чы́ркнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Разм. Тое, што і чыркануць. Гаспадар прайшоў да стала, зняў з лямпы шкло, падкруціў кнот. Дастаў з кішэні запалкі, чыркнуў. Лупсякоў. Жанчына ўздыхнула, чыркнула нешта сабе ў блакнот і зноў схілілася над папкай. Палтаран. Вось толькі тут былі [чыжы], чыркнулі крыламі па вадзе і ўжо далёка-далёка. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вёска ’сялянскае паселішча, сяло, сельская мясцовасць’ (КТС, БРС, Нас., Касп., Гарэц.), весь ’тс’ (Гарэц.). Укр., рус. уст. весь ’вёска’, ст.-рус. веска ’вёсачка’, весь, вьсь ’вёска, паселішча, квартал горада’ (X ст.), польск. wieś ’вёска’, каш. vjes ’тс’, палаб. vas ’вёска, горад’, н.-луж. wjas, wjaska ’вёска’, в.-луж. wjes, чэш. ves ’тс’, славац. уст. ves ’малая вёска’, славен. vâs, серб.-харв. *вас, балг. вес (толькі ў геаграфічных назвах), ст.-слав. вьсь. Мае адпаведнікі ў і.-е. мовах: літ. viešpat(i)sгаспадар, пан’, лат. vìesis ’госць, прышлы чалавек’, ст.-прус. waispattin ’гаспадыню’, ст.-інд. viśpatiгаспадар’, viśpatni ’гаспадыня’, алб. amvisë ’тс’, ст.-інд. viś‑ ’дом, жыллё’, veśás ’сусед’, грэч. Ϝοἶκος, авест. vĩs‑, ст.-перс. viϑ ’дом’, алб. vis ’месца, мясцовасць, плошча’, лац. vīcus ’паселішча’, гоц. weihs ’вёска’. Узыходзіць да і.-е. *u̯ei̯kʼ‑ (*u̯ikʼ‑) *u̯oi̯kʼ‑o ’дом, жыллё’. Звязана, відавочна, з прасл. *věs‑ ’род, дом’ (Мартынаў, Зб. Аванесаву, 190–192). Гл. таксама Праабражэнскі, 1, 80; Вондрак, Sl. Gr., 1, 346; Траўтман, 363; Вальдэ-Гофман, 2, 782–3; Фасмер, 1, 305; Голуб-Копечны, 412–3; Брукнер 618–9; Махэк₂, 684–5; Скок, 3, 567; БЕР, 1, 137; Шанскі, 1, В, 76; КЭСРЯ, 78; Рудніцкі, 1, 373.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ару́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Абл. Адгароджанае месца ў клеці, куды ссыпаюць збожжа, муку і пад.; засек. [Сцяпан:] Яшчэ я на тое ёсць, і ў сваёй хаце гаспадар, а не госць! Жыта повен аруд і сала не адзін пуд. Купала. Потам крывавым абліты здабытак ехаў у панскія свірны, аруды. Дубоўка. Руні ў аруды не кладуць. Прымаўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здаро́жаны, ‑ая, ‑ае.

Стомлены, замораны дарогай, у дарозе. Дзверы ціхенька адчыніліся, і ў пакой улез здарожаны чалавек у чорным кажушку. Быкаў. // Які выражае стомленасць дарогай. Калі б у гэты момант гаспадар ці гаспадыня паглядзелі на Сяргея, яны заўважылі б, што на твары яго, здарожаным і бледныя, выступіла як у хворага, нездаровая, плямамі, чырвань. Сіўцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

набо́жны, ‑ая, ‑ае.

1. Які верыць у бога і выконвае ўсе рэлігійныя абрады. Гаспадар быў набожны і суботні дзень сустракаў як належыць набожнаму яўрэю. Мікуліч. // Уласцівы такому чалавеку. Набожны настрой. Набожныя размовы.

2. перан. Поўны вялікай павагі. Тым часам Прахор запаліў большую лямпу і асцярожна, з набожнай пашанай адчыніў дзверы ў другую палавіну хаты. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уразва́лку, прысл.

Разм. Перавальваючыся з адной нагі на другую, не спяшаючыся. Падрыўнік ішоў уразвалку і, гарэзна пасміхваючыся, заўзята расказваў нешта суседу. Мележ. Хадзіў.. [Ігнась] уразвалку, гаварыў мала і паволі, нібы ўзважваючы кожнае слова. Гурскі. Князеў падышоў да.. [Зыскевіча-Будзілоўскага] не спяшаючыся, уразвалку, працягнуў руку. Навуменка. Ідзе.. [Бачурка], бывала, па вуліцы, быццам гаспадар усяе зямлі. Уразвалку, не спяшаючыся. Гроднеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Віхор (БРС, Шат., Касп., Мядзв., Гарэц., КЭС, КТС) ’шчацінне на хрыбце ў свінні’ (Бяльк., Шатал.); ’дух-гаспадар ветру’ (Інстр. II); ’від танца’ (Інстр. IV), віхры́ ’пясчаныя ўзгоркі, нанесеныя ветрам’; ’кучаравыя валасы’ (Сцяшк. МГ). Рус. вихо́р, укр. вихор, польск. wicher, чэш. vicher ’капуста, якая не завілася ў качан’, славен. vicher ’завіток валасоў’. Да віць (Фасмер, 1, 324). Перанос націску адбыўся ў выніку ўздзеяння дэрыватаў тыпу бугор, тапор і г. д. (Шанскі, 1, В, 112). Міклашыч (388), Персан (322) параўноўваюць з вяха́, вехаць як ступені чаргавання. Гл. таксама віхар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

спра́ўны

1. испра́вный;

~ная машы́на — испра́вная маши́на;

2. испра́вный, стара́тельный;

с. гаспада́р — испра́вный (стара́тельный) хозя́ин;

3. ло́вкий, расторо́пный;

с. хло́пец — ло́вкий (расторо́пный) па́рень;

4. ви́дный собо́й; представи́тельный;

цэ́лым і ~ным — в це́лости и сохра́нности

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ты, цябе́, табе́, цябе́, табо́й і -о́ю, аб табе́; займ. асаб. 2 ас. адз.

1. Ужыв. пры звароце да блізкай, знаёмай асобы або пры грубым, фамільярным звароце.

Куды ты паедзеш?

2. Выкарыстоўваецца для абагульненага абазначэння чалавека наогул (разм.).

Калі ты гаспадар, то глядзі гаспадарку.

3. у знач. часц. табе́. Выкарыстоўваецца для выказвання прыкрасці, расчаравання, пагрозы і пад.

Гэта табе так не пройдзе.

4. У спалучэнні з выклічнікамі ўжыв. для ўзмацнення экспрэсіўнасці выказвання.

Ах ты, дурань!

А што ты думаеш (разм.) — а чаму б і не зрабіць.

На ты з кім — (быць) у такіх адносінах, калі пры звароце адзін да аднаго гавораць «ты».

Ух ты! — выкарыстоўваецца пры выказванні здзіўлення, захаплення і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пабо́ўтаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм.

1. Перамяшаць узбоўтваннем. Пабоўтаць мікстуру.

2. Боўтаць некаторы час. Патраўка была нецікавая. Госць і гаспадар пабоўталі трохі лыжкамі і забракавалі яе. Колас. Чарніліцу [Колька] абгарнуў паперкай, абвязаў шнурком, пабоўтаў у руцэ і, толькі ўпэўніўшыся, што з яе не выльецца, палажыў у кішэню. Чарнышэвіч. [Марынка] пагуляла .. крыху, ручкамі пабоўтала і заснула. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)