Гайдама́к ’гайдамак’ (БРС), гайдама́ка ’разбітны чалавек, гуляка, п’яніца’ (Нас., Мал.), гайдама́чыць ’весці марнатраўнае жыццё’, ’мантачыць’ (Нас.). Рус. гайдама́к. Запазычанне з укр. гайдама́ка, а гэта з тур. hajdamak ’грабежнік’. Гл. Фасмер, 1, 383 (там і іншая літ-ра).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Га́нка ’загана, недахоп; строгая вымова’ (Нас.). Гэта слова, паводле яго семантыкі, наўрад ці можа з’яўляцца памяншальнай формай ад га́на (параўн. ган, гл.). Хутчэй трэба меркаваць, што яно — аддзеяслоўны назоўнік, утвораны суфіксам ‑к(а). Параўн. дзеяслоў ганіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крывіч ’кроўны сваяк’ (ТС). Гэта назва двухсэнсавая. Яна магла ўтварыцца ад кроў (параўн. кроўны). Але хутчэй ад старога этноніма крывічы. Цікава, што другасныя значэнні слова галоўным чынам адмоўныя, бо звязваюцца з крывы (параўн. Фасмер, 2, 375–376).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дубальто́вы ’падвойны’ (БРС, Нас., Касп., Шат., Бяльк., Сл. паўн.-зах.). Запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск. dubeltowy ’падвойны’ (а гэта, паводле Брукнера, 101, з ням. dupel ’тс’; хутчэй, аднак, з ням. doppelt ’тс’; падрабязней гл. пад ду́бальт).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Про́ўка ’хустка’ (мін., саліг., ДАБМ, камент., 946). Няясна; няма ніякіх дадатковых дадзеньце аб рэаліі і параўнальнага матэрыялу. Можа быць, гэта скарачэнне і пераробка дыял. навагр. грапо́ўка ’шарсцяная квяцістая хустка з кутасамі’, але апошняе таксама не мае этымалогіі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дарава́цца, ‑руецца; зак. і незак.

1. Не залічыцца, не залічвацца ў віну. — Не, калега: трэба пазнаёміцца з пісаранкамі, бо калі не зойдзеце да іх, то гэта будзе такая крыўда, якая вам ніколі не даруецца ні ў гэтым жыцці, ні на тым свеце. Колас.

2. толькі незак. Зал. да дараваць (у 1, 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бабо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да бобу. Расце, сокам наліваецца бабовае каліва. Бялевіч. Пачула гэта курачка, пабегла на двор, знайшла там бабовае зерне і прынесла бабе. З нар. // Прыгатаваны з бобу. Бабовая каша — не голад. З нар.

2. у знач. наз. бабо́выя, ‑ых. Сямейства раслін, да якога адносяцца боб, гарох, лубін і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адча́йвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Паддавацца адчаю, траціць надзею, падаць духам. [Багуцкі:] — А вы не адчайвайцеся, пан шэф. У вас такія заваёвы! Лынькоў. [Усевалад:] — Не, я не адчайваюся, ты ж бачыш. Толькі неяк крыўдна трохі — чаму такая несправядлівасць? Мне здаецца, будучыня — гэта перш за ўсё хараство. Скрыган.

2. Рашацца, адважвацца на што‑н. смелае, рызыкоўнае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апафео́з, ‑у, м.

1. У Старажытнай Грэцыі і Рыме — абрад абагаўлення героя, імператара і інш.

2. Услаўленне, ушанаванне якой‑н. асобы, з’явы і пад. [Паэма П. Броўкі] «Хлеб» — гэта апафеоз мірнай працы сейбіта-хлебароба, паэтызацыя яго штодзённых спраў. Бярозкін.

3. Заключная частка спектакля, канцэрта з удзелам усіх выканаўцаў, у якой услаўляюцца народ, герой, выдатная гістарычная ці грамадская падзея.

[Грэч. apotheosis.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

калы́м, ‑у, м.

1. Выкуп, які ўносіцца жаніхом бацькам нявесты (у некаторых народаў Усходу, што захоўваюць перажыткі радавога быту). Пастух дзяўчыну пакахаў, А даць не мог калым багаты. Пысін.

2. Разм. Лёгкі пабочны заробак. — Цэлы вечар толькі і гаворкі — дзе тут больш зарабляюць, куды б гэта ўлезці, каб калым быў.., — пагардліва крывіў губы Грыша. Місько.

[Цюрк.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)