Гафрырава́ць, гафры́раваны (БРС). Запазычанне з рус. гофри́ровать ’тс’, узятага з франц. мовы (gaufrer ’тс’). Гл. Шанскі, 1, Г, 152.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ге́рцаг ’герцаг’ (БРС). Рус. ге́рцог, укр. ге́рцог. Запазычанне з ням. Herzog. Гл. Фасмер, 1, 403; Шанскі, 1, Г, 63.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Міча́ць, міча́ці ’абзывацца слабым голасам (пра карову)’ (мядз., Нар. сл.; беласт., Сл. ПЗБ), рус. калін. мича́ть ’тс’. Да мычаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мішу́ліцца ’памыляцца, ашуквацца’ (Бяльк.), усх. мішэніцца ’тс’ (КЭС). Да абмішу́ліць (гл.). Параўн. таксама рус. мшел (гл. Фасмер, 3, 22).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наўзрок ’на выгляд, на вока’ (Нас., Др.). Да узіра́цца ’глядзець’, узро́к ’зрок, бачанне’, параўн. рус. навзгляд ’на вока, прыблізна’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Няродня, нырідня ’падчарыца’ (брэсц., Нар. лекс.). Да родны, радня (гл.), параўн. ст.-рус. несын ’пасынак, няродны сын’, недонка ’падчарыца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лушая́, лушуя́ ’перхаць’, ’каласковая луска аўса’ (віл., глыб., Сл. ПЗБ; КЭС, лап.). У выніку кантамінацыі луска і (рус.) *чешуя́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Магнолія ’субтрапічнае дрэва, Magnolia’ (ТСБМ). З польск. або рус. мовы. Назва ўзыходзіць да прозвішча франц. батаніка Magnol (XVII ст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́мкаць ’клікаць маму’ (ТС), укр. ма́мкати, рус. ма́мкать ’тс’. Гукапераймальнае з суфіксам ‑ка‑ (Васілеўскі, Прадукт. тыпы, 69 і наст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Марлог ’логава звера’ (барыс., Шатал.), зах.-рус., валаг., уладз. мерлог ’тс’ і інш. Да мярло1 і барлог (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)