Разгламаздзі́ць ’разабраць, расплесці’ (Юрч. СНЛ), разгламазда́чыць, разгламаздзя́чыць ’разгрувасціць’ (Юрч. СНЛ), разгломоздзи́ць ’раструшчыць’ (Нас.), гламза́ ’неакуратная асоба’, гламжэ́нне ’псаванне, неакуратная работа’ (Юрч. СНЛ). Здзіўляе фармальнае падабенства з гламазда́ ’расцяпа, нехлемяжы і пад.’ (гл.), але ў такім выпадку застаюцца незразумелымі семантычныя сувязі. Апошнія формы можна параўнаць з літ. glamužỹs ’кіпа’, ’стос’, glámžymas ’камячанне’, glámžyti ’камячыць’. Фармальнае падабенства прымушае меркаваць і пра сувязь з гро́мазд (гро́мызд, гро́мыст) ’вялікія непатрэбныя рэчы, хлам’ (Юрч.; мсцісл., Нар. сл.), рус. гро́мо́зд ’куча непатрэбных рэчаў, хлам’, громозди́ть ’бязладна класці’, польск. gromaździć ’нагрувашчваць’, якія звязаны з грамада́ (гл.), а ‑л‑ на месцы ‑р‑ узнікла пад уплывам слова гламазда.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́звальні1, разва́льні ’сані-развалы, развалкі’ (ТСБМ; круп., Жыв. сл.; Сцяшк.), ’шырокія сані’ (в.-дзв., Шатал.; брасл., в.-дзв., Сл. ПЗБ), ’вялікія сані’ (Байк. і Некр.); ’прыстасаванне да саней для расшырэння іх плошчы’ (глус., Янк. Мат.; Юрч.); ’крывіны з бакоў саней (каб накласці многа грузу)’ (Бяльк.); ’дзве крывуліны, што насаджваюцца на канцы задняй восі, калі возяць бярвенні’ (там жа). Да развалы (гл.). Суфікс ‑н‑і, як у сані (гл.).

Ро́звальні2 ’прыстасаванне, у якім носяць сена’ (арш., чач., ДАБМ, камент., 826; Рам. 8) — у выніку кантамінацыі лексем розвіны, рэзвілі, рэзвіны ’тс’ (гл. рэзгіны) і розвальні ’сані-развалы’ паводле падабенства.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

казема́т, ‑а, М ‑маце, м.

1. Абарончае збудаванне ў крэпасцях, фортах, батарэях для ўкрыцця ад бомб і снарадаў, захоўвання боепрыпасаў і пад. Земляныя валы,.. вялікія скляпенні казематаў да гэтага часу захоўваюць на сабе адбіткі былых баёў. «Беларусь».

2. Браніраванае памяшканне на караблях для ўстаноўкі гармат сярэдняга калібру.

3. У дарэвалюцыйнай Расіі — адзіночная камера ў крэпасці для трымання палітычных зняволеных. Казематы Петрапаўлаўскай крэпасці. □ Унізе, у казематах, сядзелі бясстрашныя барацьбіты-вязні, а наверсе ў прасторным пакоі былі каты. Няхай.

[Фр. casemate ад іт. casamatta.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засо́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. засох, ‑ла; зак.

1. Страціўшы вільгаць, зацвярдзець, высахнуць (пра рэчывы). Гліна засохла. Хлеб засох. □ У нашым клубе вялікія светлыя вокны. На сценах толькі.. засохла жывіца. Брыль.

2. Завянуць, загінуць ад неспрыяльных умоў (пра расліны). Трава засохла. □ Лісце пакурчылася, усё ў дзірках, а некаторыя дрэвы зусім засохлі. Шашкоў.

3. перан. Разм. Схуднець, зачахнуць, змарнець.

4. перан. Разм. Спыніць творчы рост, перастаць удасканальвацца; закаснець. [Настаўнік] інспектарам зрабіўся І на інструкцыях засох. Ён выкладаць ужо не можа. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рысу́нак, ‑нка, м.

Тое, што і малюнак. Рысунак сябрам спадабаўся. Яны палажылі яго ў канверт і адправілі пісьмо Жуку нелегальна. Ці атрымаў яго адрасат і як паставіўся да рысунка, сябры не дазналіся. Колас. — Я, таварыш інжынер, не магу разабрацца ў гэтых справах, я нідзе не вучылася, якія-небудзь вялікія там пабудовы бачыла толькі калі-небудзь на здымках, на рысунках. Чорны. Ёсць у апавяданні таксама цікавы псіхалагічны рысунак Веранікі і самога лірычнага героя, ад імя якога апавяданне вядзецца. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

свіце́цца, свіціцца; незак.

1. Віднецца праз што‑н., быць бачным. У канцы гарода.. [Арцём] убачыў радок крывых алешын, за якімі свіціўся зялёны лужок. Ракітны.

2. Будучы вельмі рэдкім, прапускаць праз сябе святло. Цяпер на Гэльцы была не тая спадніца, зношаная, рэдзенькая, што ўся свіцілася, у якой яна ганяла ў поле, а новая паркалёвая сукенка ў вялікія чырвоныя кветкі. Адамчык.

3. перан. Адлюстроўваць якія‑н. пачуцці, хваляванні (пра твар, вочы, знешні выгляд чалавека). Наўмыснікаў твар свіціўся ўсімі адценнямі радасці. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ве́ды I, -даў ед. нет

1. (наука) зна́ние ср.;

галіна́ ве́даўо́бласть зна́ний;

2. (совокупность сведений, познаний в какой-л. области) зна́ния, позна́ния; све́дения;

вало́даць ве́дамі — облада́ть зна́ниями;

у яго́ вялі́кія в. ў медыцы́не — у него́ больши́е позна́ния в медици́не

ве́ды II (ед. ве́да ж.) лит. ве́ды

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зо́лата, -а, М -лаце, н.

1. Высакародны метал жоўтага колеру, які ўжыв. як мера каштоўнасцей і ў каштоўных вырабах.

Чыстае з.

Не ўсё з., што блішчыць (прыказка). Чырвонае з.

Чорнае з. (пра нафту). Белае з. (пра бавоўну).

2. зб. Манеты або вырабы з гэтага металу.

Купіць рэч за з.

Хадзіць у золаце.

Заваяваць з. на алімпіядзе (залаты медаль; разм.).

3. Пазалочаныя шаўковыя ніткі.

Шыць золатам.

4. перан. Пра таго (тое), што вылучаецца добрай якасцю, вартасцю (ужыв. таксама як ласк. зварот).

Чалавек ён — з.!

З. ты маё!

|| памянш.-ласк. зо́латка, -а, н. (да 4 знач.) і зо́латца, -а, н. (да 4 знач.).

|| прым. залаты́, -а́я, -о́е (да 1 і 3 знач.).

З. пясок.

З. запас.

З. прызёр (хто атрымаў залаты медаль). Залатыя горы абяцаць каму-н. (абяцаць вялікія даброты, багацце).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Но́чвы ’начоўкі’ (Яруш., Гарэц., Шат., Касп., Бяльк., Кліх, Сл. ПЗБ, Маш., Янк. 1, ТС; палеск., З нар. сл.), сюды ж но́чаўвялікія начоўкі’ (петрык., З нар. сл.), укр. но́чви ’карыта мыць бялізну’, рус. но́чвы, но́чви ’начоўкі’, польск. niecki, niecka ’тс’, чэш. necky ’тс’, в.-луж. mjecki ’тс’, н.-луж. njacki ’тс’, славен. nečve, nečkȇ ’тс’, серб.-харв. на̏ћве ’карыта для замешвання цеста’, макед. нокви ’тс’, балг. но́щви, нъ́щки ’тс’. Прасл. *nьktjy, род. скл. nьktjъve, звязваюць з грэч. νίζω ’мыю’, ст.-інд. nḗnēkti ’сцірае’, ст.-ірл. nigid ’мые’; мяркуецца, што першапачаткова значыла ’карыта для мыцця’, пазней ’карыта для замешвання цеста’ (Фасмер, 3, 86; Махэк₂, 393; Бязлай, 2, 218).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

непако́іцца, ‑коюся, ‑коішся, ‑коіцца; незак.

1. Адчуваць неспакой, трывогу; хвалявацца. Тайна заставалася неразгаданай, і камандзір непакоіўся, што яна можа прынесці вялікія непрыемнасці. Шчарбатаў. Валя.. некалькі разоў набірала нумар шпіталю і, хоць адтуль казалі, што непакоіцца няма чаго, чакала страшнай навіны. Мележ. З лесу, ледзьве перастаўляючы ногі, ішлі тыя, з-за каго так непакоіліся члены групы. Новікаў.

2. Праяўляць клопат, турбавацца. Маці захадзілася каля стала, стары некуды выйшаў. Люба звярнулася да свякрухі: — Чаго вы непакоіцеся, быццам мы з галоднага краю... Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)