забалабо́ніць, -ню, -ніш, -ніць; зак. (разм.).

1. Зазвінець, забрынкаць.

2. Пачаць гаманіць, балбатаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

забале́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -лі́ць; зак.

Пачаць балець.

Забалелі вочы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

забляя́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ляе́; зак.

Пачаць бляяць.

Забляяла авечка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заганары́цца, -ру́ся, -ры́шся, -ры́цца; -ры́мся, -рыце́ся, -ра́цца; зак.

Пачаць ганарыцца; стаць ганарыстым, фанабэрыстым.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зажурча́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -чы́ць; зак.

Пачаць журчаць.

Зажурчаў ручай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зазвіне́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ні́ць; зак.

Пачаць звінець.

Зазвінеў званок.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зака́паць², -аю, -аеш, -ае; зак.

Пачаць ка́паць.

Закапаў дождж.

Закапалі слёзы з вачэй.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

закача́ць², -а́ю, -а́еш, -а́е; зак.

Пачаць качаць (у 5 знач.).

Зусім закачалі капітана.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

закіпе́ць², -плю́, -пі́ш, -пі́ць; -пі́м, -піце́, -пя́ць; -пі́; зак.

Пачаць кіпець.

Вада закіпела.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заклубі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -бі́цца; зак.

Пачаць клубіцца.

Пыл заклубіўся.