задзі́рства, ‑а, н.

Разм. Паводзіны, учынкі задзіры. — Ты чуў звон... — А што тут чуць? — без задзірства сказаў Тхорык. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зазна́йства, ‑а, н.

Паводзіны зазнайкі; важнічанне, ганарлівасць. [Паходня] абвінаваціў Ваўчка ў самасупакоенасці і зазнайстве, у нежаданні прыслухоўвацца да новага. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

геро́йства, ‑а, н.

Праяўленне мужнасці, смеласці; геройскія паводзіны. — Калі кідаецца на танк з гранатаю радавы салдат — гэта геройства. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здзек, -у, мн. -і, -аў, м.

1. гл. здзекавацца.

2. Злая, зневажальная насмешка, а таксама зневажальны ўчынак ці паводзіны ў адносінах да каго-, чаго-н.

Зносіць здзекі ад каго-н.

|| прым. здзе́клівы, -ая, -ае.

Здзеклівая ўсмешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кандуі́т, -а, М -дуіце, мн. -ы, -аў, м. (уст.).

У дарэвалюцыйнай Расіі (пераважна ў духоўных навучальных установах і кадэцкіх карпусах): журнал, у які заносіліся звесткі пра паводзіны вучняў або ваеннаслужачых.

Запісаць у к.

|| прым. кандуі́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

невысакаро́дны, ‑ая, ‑ае.

Які не вызначаецца высокімі маральнымі якасцямі. Невысакародны чалавек. // Уласцівы такому чалавеку. Невысакародныя паводзіны.

•••

Невысакародныя металы гл. метал.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

безразва́жны, ‑ая, ‑ае.

Такі, паводзіны, учынкі якога не кантралююцца розумам, развагай. Безразважны чалавек. // Уласцівы такому чалавеку. Безразважны ўчынак. Безразважная рашучасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жу́льніцтва, ‑а, н.

Занятак, паводзіны жуліка; махлярства, ашуканства. Пан пагаліўся на добры кавалак зямлі і адсудзіў яго нейкім жульніцтвам. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гімназі́сцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гімназіста, належыць яму. Гімназісцкая форма. // Уласцівы гімназісту, такі, як у гімназіста. Гімназісцкія паводзіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здра́дніцтва, ‑а, н.

Паводзіны, учынкі здрадніка. Пісьменнік здолеў даць не толькі тыповы характар правакатара, але і раскрыць вытокі здрадніцтва. Дзюбайла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)