сту́кат, ‑у, М ‑каце, м.

Моцны бесперапынны стук. Стукат і грукат, Машыны навокал снуюць. Астрэйка. Праз гэты грукат, да якога тут даўно прывыклі і людзі, і коні, і птушкі, сёння прабіваецца бадзёры стукат малатка па жалезе, нагадваючы мінулую касавіцу. Брыль. Брук грыміць стукатам колаў і конскіх падкоў. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Галу́бнік ’пярэдняя частка хаты’ (Бяльк.). Параўн. рус. голубни́к ’галубятня’ (таксама для назваў, што абазначаюць розныя часткі хаты, голу́бни́ца; гл. СРНГ, 6, 339). Першапачаткова назва гэта была звязана з назвай адпаведнай птушкі, пасля была больш абагульнена.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Смяцю́х ‘від жаваранкаў, якія не адлятаюць у вырай’ (Скарбы), ‘шэрая сініца’ (Сцяшк. Сл.), сьмэтю́шка ‘жаваранак чубаты, Galerida cristata L.’ (стол., Нікан.), укр. смітю́х ‘тс’. Да смецце (гл.), бо птушкі ўзімку збіраюцца каля сметнікаў. Гл. сметнік2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вараку́ша, варакушка ’птушка атрада вераб’іных, Luscinia svecica, кралька’ (КТС, Інстр. II). У аснове назвы ляжыць гукаперайманне. На здольнасць птушкі пераймаць і падрабляць чужыя галасы ўказваюць Даль, 1, 164; СРНГ, 4, 43. Гл. Праабражэнскі, 1, 65; Фасмер, 1, 274.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кігі́ ’дзіця, плач дзіцяці’ (Нас.), ’пра няясны крык птушкі’ (Нар. лекс.). Укр. киги ’крык чайкі’, кигик ’тс’, кигикати ’крычаць як чайка’, рус. кигикать ’крычаць як птушка’. Гукапераймальнае (ЕСУМ, 2, 428–429). Польск. kihiczeć з усходнеславянскіх моў (нехарактэрнае h).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жура́ўка1 ’калодка з адтулінай (дзіркай) у верхнім камені жорнаў, у якую ўстаўляецца млён’ (Сл. паўн.-зах.; свісл., Шатал.), ’выемка ў ткацкім станку, куды закладаецца навой’ (петрык., Шатал.). Рус. пск. журавка, журавль ’рукаятка руля, румпель’. Магчыма, перанос назвы птушкі, вядомы для намінацыі прылад у рус. дыялектах: кур. жураве́ль ’дэталь прасніцы — драўляная дошчачка’, ленінгр. жура́в ’верацяно’. Тут, аднак, акцэнтуецца наяўнасць адтуліны, дзіркі, выемкі, што збліжае з назвамі самаробных цацак, зробленых з косці з дзіркай: жужулачкі, журжа1, у той час як перанос назвы журавель хутчэй на доўгі, высокі прадмет. Можа, перанос паводле функцыі часткі прылады для калодзежа, але гэта менш верагодна. Няясна.

Жура́ўка2 ’дзіцячая гульня’ (Бяльк.). Рус. смал. жура́вль ’абрадавая гульня для сустрэчы жураўлёў’, укр. жураве́ль ’від танца’, польск. дыял. żóraw ’гульня’ (Карловіч). У бел. для назвы гульні выкарыстоўваецца форма ж. р. назвы птушкі. Цікава, што і ў балтыйцаў назва жураўля выкарыстоўваецца як назва гульні (Мюленбах-Эндзелін, 1, 548; LKŽ, 3, 272), а ў балт. мовах назва птушкі ж. р.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сіваваро́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑дак; ж.

Пералётная птушка сямейства сіваваронкавых з яркім зеленавата-блакітным апярэннем; сіваграк. Ды і птушкі былі некаторыя — зусім як з-пад экватара, напрыклад, сіваваронка. Калі яна раскрывала сваё крылле ў палёце, здавалася, што ляціць нейкая казачная райская птушка: усе колеры вясёлкі зіхацелі ў яе падкрыллі. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стэ́павы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да стэпу, заняты стэпамі. Стэпавыя прасторы. □ Тысяча камсамольцаў Беларусі накіроўваюцца ў леспрамгас, каб забяспечыць Данбас і іншыя гарады стэпавых раёнаў драўнінай. Дзенісевіч. // Які знаходзіцца, размешчаны ў стэпе. Стэпавая дарога. // Які жыве або расце ў стэпах. Стэпавы кавыль. Стэпавыя птушкі. // Такі, як у стэпе, уласцівы стэпу. Стэпавае паветра.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

І́ўчык ’назва птушкі’ (Бяльк., Сцяц), і́чык ’птушка (лясны свістун)’ (Мат. Гом.). Відаць, птушка Saxicola rubetra L. (Антропаў, дыс.). Гукапераймальнае: іў‑чык, параўн. прыклад у Сцяцко: «Гэты йіўчык усё кажа: іў‑чык‑іўчык‑чык, жыве ў балоце»; параўн. ечык, ёўчык.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ду́пель1 ’назва птушкі’. Рус. ду́пель, ду́бель. Лічыцца запазычаннем з ням. duppelt, Doppelschnepfe або праз польск. dubelt ’тс’ з н.-ням. dubbelt. Фасмер, 1, 554 (са спасылкай на Бернекера, 1, 238; Брукнера, 101; Гараева, 99).

Ду́пель2 ’дупло’. Гл. дупло́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)