траі́ць, траю, троіш, троіць; незак., што.

1. Разм. Дзяліць на тры часткі. Траіць бервяно.

2. Злучаць у адно з трох. Траіць ніткі. Траіць рады.

3. Спец. Тройчы пераворваць зямлю. Неяк пад восень, калі Аркадзь траіў папар у сваім калгасе, да яго на матацыкле пад’ехаў гэтакі ж малады, як і ён сам, хлопец. Сабаленка. Хто поле троіць, той хлеб кроіць. Прыказка.

4. Страляць, удараць і пад. па трох адначасова. Траіць з ружжа. Траіць на більярдзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пра́га ’жэрдка, якая закрывае праход на адроджаную пашу’ (Сцяшк. Сл.), про́га ’жэрдка, якой закрываюць праход’, ’праход у агароджы’ (смарг., Сл. ПЗБ), сюды ж прагве́ньбервяно ці нізенькая сценка, якая аддзяляе ток у гумне’ (віл., Сл. ПЗБ). Паводле Лаўчутэ (Балтизмы, 50), з літ. pragà ’адтуліна, пралаз, пралом’. У бел. словах адбыўся семантычны пераход ’праход, пралаз’ — ’тое, чым іх закрываюць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раске́піць ’расшчапіць’ (Касп.), раскяпі́ць ’раскалоць, расшчапіць’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб., Жд. 3, Юрч.), раскяпі́цца ’расшчапіцца’ (Касп.), раскёпка ’расшчапленне, расколванне’, сюды ж з метафарычным працягам семантычнага развіцця раскепіцца ’рассесціся’ (рагач., Наша Ніва, 2004, 16 крас.). Да ске́піць (гл.) са спрашчэннем падвойнага ‑с‑ на стыку прыстаўкі і кораня; гл. таксама скапа́ць. Параўн. рус. смал. раскепи́ть ’раскалоць (бервяно, дровы)’. Параўн. раскеп (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

не́хаця, прысл.

Неахвотна, без жадання. Працаваў .. [Язэгі] нехаця, .. на яго паласе заўсёды быў самы дрэнны ўраджай. Лупсякоў. [Стары:] — Пірат, на месца! — Сабака ўтуліўся і нехаця пасунуўся ў будку. Грахоўскі. На вуліцы гусіныя чароды паволі і нехаця, з крыкам саступаюць дарогу машынам. Хведаровіч. // Без намеру, незнарок, міжвольна. Штурхнуць суседа нехаця. □ На будоўлі не заснеш, ад брыгады не схаваешся. Гэта не каса і не граблі, што кінуў пад куст, а сам у цянёк. Тут нехаця падставіш плячо, падхопіш бервяно, паможаш таварышу. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Астры́жань ’стрыжань’ (Нас.). А‑ мае пратэтычны характар перад спалучэннем зычных у стрыжань (гл.). Адсюль і астрыжо́нак ’асяродак у хвоі, нарыве’ (Янк. Мат., Сцяшк., Др.-Падб.); для націску трэба ўлічыць стрыжэ́нь галоўны корань дрэва’ (Сцяшк.). Параўн. зафіксаванае Насовічам астры́жанак ’стрыжань дрэва, які застаецца пасля ашчыпання лучыны’ (остриженокъ) ці ’маладое сукаватае дрэва ці бервяно’ (астриженокъ). Магчыма, аднак, і іншае паясненне некаторых значэнняў слова астрыжанак (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́лябервяно, брус, забітыя ў грунт, якія служаць апорай розным пабудовам, збудаванням’. Рус. зах., паўдн. па́ля, укр. па́ля. З польск. pal ’тс’ (Карскі, Белорусы, 156; Кюнэ, Poln., 84). Ст.-бел. паля < польск. pal (Булыка, Запазыч., 235). Крыніца польск. слова — ст.-в.-ням. pfȃl ’кол’ < лац. pālus (Праабражэнскі, 2, 10; Брукнер, 391; Клюге-Гётце, 556). Фасмер (3, 194) дапускае роднасць са спрадвечнаславянскімі палка, паліца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сума́кбервяно ў прасценку зруба’ (Мат. Гом.; брагін., Шатал.), ’прасценак, міжаконне’ (Ян.). Укр. палес. сума́к ’бярвенні ў сцяне хаты ад вугла да акна’, польск. sumce ’бэлькі ў сценах будынку; драўляная калода для будаўніцтва’, sumik ’бэлька, якая ўкладаецца паміж двума слупамі’, славац. sumyk ’тс’. Прасл. *sъmъk, суадноснае са *smъknǫti/*smykati ’змыкаць’, гл. Куркіна, Этимология–1994–1996, 207. Гл. яшчэ самінец, сомінец.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тру́пка ‘лодка, выдзеўбаная з калоды’ (беш., Нар. сл.), тру́бка, тру́бачка ‘выдзеўбаная з асіны лодка’ (мёрск., Жыв. НС). Прымаючы пад увагу архаічны спосаб вырабу лодкі і захаванне ў іншых славянскіх мовах значэння ‘судна, корпус судна’ ў словах, што ўзыходзяць да прасл. *trupъ, можна лічыць назву вынікам не фанетычнага запісу, а ўтварэння ад труп ‘калода, бервяно’, а іншую форму — вынікам народнаэтымалагічнага збліжэння з труба (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дацягну́ць, -цягну́, -ця́гнеш, -ця́гне; -цягні́; -ця́гнуты; зак.

1. што. Працягнуць (у 1—3 знач.) да якой-н. мяжы.

Д. руку да паліцы.

Д. провад да вёскі.

Д. песню да канца.

2. каго-што да чаго. Цягнучы, даставіць куды-н., да чаго-н.

Д. бервяно да берага.

3. што і без дап. 3 цяжкасцю дасягнуць, даставіць да якога-н. месца (разм.).

Самалёт ледзь дацягнуў да аэрадрома.

4. што да чаго. Зацягнуць выкананне, прамарудзіць з якой-н. справай (разм.).

Д. здачу залікаў да восені.

5. Пражыць у якім-н. стане да пэўнага часу, падзеі (разм.).

Хворы дацягнуў да вясны.

Д. да зарплаты.

|| незак. даця́гваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыцягну́ць, -ягну́, -я́гнеш, -я́гне; -ягні́; -я́гнуты; зак.

1. каго-што. Цягай наблізіць, цягнучы, прысунуць, даставіць куды-н.

П. бервяно.

П. лодку да берага.

2. каго (што). Прывесці сілай ці супраць волі (разм.).

П. у госці.

3. каго-што. Прымусіць звярнуць увагу на што-н. або выклікацьжаданне прыбыць куды-н.

Выстаўка прыцягнула шмат наведвальнікаў.

4. каго (што). Прымусіць, выклікаць жаданне прыняць удзел у чым-н.

П. да работы ў камісіі.

5. каго (што) да чаго. Прымусіць адказаць за сваю дзейнасць, учынкі (афіц.).

П. да адказнасці.

|| незак. прыця́гваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. прыця́гванне, -я, н. (да 1—3 і 5 знач.) і прыцягне́нне, -я, н. (да 4 і 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)