скаро́міцца, ‑млюся, ‑мішся, ‑міцца; незак.

Разм.

1. Уст. Есці ў посныя дні скаромную ежу насуперак настаўленням рэлігіі.

2. Ужываць непрыстойныя словы. Бацьку заўсёды прыгадваю як чалавека вельмі стрыманага, які ніколі не скароміўся брыдкім словам. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мом-мом!есці з поўным зачыненым ротам (полац., Нар. лекс.). Гукапераймальнае. Сюды ж момніць, момліцьесці папоўніцы, умінаць’ (Касп., Бяльк.; полац., Нар. лекс.), рус. разан. момнить, момлить ’тс’, смал. момрить ’аб’ядацца’. Не выключана магчымасць уздзеяння лексемы мяць, умінаць (ежу). Гл. таксама му́мліць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Му́гаць ’жэрці’, ’есці, гучна сёрбаючы’ (полац., Янк. 2, Нар. сл.). Балтызм. Параўн. літ. mugóti ’жэрці; хутка, многа есці, запіхваць’. Параўн. таксама ўсх.-польск. mugać ’ссаць, піць’ (Зданцэвіч, LP, 8, 1960, 345). Лаўчутэ (Балтизмы, 145) адносіць лексему ў разрад слоў, паходжанне якіх аргументавана недастаткова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ро́хкаць, ‑ае; зак.

Утвараць гукі «рох-рох» (пра свіней). — Вось там, на бульбянішчы, здаецца, нешта рохкала, — паказваў Аляксей на поле, — але я і падумаць не мог, што гэта ваш падсвінак. Пальчэўскі. Свіння рохкае, есці просіць. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ко́мшыць ’прагна есці булку, пірог’ (Нар. лекс.), ’жаваць’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. комсаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тру́скацьесці шмат сырой садавіны і гародніны’ (Рэг. сл. Віц.). Гл. трошчыць, трушчыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

памача́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што ў што.

Апусціць, акунуць некалькі разоў у што‑н. вадкае або сыпучае. [Кандрат] памачаў свой кавалак у малако і даў сучцы. Тая стала есці, прыціснуўшы вушы па круглай, як гарбуз, галаве. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цялі́ца, ‑ы, ж.

Абл. Цялушка; маладая карова. А сакрэты былі такія, што ў Грыбка цяліцу нехта ўракнуў, і яна ні есці, ні піць не бярэ. Мележ. Думаў [тата], што купяць цяліцу на зіму, нават стажок сена назапасіў. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пурзго́ліцца ’боўтацца ў місцы з ежай’ (мядз., Нар. словатв.), пурзоліцца экспр. ’неахвотна есці; пэцкацца’; перан. ’дурэць’ (мядз., брасл., паст., Сл. ПЗБ). Гукапераймальнае, параўн. пу́ргаць ’сёрбаць’, рус. смал. пу́рзацца ’марудна і неакуратна есці’, пурзоніцца ’тс’. Грынавяцкене (Сл. ПЗБ) лічыць запазычаным з літ. purzlóti, burzlóti ’тс’, што цяжка давесці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жвялёк ’скрутак’ (мсцісл., Юрч. Фраз. 2). З суфіксам ‑ок ад жвяліцьесці бяззуба, комкаючы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)