Зіма́ ’халодная пара года’. Рус., укр. зима́, польск. zima ’тс’, серб.-луж. zyma, палаб. zaimă, чэш. zima, славац. zima ’зіма, холад’, славен. zíma, серб.-харв. зи́ма ’тс’ балг. зѝма ’пара года’, макед. зима ’тс’. Ст.-слав. зима, ст.-рус. зима. Прасл. zima ’зіма’ < і.-е. *gʼhei‑m‑ ’зіма’ літ. žiemà, лат. zìema, ст.-прус. semo ’зіма’, грэч. χεῖμα ’зіма, холад’, хец. gimmanza ’зіма’. І.‑е. корань суадносіцца з *gʼheu‑ ’ліць’, г. зн. зіма першасна была часам, калі ліў дождж, а потым ’час снегу’ (Трубачоў, ВСЯ, 2, 29–31). Фасмер, 2, 97; Шанскі, 2, З, 92; ESSJ, пробны сшытак, 103–111 (дзе ўказваецца на сувязь з zęb‑); Махэк₂, 715; Скок, 3, 655; БЕР, 1, 641; Траўтман, 367–368; Покарны, 425. Пра зима ў ст.-рус., укр. гл. Вялкіна, Исслед. по словообр и лекс., 200; Качарган, Мовознавство, 1970, 6, 48.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Праве́сня ’прадвесне’ (баран., лях., Сл. ПЗБ). Укр. провесінь, провесна, рус. дан. провесни ’тс’. Утворана ад вясна з прыстаўкай пра- (гл.), першапачатковае значэнне якой ’перад’, г. зн. ’пара года, якая папярэднічае вясне’, параўн. прадвесне ’тс’ (гл.). Канец слова перадае канчатак М. скл., захаваны ў спалучэнні па правеснн (< провеснь), параўн. аналагічнае балг. пролет ’вясна’ (ад г. зн. ’перад лезам’), пролети ’вясной’ (БЕР, 5, 758).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прызы́ў, ‑зыву, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. прызываць — прызваць (у 2, 3 знач.).

2. зб. Людзі, адначасова прызваныя ў армію. Прызыў мінулага года.

•••

Ленінскі прызыў — масавае ўступленне працоўных у рады Камуністычнай партыі ў 1924 г., якое з’явілася водгукам на смерць У.І. Леніна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сезо́ннасць, ‑і, ж.

Магчымасць ажыццяўлення чаго‑н. у пэўны сезон года; дастасаванасць да пэўнага сезона. Сезоннасць сельскагаспадарчых работ. // перан. Дастасаванасць да пэўнага моманту. Аднак разуменне сучаснага тады-сяды падмяняецца сезоннасцю, працай па прывычных схемах, у якія ўкладаюцца якасна новыя праявы жыцця. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

юнна́т, ‑а, М ‑наце, м.

Юны натураліст; удзельнік гуртка па вывучэнню прыроды. З 1929 года існуе ў Мінску яшчэ адна піянерская ўстанова — Цэнтральная станцыя юннатаў. «Маладосць». У мяне старэйшы брат Тры гады ўжо юннат; Што пасее ў агародзе, У яго заўсёды ўродзіць. Шуцько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адваява́ць сов., в разн. знач. отвоева́ть;

а. у во́рага — отвоева́ть у врага́;

а. сваё дабро́ — отвоева́ть своё добро́;

тры гады́а́лі — три го́да отвоева́ли

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наско́чыць, -ко́чу, -ко́чыш, -ко́чыць; зак.

1. на каго-што. З ходу, з разгону наткнуцца на каго-, што-н.

Н. на плот.

2. на каго (што). Раптоўна накінуцца, напасці на каго-н.

Мядзведзь наскочыў на чалавека.

3. Нечакана з’явіцца (прыехаць, прыйсці і пад.).

Партызаны наскочылі з лесу.

4. перан. Раптоўна ўзнікнуць, пачацца і г.д. (пра вецер, мяцеліцу і пад.).

Наскочыў мароз.

5. Пра час, пару года: хутка надысці, настаць (разм.).

А тут і жніво наскочыла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ле́та, -а, М ле́це, мн. ле́ты, лет і -аў, н.

1. Пара года паміж вясной і восенню.

Людзі рады лету, а пчолы цвету (прыказка).

2. мн. Гады́.

З лета ў лета — круглы год.

Колькі лет, колькі зім — як даўно! (вокліч пры сустрэчы з кім-н., каго даўно не бачыў, з кім даўно не сустракаўся).

|| ласк. ле́цейка, -а, н. і ле́цечка, -а, н. (да 1 знач.).

|| прым. ле́тні, -яя, -яе (да 1 знач.).

Летнія дажджы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ра́нні, -яя, -яе.

1. Які мае адносіны да рання; ранішні.

У р. час.

2. Які з’яўляецца самай першай, пачатковай парой якога-н. часу, пачаткам пэўнага працэсу, першай стадыяй развіцця.

Р. вечар.

Ранняе Сярэдневякоўе.

3. Які наступае раней, чым звычайна (пра поры года, час сутак і пад.).

Ранняя зіма.

Малады ды ранні (разм., часцей неадабр.) — пра вопытнага, спрактыкаванага не па гадах чалавека.

Ранняя птушка — пра таго, хто рана ўстае, з’яўляецца рана дзе-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зіма́, ‑ы; мн. зімы, зім; ж.

1. Самая халодная пара года паміж восенню і вясной. Снежная зіма. Наступленне зімы. □ Мінула восень, а за ёю Прыйшла з марозамі зіма. Купала. Зіма перайшла марозамі, снегам, адлегамі. Мурашка.

2. Навучальны, рабочы і пад. год (пры адлічэнні часу, калі асноўная дзейнасць прыпадае на халодную пару). Цяпер Аўгіння цвёрда пастанавіла вучыць Алесю на другую зіму. Колас. Вось гэты самы «брат Міша» згадзіўся вучыцца.. шыць і шые ўжо другую зіму. Брыль.

•••

Зіму зімаваць гл. зімаваць.

Зіму і лета — пастаянна, у любую пару года.

Пусціць у зіму каго — пакінуць у племя (пра свойскую жывёлу).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)