Пляхотка, плелотка ’вельмі зношаная кашуля’ (Юрч.), ’парваная ануча’ (Нас.), ’пялёнка’ (Бяльк., Растарг.), пляхоцце, пяяхоцырі, пляхоцінка ’рвань, старызна’ (Нас.: Юрч. СНЛ), пляхотнік ’абадранец’ (Юрч. СНЛ). Рус. цвяр., пск. плелотка, плёхаюцца Унучка, рызман’, смал. ’пялёнка’; славен. s‑plehano blago ’зношаная рэч’, s‑plichciti ’знасіць, зрабіць танчэйшым’, ’ссохнуцца, змарнець (пра чалавека)’, харв. plejati ’ліць’, ’удараць’, макед. плеска ’танчэць’. Да прасл. *plek‑sa‑łi і plekskati ’таўчы’ > *plexali (Бязлай–Сной, 3, 53), гл. гіляхh плёхаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Распраста́цьзрабіць простым, роўным; разагнуць; выцягнуць’ (Нас.; ашм., Стан.; ТСБМ), распраста́ць, ріспря́стыць ’распутаць, зняць путы з коней, разпрэгчы каня’, рыспрыста́ць ’распасцерці, распластаць’ (Бяльк.), роспро́статы ’вызваліць ад чаго-небудзь, разлучыць, пазбавіць чаго-небудзь’ (Лексика Пол.), роспро́статыся ’вызваліцца ад чаго-небудзь’, ’разлучыцца з кім-небудзь’ (Сл. Брэс.), ’вызваліць ад путаў’ (Байк. і Некр.). Параўн. укр. роспро́стати ’выраўняць, расправіць’, рус. дыял. распроста́ть ’апустошыць’, і асабліва славен. pròst ’вызвалены, вольны’. Гл. просты.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скаўга́ніць ‘абгаварыць каго-небудзь’ (слонім., Жыв. сл.), ‘неахайна зрабіць што-небудзь’: каўган як зробіць ні так, ні сяк, дык кажуць скаўганіў (зэльв., Сл. ПЗБ). Ад каўга́ніць ‘рабіць кепска, абы-як’ (карэліц., там жа) або ко́ўган, *каўга́н ‘галава; аб круглай вялікай галаве’, гл. калган2. У рус. гаворках, апрача асноўнага значэння ‘гладыш’, ‘посуд рознай формы’, азначае яшчэ ‘тоўсты абрубак дрэва’, ‘цурбан’, адкуль па распаўсюджанай мадэлі ‘дурань, няўмека’. Гл. таксама каўган.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Спата́каць ‘набыць з цяжкасцю, так-сяк’ (лаг., Стан.; Варл.), спота́каць ‘зладкаваць, зрабіць’ (ТС). Семантычна немагчыма вывесці з патака́ць ‘патураць’ (гл.). Ад займенніка так, магчыма, праз дзеяслоў а́каць з шырокай семантыкай, што замяшчае шырокі спектр канкрэтных значэнняў, параўн. балг. тако́вам ‘нешта рабіць’ і пад. Параўн. таксама рус. та́кать ‘гнаць, падганяць’, што звязана з *točiti, *tekti, гл. наступнае слова (гл. Фасмер, 4, 12). Аднак пры гэтым застаюцца значныя семантычныя цяжкасці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́чысціць, ‑чышчу, ‑чысціш, ‑чысціць; зак., каго-што.

1. Зрабіць чыстым. Вычысціць зубы. Вычысціць двор.

2. Уст. Выключыць са складу чаго‑н.; выгнаць. [Смачны:] — Піша [студэнт], што ў іх выкрылі і вычысцілі ў тэхнікуме сына былога буйнога памешчыка. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адрамантава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.

Паправіць, зрабіць прыгодным для карыстання што‑н. сапсаванае. Адрамантаваць трактар. □ Стафанковічы адрамантавалі млын, як мае быць, і гаспадар пусціў яго ў ход у першую вялікую адлігу. Чорны. // перан. Жарт. Вылечыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асне́жыць, ‑жыць; зак., каго-што.

1. Пакрыць снегам каго‑, што‑н. Снежань малады аснежыў голы сад. Глебка.

2. перан. Зрабіць сівым, пасерабрыць валасы. Маладосць прамчыць з званкамі І галаву гады аснежаць, Мы будзем сэрцам юнакамі. Хадыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запало́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Выклікаць страх, боязь, зрабіць палахлівым, нясмелым. Пан вырашыў смерцю запалохаць гордую сялянку. Шкраба. Адэля ўхапілася за бацькавы словы і паспрабавала запалохаць Казюка: — Як я ведаю, дык цябе шукаюць. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здружы́ць, здружу, здружыш, здружыць; зак., каго.

Звязаць дружбай, зрабіць сябрамі. Галоўнае ж — аперацыя яшчэ больш здружыла калектыў, а Людвіку стала сапраўдным баявым экзаменам. Кулакоўскі. Палатна і рамантычны быт, праца ў адным катлаване здружылі ўсіх.. навасёлаў. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зно́ска, ‑і, ДМ зносцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. зносіць — знесці ​1 (у 1, 2, 4 і 5 знач.).

2. Р мн. ‑сак. Дадатковы тэкст, змешчаны пад асноўным у самым нізе старонкі. Зрабіць зноску.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)