апладысме́нты, ‑аў; адз. няма.

Плясканне ў далоні (у знак ухвалы або прывітання). Новага старшыню павіншавалі апладысментамі, і на гэтым сход закончыўся. Шахавец.

[Фр. applaudissements.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вядзьма́р, ведзьмара, мн. ведзьмары, ‑оў; м.

Той, хто займаецца вядзьмарствам. На шурпатай кары клалі знак ведзьмары На людскую нядолю і гора. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ідэагра́ма, ‑ы, ж.

Умоўны знак, які абазначае на пісьме (у адрозненне ад літары) не гук якой‑н. мовы, а цэлае паняцце; сімвал.

[Ад грэч. idea — паняцце і gramma — запіс.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

таўро́, ‑а, н.

1. Кляймо на скуры ці па рагах сельскагаспадарчых жывёл як распазнавальны знак. Паставіць таўро.

2. Прылада для клеймавання жывёлы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ухва́ла, ‑ы, ж.

Адабрэнне; станоўчая ацэнка. Арцёмаў часта зацягваўся цыгаркай самасаду і час ад часу ківаў галавой у знак ухвалы дакладчыку. Сіўцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лі́тар ’адна літара’ (КЭС, лаг.), лі́тара ’пісьмовы знак алфавіта’ (ТСБМ, Гарэц., Мал.), ст.-бел. литера, литэра ’тс’ (XVI ст.) запазычана са ст.-польск. litera ’тс’ < лац. litteraзнак пісьма’, litterae ’ліст, кнігі, літаратура, навукі’ (Слаўскі, 4, 298; Кюнэ, 72; Красней, Бел. лекс., 90; Булыка, Запазыч., 190).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

памарга́ць сов.

1. (глазами) поморга́ть, помига́ть;

2. (подать знак) помига́ть, поморга́ть;

3. перен. померца́ть, помига́ть, поморга́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

роди́мый в разн. знач. ро́дны;

роди́мое пятно́ а) радзі́мы знак, радзі́мка; б) перен. радзі́мая пля́ма.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ві́за, -ы, мн. -ы, віз, ж.

1. Паметка службовай асобы на дакуменце.

Паставіць сваю візу.

2. Дазвол на ўезд у краіну, выезд ці праезд цераз яе, а таксама паметка ў пашпарце ў знак такога дазволу.

|| прым. ві́завы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заме́тка ж.

1. заме́тка, -кі ж., ната́тка, -кі ж.;

газе́тная заме́тка газе́тная заме́тка (ната́тка);

2. (знак) заме́тка, -кі ж., знак, род. зна́ка м.; адзна́ка, -кі ж.;

брать на заме́тку браць на заме́тку, занато́ўваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)