ЮНЕ́СКА нескл., ж. (Камі́сія Арганіза́цыі Аб’ядна́ных На́цый па пыта́ннях асве́ты, наву́кі і культу́ры) ЮНЕ́СКО (Коми́ссия Организа́ции Объединённых На́ций по вопро́сам просвеще́ния, нау́ки и культу́ры)
 Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
абнадзе́іць, ‑дзею, ‑дзеіш, ‑дзеіць; зак., каго.
Паабяцаўшы што‑н., запэўніўшы ў чым‑н., абудзіць надзею; суцешыць. Абнадзеіў настаўнік Сцёпку, ахвоты да навукі паддаў. Колас. Дзівіліся партызаны спакою і вытрымцы гэтага чалавека, дзівіліся і стараліся падтрымаць яго, сказаць спагадлівае слова, неяк абнадзеіць. Шчарбатаў.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
няўме́льства, ‑а, н.
Адсутнасць умення рабіць што‑н., недахоп навыкаў у чым‑н. [Язэп] не налаўчыўся яшчэ працаваць адной рукой, таму нават адзяваўся марудна, злаваў на сваё няўмельства. Асіпенка. Колькі з дня няўмельства і навукі Сцен шурпатыя выгладзілі рукі, колькі засвяцілася муроў. Русецкі.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
вучо́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Які набыў спецыяльную падрыхтоўку ў галіне якіх‑н. ведаў. Вучоны садавод. // Разм. Пісьменны, адукаваны. Вучоны чалавек. □ [Тата:] — Тут, у школе, народ вучоны, займаецца сур’ёзнай справай. Брыль. // Разм. Дрэсіраваны (пра жывёл). Вучоны мядзведзь. □ Вучоны сабака, які быў у следчых людзей, увесь час нюхаў дарогу ад аграбленага банка. Чорны. // Які атрымаў урок, прыдбаў вопыт у чым‑н.
2. у знач. наз. вучо́ны, ‑ага, м. Кваліфікаваны спецыяліст у якой‑н. галіне навукі; даследчык. Малады вучоны. Выдатны вучоны. □ Міхась Рамановіч скончыў і пажадаў вучоным далейшых поспехаў. Паслядовіч.
3. Які мае адносіны да навукі, звязаны з навукай. Вучонае званне. Вучоная ступень. Вучоны савет.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
падзві́жнік, ‑а, м.
1. Чалавек, які ў імя служэння богу падвяргае сябе доўгім малітвам і посту; аскет. Хрысціянску падзвіжнік.
2. Самаадданы працаўнік. Нястомны і вялікі падзвіжнік,.. [Чорны] і ў апошнюю хвіліну жыцця застаўся велічным у сваёй .. сціпласці. Вітка. // чаго. Актыўны, адданы грамадскі дзеяч. Падзвіжнік навукі.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
ветвь ж.
1. галіна́, -ны́ ж., мн. галі́ны, -лі́н;
2. (отрасль) галіна́, -ны́ ж.;
ветвь нау́ки галіна́ наву́кі;
3. ж.-д. ве́тка, -кі ж.;
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
ЮНЕ́СКО (Коми́ссия Организа́ции Объединённых На́ций по вопро́сам просвеще́ния, нау́ки и культу́ры) ЮНЕ́СКА нескл., ж. (Камі́сія Арганіза́цыі Аб’ядна́ных На́цый па пыта́ннях асве́ты, наву́кі і культу́ры).
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
прагрэ́с, -су м. прогре́сс;
п. ва ўсіх галіна́х наву́кі і тэ́хнікі — прогре́сс во всех областя́х нау́ки и те́хники;
ісці́ па шляху́ ~су — идти́ по пути́ прогре́сса
 Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
ка́федра, -ы, мн. -ы, -федр і -аў, ж.
1. Узвышэнне для лектара, прамоўцы.
Лектар падняўся на кафедру.
2. У вышэйшай школе: аб’яднанне спецыялістаў вучэбных дысцыплін, якія адносяцца да адной галіны навукі.
К. хіміі.
К. беларускай мовы і літаратуры.
3. Пасада епіскапа, які кіруе епархіяй.
|| прым. кафедра́льны, -ая, -ае (да 2 і 3 знач.; спец.).
○
Кафедральны сабор — галоўны сабор у горадзе, у якім богаслужэнне вядзе епіскап.
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
се́мя, се́мя і се́мені, Д се́мю і се́мені, В се́мя, Т се́мем і се́менем, М (аб) се́мі і се́мені, н.
1. Зачатак расліны, які складаецца з зародка і абалонкі, зерне.
Льняное с.
2. перан. Зародак, крыніца чаго-н.
С. навукі засявай!
3. Тое, што і сперма.
|| памянш. се́мечка, -а, мн. -і, -чак, н. (да 1 знач.).
|| прым. се́мявы, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.).
Семявыя залозы.
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)