Вастраку́тнік ’вастракутнік’ (БРС), вастраку́тны (БРС). Рус. остроуго́льный, остроуго́льник. Здаецца, калька з рус. мовы (а гэта калька з еўрапейскіх моў; параўн. ням. spitzwinklig ’вастракутны’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ако́ліца, укр. околиця, рус. околица, ст.-рус. околица, польск. okolica, серб.-харв. о̀колица. Наяўнасць сербскахарвацкіх паралеляў сведчыць на карысць праславянскай архаікі гэтай лексемы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Апавясці́ць. Рус. оповести́ть, укр. оповісти́ти, балг. оповестя. Небясспрэчна сцвярджэнне аб запазычанні бел. апавясціць у пач. XX ст. з рус. (Гіст. мовы, 2, 142).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дублі́раваць ’дубліраваць’. Рус. дубли́ровать. Відавочна, запазычанне з рус. мовы (дзе слова ўзята з франц. doubler ’тс’). Параўн. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 202.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пусця́к ’нежылое памяшканне’ (шчуч., Сл. ПЗБ), на пусцяка́ ’ўпустую’ (Ян.), параўн. рус. пустя́к ’дробязь, глупства’ і бел. пусцяко́віна ’тс’ (< рус.). Ад пусты́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ізгі́нуць ’прапасці’ (Нас., Касп.), ’быць украдзеным’ (Нас.); параўн. рус. дыял. изги́нуть ’знікнуць, прапасці’, ’згінуць’, ст.-рус. изгинути ’згінуць, загінуць’, ’адпасці, знікнуць’. Гл. згінуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вучо́ба (БРС, КТС), рус. учёба. Утворана пры дапамозе суф. ‑ьba ад дзеяслова *učiti, гл. вучыць; параўн. укр. учба, чэш. učba, рус. учебный ’які мае адносіны да вучобы’, чэш. učebný ’тс’; бел. слова ізаляванае і, відаць, з’яўляецца новым запазычаннем з рус.; параўн. Юргелевіч, Курс, 133.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гара́ж ’гараж’ (БРС). Рус. гара́ж, укр. гара́ж ’тс’. Запазычанне з франц. мовы (у рус. мове на пачатку XX ст.): франц. garage. Гл. Шанскі, 1, Г, 27. Дакладна невядома, але можна меркаваць, што на пашырэнне гэтага слова ў бел. і ўкр. мовах уплывала рус. мова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ге́ній ’геній’ (БРС). Рус. ге́ний, укр. ге́ній. Бел. і укр., магчыма, непасрэдна з рус. Рус. (старое) гениус, гений з лац. genius або з ням. Genius (< лац.); форма гениуш — з польск. geniusz (< лац.). Гл. Фасмер, 1, 402; Шанскі, 1, Г, 52 (з удакладненнем паходжання форм).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паве́трая ’мор, пошасць’ (Шат.), паве́трыя ’непрыемнасць, бяда; дрэнная пагода’ (Бяльк.), ’пошасць’ (Касп.), паве́траная ’згубная моц пошасці’ (Нас.). Рус. пове́трие; укр. пові́тра ’тс’. Да вецер (гл.). З прычыны марфалагічнай тоеснасці з рус. словам у бел. можа быць і пранікненне з рус. тэрыторыі, параўн. і геаграфію слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)