насе́яцца сов., в разн. знач. насе́яться;

мак сам насе́яўся — мак сам насе́ялся;

пыл насе́яўся ўсю́ды — пыль насе́ялась всю́ду;

я сёння насе́яўся, змары́ўся — я сего́дня насе́ялся, уста́л

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прах́оны (прахо́ный) ’рэдкі (пра хлеб)’ (Бяльк.), сюды ж прахо́на ’рэдкавата, нягуста’ (Гарэц.), рус. дыял. прахо́ный ’рэдкі, нягусты (каша, цеста); наздраваты (пра хлеб)’. Паводле Малько (Бел.-рус. ізал., 65), да ц.-слав. прахпыл’, параўн. рус. праховый ’рэдкі, нягусты’. Магчыма і іншае тлумачэнне: ад *прахо(д)ны, параўн. прахо́н ’вольны доступ, праход, шчыліна’ (Нас., Гарэц.), што да ход, хадзіць, адносна фанетыкі параўн. ахалона ’ахаладжэнне’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

забіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

1. Незак. да забіць ​1.

2. без дап. Пападаць, пранікаць (пра струмені вады, пыл, снег і пад.). З боку двара.. ляпілася некалькі дашчаных сенцаў. Вузкія, абшытыя знадворку стужкамі бляхі, каб не забіваў дождж, яны стаялі радком. Ракітны.

3. Душыць, мучыць (пра кашаль). Кашаль забівае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазмята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Змесці з якой‑н. паверхні ўсё, многае. Пазмятаць пыл з мэблі. // (1 і 2 ас. не ўжыв.). Знесці сваім рухам усё, многае. Падгуляла завіруха — Пазмятала ў гурбы пух. Панчанка.

2. Метучы, сабраць у адно месца ўсё, многае. Пазмятаць лісце ў кучу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разапрэ́лы, ‑ая, ‑ае.

Які разапрэў; распараны. Добра будзе досвіткам разбіваць зляжалы за ноч, разапрэлы тарфяны пыл. Мыслівец. Дзям’ян Хрысцюк пазіраў на разапрэлага ад духаты і хвалявання Антона Падлуцкага, пасміхаўся сам сабе. Дуброўскі. Прайшло вельмі мала часу і ногі мае ўміналі пад сябе, мералі разапрэлы ад гарачыні асфальт тратуара. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спарахне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

1. Згніць, ператварыцца ў труху, пыл. Дзедаўская хата даўно ўжо згніла і спарахнела. Машара. Падумала Марына будавацца. Стары дом спарахнеў ужо. Б. Стральцоў. // перан. Перагарэць (ад перажыванняў). Ад нечаканага гора нешта спарахнела ў Іванавай душы. Быкаў.

2. перан. Састарэць, зрабіцца драхлым (пра чалавека).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кадэ́т 1, ‑а, М ‑дэце, м.

Выхаванец кадэцкага корпуса (гл. корпус).

[Фр. cadet.]

кадэ́т 2, ‑а, М ‑дэце, м.

Член контррэвалюцыйнай канстытуцыйна-дэмакратычнай партыі ў дарэвалюцыйнай Расіі. Умелі кадэты пусціць пыл у вочы. Людзі, не спакушаныя ў палітыцы, спачувалі ім, лічылі іх вялікімі апазіцыянерамі царызму і шмат надзей ускладалі на іх. Колас.

[Скарачэнне па назвах першых літар у словах: канстытуцыйны дэмакрат (к.-д. — ка-дэ); канчатак па аналогіі з кадэт ​1.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

касмі́чны косми́ческий;

к. палёт — косми́ческий полёт;

~ная раке́та — косми́ческая раке́та;

~ная ху́ткасць (ско́расць) — косми́ческая ско́рость;

к. пыл — косми́ческая пыль;

~ныя прамяні́ — косми́ческие лучи́;

к. карабе́ль — косми́ческий кора́бль

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

задушы́ць, ‑душу, ‑душыш, ‑душыць; зак., каго-што.

1. Пазбавіць жыцця, гвалтоўна спыніўшы дыханне. Пагранічнікі.. накінуліся на дазорнага [немца]. Яны хацелі задушыць яго моўчкі, каб ён не ўзняў трывогу. М. Ткачоў. Пан і да аднаго доктара і да другога — ніхто не можа скулы вылечыць. А яна вось-вось задушыць яго. Якімовіч. // Не даць магчымасці дыхаць; атруціць (пра дым, пыл і пад.). — Хадзем, курцы, надвор, — сказаў Андрэй. — Тут пыл задушыць. Чарнышэвіч. // Разм. Загрызці, разарваць (пра драпежнікаў). Надоечы перад самым досвіткам жарабя задушылі [ваўкі]. Скрыган.

2. перан. Падавіць, не даць развіцца на поўную сілу. Задушыць паўстанне. □ Як ні імкнуліся царскія сатрапы задушыць баявое, рэвалюцыйнае купалаўскае слова, ім гэта не ўдавалася. Івашын. Максім адчуваў, як закіпае ў глыбіні грудзей злосць, і намагаўся задушыць яе. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

іглі́сты, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца з ігліцы, іголак (у 3–5 знач.), густа пакрыты імі. Іглістая елка. □ Адна галіна з пажоўклай шышкай, з іглістымі кусточкамі, ціха гайдаючыся, цягнулася да расчыненай форткі, нібы заглядвала ў пакой. Мележ. Тут, у зацішку, не мяла. Толькі церушыўся з дрэваў калючы снегавы пыл, прысыпаючы дарогу іглістай намараззю. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)