рознакалі́берны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае розны калібр. Запрэжаныя па чатыры і тры пары цяжкавозы, напнуўшыся, цягнулі рознакаліберныя гарматы. Гурскі.

2. Разм. Розных памераў, рознай формы, фасону і пад. Зараз-жа дзябёлая Акуля — яна была старожкаю пры школе і разам гаспадыняю кухні — прынесла пяць рознакаліберных талерак, столькі ж зборных відэльцаў ды пару нажоў-інвалідаў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

во́дны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да вады; звязаны з вадой. Водны шлях, рэжым. Водная перашкода, энергія. □ [Андрэй:] — За ноч вада паднялася на чатыры метры, заліла ўсю Кашыцкую нізіну. І цяпер такі водны прастор, проста мора. Шамякін. Мінскае возера зрабілася цэнтрам воднага спорту ў горадзе. «Беларусь». // Які ўтрымлівае ў сабе ваду. Водны раствор.

•••

Воднае пола гл. пола.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасілкава́цца, ‑куюся, ‑куешся, ‑куецца; зак.

Тое, што і падсілкавацца. Стары сядзеў на прызбе ў кажусе і пасмоктваў сваю піпку, якой ён ніколі не выпускаў з рота, хіба толькі тады, калі садзіўся за стол пасілкавацца або калі спаў. Колас. Да плота, дзе ён [Паўлік] стаяў, падышло чатыры мужчыны, з торбачкамі, у лапцях... — Вось тут прысядзем і пасілкуемся, — кажа адзін. Сташэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вяне́ц, -нца́, мн. -нцы́, -нцо́ў, м.

1. Тое, што і вянок (у 1 знач.).

2. Карона, якую трымаюць над галовамі маладых у час вянчання (уст.).

Пайсці пад в. (уступіць у шлюб).

3. перан., чаго. Апошняя найвышэйшая ступень, паспяховае завяршэнне чаго-н. як узнагарода за працу, старанні (высок.).

В. дасягненняў.

4. Арэол, радужны круг вакол нябеснага свяціла, вакол галавы на іконе.

5. У драўляным зрубе: чатыры бервяны як узаемазвязанае звяно.

|| памянш. ве́нчык, -а, мн. -і, -аў, м. (да 4 знач.).

|| прым. вяне́чны, -ая, -ае (да 1, 2, 4 і 5 знач.) і вянцо́вы, -ая, -ае (да 1, 2, 4 і 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

алімпія́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -пія́д, ж.

1. У Старажытнай Грэцыі: прамежак у 4 гады паміж алімпійскімі гульнямі, які служыў адзінкай летазлічэння.

2. Міжнародныя спартыўныя спаборніцтвы, якія на ўзор старажытнагрэчаскіх алімпійскіх гульняў праводзяцца раз у чатыры гады.

Белая а. (зімовая).

3. Спаборніцтвы навучэнцаў у вызначаных галінах ведаў.

А. па матэматыцы.

|| прым. алімпія́дны, -ая, -ае і алімпі́йскі, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Алімпійскі медаль.

Алімпійскі агонь (факел, які запальваецца ад сонечных прамянёў у Алімпіі і дастаўляецца эстафетай на месца правядзення Алімпійскіх гульняў; агонь, запалены ад гэтага факела, які гарыць у чашы на працягу Алімпійскіх гульняў). Алімпійскі чэмпіён.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

плюс, -а, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Матэматычны знак у выглядзе крыжыка (+), які абазначае складанне і дадатную велічыню.

2. у знач. нязм. слова. З дабаўленнем.

Чатыры п. два будзе шэсць.

3. перан. Дадатны бок, перавага.

Узважыць усе плюсы і мінусы.

4. У знач. злучніка «ды¹» (у 2 знач.), звычайна ў спалучэнні з «яшчэ» (разм.).

Цяжка мне — вучыцца, п. яшчэ малое дзіця.

5. Пры ўказанні на тэмпературу паветра абазначае: вышэй нуля.

На тэрмометры п. дванаццаць градусаў.

Плюс-мінус — з магчымым разыходжаннем у бок павелічэння ці памяншэння.

|| прым. плю́савы, -ая, -ае (да 3 і 5 знач.).

Плюсавая тэмпература (вышэй нуля).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Падва́л ’брус, на які насцілаецца падлога, памост’; абл. ’падруба’ (ТСБМ), падва́ліна ’тс’ (Тарнацкі, Studia), падва́ліна, пудва́ліна ’тс’ (Сл. ПЗБ), падва́ліны ’ніжні ’вянок зруба’ (Інстр. II), подва́ліны, подва́льнік ’тс’ (ТС), падва́лак ’падаконнік, падваліна’ (Бяльк., Мат. Гом.), пудва́лак ’папярочнае бервяно пад падлогай’ (Шатал.), падва́лінычатыры бервяны, пакладзеныя на плыце, якія служаць асновай для ўмацавання шарыгі’ (Нар. лекс.). Ад падваліць < валіць з рознымі суфіксамі. Аналагічна ў інш. слав. мовах: рус. подва́лок ’пень, ніжняя частка дуба, якая падкладаецца пад вуглы вясковых будынкаў’, укр. підва́ліна ’тоўсты брус, які служыць асновай драўлянай сцяны’, польск. podwalina ’ляжак, закладны брус’, чэш. podval(a) ’тс’, славен. podvàl ’нясучы, апорны брус, бервяно’, серб.-харв. по́двалак ’падкладка пад бочку’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

павучы́ць, ‑вучу, ‑вучыш, ‑вучыць; зак., каго-што.

1. Вучыць самому некаторы час. Навучыць урокі. Навучыць верш.

2. Вучыць каго‑н. некаторы час. Навучыць дзяцей замежнай мове. □ Язэпа трохі дзед навучыць, І памуштруе і памучыць. Колас.

3. Разм. Вывучыць, павывучваць усіх, многіх. [Унук:] — З сынамі [дзеду] не пашанцавала. Было чатыры, а няма ніводнага. Самы малодшы, студэнт, прапаў без вестак. Усіх дзед павучыў... Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пакасі́цца, ‑кашуся, ‑косішся, ‑косіцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць касым (у 2 знач.); перакасіцца, пакрывіцца. Месцамі штыкетнік .. пакасіўся. Шыловіч. — Трэці год за вёскай на пяску чатыры шулкі стаяць, пачарнелі І пакасіліся ад дажджу і часу... Ракітны.

2. Паглядзець скоса. Уласюк закурыў папяросу, пакасіўся на цёмны куток пакоя. Колас. Сіняўскі падкруціў чорныя вусы, пакасіўся на камандзіра. Алешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прака́т 1, ‑у, М ‑каце, м.

Спец.

1. Тое, што і пракатка. Пракат рэек.

2. Металічныя вырабы, атрыманыя шляхам пракаткі. Праз чатыры месяцы пасля пачатку вайны выпуск якаснага пракату ва ўсходніх раёнах краіны ўзрос удвая супроць даваеннага. «Звязда».

прака́т 2, ‑у, М ‑каце, м.

Перадача рухомай маёмасці ў часовае карыстанне за пэўную плату, а таксама карыстанне гэтай маёмасцю. Плаціць за пракат машыны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)