дажы́нкі, ‑нак; адз. няма.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. дажынаць.
2. Абрадавае свята ў дзень заканчэння жніва. Людзі звозілі ў гумны жыта, канчалі жаць ярыну. Спраўлялі дажынкі. Каваль. Каласы адспявалі, Іх пажалі, сабралі, Бараду завязалі Ды дажынкі згулялі. Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адма́лку, прысл.
З малых год, з маленства; змалку. А якая ж навука патрэбна для тых, што да працы вялікай рыхтуюць малых, навучаюць у школе адмалку дзяцей? Дубоўка. Засталася там ніва, Што адмалку карміла, Засталася крыніца, Што вадою паіла. Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адра́нак, ‑нку, м.
Абл.
1. Ранак. Брыду адранкам ля ракі, збіваючы расу, І самапал на два куркі На выпадак нясу. Броўка.
2. Ранішняя пасьба кароў. Сонца стаяла высока — бралася пад паўдня. Такой парой гоняць дамоў з адранку скаціну. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каёмка, ‑і, ДМ ‑мцы; Р мн. ‑мак; ж.
Памянш. да кайма; вузкая кайма. Вока Алеся ледзь заўважыла супроцьлеглы бераг з сіняй каёмкай сасновага лесу. Броўка. Калі набягае хваля, зграбныя птушкі спрытна адскокваюць ад каёмкі белай пены. В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
незгаса́льны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і нязгасны. Алесь марыў, што пройдзе некаторы час і пабяжыць па [слупах].. яркае, незгасальнае святло. Броўка. Ніякі мор і злыя сілы не ў стане патушыць у чалавечым сэрцы незгасальную любоў і імкненне да хараства. Майхровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
несуце́шны, ‑ая, ‑ае.
Такі, якога цяжка або немагчыма суцешыць. Усе плачуць. Асабліва несуцешны [гаспадар]. Лужанін. // Моцны па сіле праяўлення; які не паддаецца суцяшэнню. Несуцешнае гора. □ Досыць, Нёман мой шырокі. Плакала з табой. Больш у мора не пакоціш Несуцешных слёз. Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падаўжэ́ць, ‑эе; зак.
1. Стаць даўжэйшым. Грудок, які спачатку выглядаў невялікім, цяпер нібы пашырэў і падаўжэў. Чарнышэвіч.
2. Стаць, зрабіцца больш працяглым. Вераснёўская ноч падаўжэла, хапае часу паспаць. Броўка. А вясна, відаць, вось-вось прыйдзе. Прыкметна падаўжэлі дні. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пла́віць, плаўлю, плавіш, плавіць; незак., што.
Ператвараць цвёрдае цела ў вадкае шляхам награвання. Хочаш, плаў руду — чакаюць домны, Хочаш — ураджайнасць уздымай! Броўка. Вясна звінела ў парках раўчукамі, Шчапала лёд і плавіла снягі. Калачынскі. // Атрымліваць метал у выніку такога працэсу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
радко́вы, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з пасевам або пасадкай радкамі. Радковая сяўба, пасадка бульбы гнездавым спосабам зрабілі поле такім, як бы хто дбайнаю, умелаю рукой даў кожнаму каліўцу сваё месца. Броўка. Вясною значная частка зямлі была засеяна радковай сеялкай. Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хадакі́, ‑оў; адз. хада к, ‑а, м.
Разм. Боты, у якіх адрэзаны халявы; атопкі. Насунуўшы хадакі на ногі, выйшаў [Гумоўскі] у сенцы і асцярожна адчыніў дзверы. Броўка. Дзед прынёс боты, адрэзаў ад іх халявы, а хадакі кінуў унучцы. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)