натапта́ць, ‑тапчу, ‑топчаш, ‑топча; зак.

1. Набрудзіць мокрымі нагамі, наслядзіць. Натаптаць на падлозе.

2. што і чаго. Прытоптваючы або ўціскаючы, шчыльна злажыць, улажыць што‑н. Напакавалі мы.. [канюшынаю] стары сяннік. У палукашак туга натапталі сена. Так што [каню] на дзён тры, а то і чатыры хопіць. Якімовіч. У люльку Нупрэй зноў натаптаў тытуню. Зноў пыхкаў дымам. Гроднеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)