прыбра́цца, -бяру́ся, -бярэ́шся, -бярэ́цца; -бяро́мся, -бераце́ся, -бяру́цца; -бра́ўся, -ра́лася; -бяры́ся; зак.

1. Адзецца прыгожа, лепш, чым звычайна.

П. як на вяселле.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан., у што і без дап. Пакрыцца чым-н., упрыго́жыцца.

Горад прыбраўся к святу.

3. Прывесці ў парадак што-н., зрабіць уборку чаго-н. або давесці да ладу што-н. (разм.).

|| незак. прыбіра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пахарашэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.

Стаць прыгожым, прыгажэйшым. [Аленка] заметна падрасла і яшчэ пахарашэла, хоць і без таго была прыгожанькая дзяўчынка. Колас. [Зыбін:] — Горад за гэтыя два гады, што я не быў дома, яшчэ разросся, пахарашэў. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спідо́метр, ‑а, м.

Прыбор, які паказвае хуткасць руху транспартных машын. Як толькі вырваўся [Славік] за горад, даў такі газ, што стрэлка спідометра хутка перапаўзла лічбу 100 і пачала канвульсіўны скакаць, падбіраючыся часам ажно да 120. Шамякін.

[Ад англ. speed — хуткасць і грэч. metreo — вымяраю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

набалда́шнік, ‑а, м.

Надстаўка, патаўшчэнне на верхнім канцы палкі. У руках.. [Бешчат] трымаў пакамечаны Томчакаў капялюш і палку з цяжкім медным набалдашнікам. Бажко. У нядзелю Нічыпар выбіраўся ў горад. Ішоў, пастукваючы лакіраванай палкай з залатым набалдашнікам. Асіпенка.

[Ад тат. балдак — эфес.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

катану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Разм.

1. Аднакр. да катаць.

2. Паехаць куды‑н. — А я білетаў не дастаў, — бесклапотна паведаміў Віцька. — Раскупілі. Таму мая прапанова: сядзем на аўтобус і катанём за горад. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

су́джана, безас. у знач. вык., каму, з інф.

Прызначана каму‑н.; прыйшлося каму‑н. Напэўна, мы, як паралелі, Нам быць не суджана ўдваіх. Прануза. Ты бачыш, мама, горад наш які, Навечна суджана яму героем звацца. Вітка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гарадо́к, -дка́ м. г. Городо́к

гарадо́к, -дка́ м.

1. уменьш. (к го́рад) городо́к;

2. (группа зданий, сооружений) городо́к;

3. только мн. (игра) городки́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

е́здить несов., в разн. знач. е́здзіць;

е́здить за го́род е́здзіць за го́рад;

е́здить на сту́ле е́здзіць на крэ́сле;

е́здить по райо́ну е́здзіць па раёне;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рассла́вить сов., разг. рассла́віць; (распустить слух) распусці́ць (чу́тку);

рассла́вить по всему́ го́роду рассла́віць па ўсім го́радзе, распусці́ць чу́тку па ўсі́м го́радзе (на ўвесь го́рад);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паадкрыва́цца, ‑аецца; зак.

Адкрыцца ў многіх месцах, усюды; адкрыцца ў вялікай колькасці. Лена баялася, што .. [Андрэй] паздзірае бінты і зноў пойдзе кроў, паадкрываюцца раны. Скрыган. Пасядзець бы .. [у скверы], пакуль усё ўсюды закрыта. А паадкрываецца, тады зноў у горад. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)