатая або сярэбраная манета (першапачаткова ў Фларэнцыі).

2. У Нідэрландах: тое, што і гульдэн.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цьма², -ы, ж.

1. У лікавай сістэме Старажытнай Русі: дзесяць тысяч (уст.).

2. Тое, што і процьма.

Цьма цьмушчая (разм.) — вельмі многа, безліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чалядзі́нец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м. (гіст.).

Тое, што і чалядзін (у 1 знач.).

|| ж. чалядзі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шо́рхаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Тое, што і шоргаць.

Шорхаў гэбель.

Пад нагамі шорхала лісце.

Ш. мятлой па панадворку.

|| наз. шо́рханне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аджы́цца, ‑жывецца; зак.

Прайсці, прамінуць, перажыцца. [Галена:] — Што было, тое аджылося, а што будзе, тое важней. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Асяро́ддзе. Утворана прэфіксальна-суфіксальным шляхам ад кораня, прадстаўленага ў слове сярэдзіна (гл.); *o‑serd‑ьje. Пазней утвараецца і слова асяродакцэнтр. стрыжань’ таксама з цыркумфіксам, аднак у гэтым выпадку прэфікс фактычна ўтрачвае значэнне; магчыма, першапачатковае значэнне слова асяродак было такое ж, як і асяроддзе, што тлумачыць прэфіксальнае а‑. Тады асяродактое, што знаходзіцца вакол сярэдзіны’ > ’тое, што знаходзіцца ў сярэдзіне’. Аналагічныя словы і значэнні ва ўкраінскай мове.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трэ́пяць1 ‘багна, дрыгва’ (ваўк., Сцяшк.). Утворана ад дзеяслова *trepet‑ati > трапятаць (гл.) пры дапамозе суф. ‑ь з адцягненым значэннем ‘тое, што трапечацца, калышацца, пастаянна рухаецца’.

Трэ́пяць2тое, што вельмі белае’: трэпяць, аш у вочы коля сваёю бялізнаю (навагр., ЖНС), значэнне, відаць, кантэкстуальна абумоўленае. Да трапята́ць ‘мільгацець’ (гл.), утворана ад асновы, прадстаўленай у прасл. *trepet‑ati, пры дапамозе суф. ‑ь з адцягненным значэннем (як бел‑ь).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Валачо́бнаетое, што звязана з хаджэннем у велікодныя дні: спевы, падарункі і інш.’ (КЭС, Маш., Шпіл.): «хадзіць па валачобнаму». Да *валачоба; гл. валачобнік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лупок ’ракавіна бяззубкі (Anodonta mutabilis)’ (карэліц., Жыв. сл.). Да лупі́ць1 ’аддзіраць’. Па ўтварэнню тое ж, што і польск. łupek ’сланец > праформа lupъkъ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)