цельпукава́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Няскладны, непаваротлівы. Шыракаплечы, магутны, з кароткай шыяй, крыху цельпукаваты Саша Камінскі выглядаў асілкам супраць худзенькага, зусім дробненькага Аляксея Дубені. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Супро́ць. Гл. супраць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

агрэ́сія, -і, ж.

1. Дэструктыўныя паводзіны або форма адносін, якія наўмысна прычыняюць шкоду інш. асобам, аб’ектам нападзення.

А. падлеткаў.

2. Паводле міжнароднага права незаконнае прымяненне ўзброенай сілы адной дзяржавай супраць суверэнітэту, тэрытарыяльнай недатыкальнасці або палітычнай незалежнасці другой дзяржавы.

Імперыялістычная а.

|| прым. агрэсі́ўны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

проціпаста́віць, -та́ўлю, -та́віш, -та́віць; -та́ўлены; зак., каго-што, каму-чаму.

1. Параўнаць, указаўшы на розніцу, процілегласць прымет аднаго і другога.

П. новае мысленне ўстарэлым поглядам.

2. Процідзейнічаючы, накіраваць супраць каго-, чаго-н.

П. насіллю ўзброеную сілу.

|| незак. проціпастаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. проціпастаўле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

анархі́зм, ‑у, м.

Дробнабуржуазная рэакцыйная палітычная плынь, якая адмаўляе неабходнасць дзяржаўнай улады, ролю партыі рабочага класа і выступае супраць арганізаванай палітычнай барацьбы за дыктатуру пралетарыяту.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

багабо́рац, ‑рца, м.

Кніжн. Той, хто змагаецца супраць бога і рэлігійных догматаў. Мы — першыя ў свеце Разведчыкі будучыні, Наватары, багаборцы, Шчасця людскога Нястомныя творцы. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

двуру́шнік, ‑а, м.

Няшчыры чалавек, які знешне выражае адданасць каму‑н., а ўпотай дзейнічае супраць яго. Двурушнік, ён быў не тым, кім сябе выстаўляў. Грамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прудані́зм, ‑у, м.

Гіст. Дробнабуржуазная сацыялістычная плынь другой паловы 19 ст., накіраваная супраць рэвалюцыйнага рабочага руху, за ўтапічнае зліццё пралетарыяту і буржуазіі ў адзін клас.

[Ад імя П. Ж. Прудона (Proudhon, 1809–1865), заснавальніка гэтага вучэння.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расхля́банасць, ‑і, ж.

Разм.

1. Уласцівасць і стан расхлябанага. Расхлябанасць хады.

2. Адсутнасць дысцыпліны, неарганізаванасць, распушчанасць. Ленінскі камсамол выступіў у паход супраць расхлябанасці, нядбайнасці. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

та́нгенс, ‑а, м.

Адна з трыганаметрычных функцый вострага вугла, якая раўняецца (у прамавугольным трохвугольніку) адносіне катэта, што ляжыць супраць дадзенага вострага вугла, да другога катэта.

[Ад лац. tangens — які датыкаецца.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)