Палу́каш ’плецены кораб, які ўстаўляецца ў драбіны воза або ў сані’ (ТСБМ, Янк. 3.; Сл. ПЗБ, Нар. сл.), палу́кашак ’тс’ (Дразд., Сержп. Земл., Яруш., Федар. VI). З пол(у) і кош (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перахрэсце ’скрыжаванне (вуліц)’ (Нар. Гом.). Да пера- і хрэст (гл.), суф. *‑ьje (< ц.-слав. крьсть ’крыж’ < ’распяцце’ < ’Хрыстос’ < ст.-в.-ням. krislb, christь ’Хрыстос’), параўн. л ітаратурнае перакрыжаванне, рус. перекресток і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плуці́ць2 ’звязваць бярвенні ў плыты’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ; дняпр.-прыпяц., Нар. сл.). Да плыт (гл.). Параўн. рус. дыял. плотить (плоты) ’ганяць па рацэ плыты’, плотать ’вязаць плыты’, плопшца ’адно бервяно’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыставе́нь ’прымак’ (Інстр. 2; гарад., Нар. лекс.), пры́стаўня ’тс’ (Касп.). Да прыста́ць ’далучыцца, прыжыцца’ (гл.). Аб суфіксах ‑ень, ‑ня гл. Вярхоў, Аб нек. асабл., 33 і наст.; Сцяцко, Афікс. наз., 38, 58.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прытаба́к ’капшук’; ’партсігар’ (Мат. Гом.; Сл. Брэс.), прытаба́шніца, прытаба́шныца ’скрынка, каробачка з бяросты для нюхальнага тытуню’, прытаба́чныця ’партсігар’ (брэсц., З нар. сл., Сл. Брэс.). З пры і табак, магчыма, па ўзору партсігар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Прыту́жна, прыту́жно ’пільна, старанна, шчыра, уважліва’ (лельч., Нар. лекс.; ТС), прыту́жны ’заўзяты’ (ТС); сюды ж, відаць, прыту́жны ’моцны (мароз)’ (стол., ЛА, 2). Відаць, вытворнае ад прытужаць ’ціснуць, гнясці’ (Ласт.), гл. наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пустабрэ́х ’балбатун, пляткар’ (ТСБМ; шчуч., Нар. лекс.; карм., Мат. Гом.), пустабро́х ’сабака, што без патрэбы брэша; пляткар, абманшчык’ (Варл.), рус. пустобре́х ’балбатун, пляткар’. Да пусты (у значэнні ’непатрэбны, бессэнсоўны’) і брахаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пы́ца груб. ’морда, твар’ (Ян.), ’чалавек з вялікім непрыгожым тварам’ (Растарг.), сюды ж пыця́тый ’мардаты, пухлашчокі’ (пін., Нар. лекс.), пыца́н ’тоўсты чалавек’ (Бяльк.). Хутчэй за ўсё, адваротны дэрыват ад пы́цка, пы́цак (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пі́зі, пізікі, піткі ’слёзы’, nici (пусксщъ) нюні (распускаць)’, пізі пускатэ ’плакаць’, пізя, пізяло, пьгзя ’плаксун’ (драг., Нар. лекс.; Сл. Брэс.; ТС). Магчыма, звязана з укр. гуц. пізьма ’гнеў’. Відаць, гукапераймальнае, гл. пызі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разбія́ка ’забіяка, задзіра’ (Нар. Гом.), укр. розбия́ка. Утворана ад раз- і біць (гл.) з дапамогай суф. ‑як‑, як здаравя́ка ’дужы чалавек’, спакайня́ка ’спакойны чалавек’ (пра словаўтваральную мадэль гл. Сцяцко, Афікс. наз., 132).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)