аперацы́йная, -ай, мн. -ыя, -ых, ж.

Памяшканне, дзе робяцца аперацыі¹.

А. хірургічнага аддзялення бальніцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лесагадава́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Месца, дзе вырошчваюць саджанцы драўняных і кустовых раслін.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

месцанараджэ́нне, -я, н.

Месца, дзе нарадзіўся хто-н.; радзіма каго-н.

М.

Цішкі Гартнага.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́рабатка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Месца, дзе здабываюцца карысныя выкапні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гавары́льня, -і, ж. (разм., неадабр.).

Пасяджэнне ці сход, дзе замест справы займаюцца пустымі размовамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гасці́ць, гашчу́, го́сціш, го́сціць; незак.

Жыць дзе-н. у якасці госця.

Г. у родных.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гла́нды, -аў, адз. гла́нда, ДМ -дзе, ж.

Паднябенныя міндаліны.

|| прым. гла́ндавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

квасава́рня, -і, мн. -і, -рань і -рняў, ж.

Прадпрыемства, дзе вараць і гатуюць квас.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кува́лда, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -ва́лд і -аў, ж.

Цяжкі кавальскі молат.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нача́льства, -а, н.

1. зб. Начальнікі, адміністрацыя.

2. Начальнік (разм.).

Дзе знаходзіцца ваша н.?