Прамы́іна ’упадзіна, прамытая ліўнем, утвораная патокам вады’, ’незамёрзлае месца на ледзяной паверхні ракі, возера’ (ТСБМ). Ад дзеяслова прамыць з суф. ‑іна (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 42).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыгу́знік ’палюбоўнік’ (Пятк. 2). Прыставачна-суфіксальнае ўтварэнне метафарычнага характару ад гуз у значэнні ’зад, задняе месца’ (Гарэц.), параўн. гуз 1; гл. таксама ЕСУМ, 1, 614 (гуза́).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дапха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1. што. Напхаць поўнасцю, да канца. Дапхаць падушку пухам. // і чаго. Дадаць да раней напханага. Дапхаць саломы ў сяннік.
2. Разм. Штурхаючы перад сабой, дасунуць, дакаціць што‑н. да якога‑н. месца. Ледзь дапхалі воз да двара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
барахо́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
Разм. Рынак, дзе прадаюць з рук розныя, пераважна ўжывання, рэчы. Цяпер жа тут ішоў мітуслівы гандаль рознымі анучамі і неданоскамі. Безумоўна, не без новых рэчаў. Але так выразна і называлася гэта месца — «барахолка». Грамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
біва́к, ‑а, м.
Стаянка войска па-за населеным пунктам для начлегу ці адпачынку; войска на прывале. Стаяць біваком. // перан. Месца начлегу па-за домам або ў часовым памяшканні. Глухія абсякаючы галіны, Мы там рабілі свой бівак хвілінны, Дзе пасля нас паднімуцца муры. Гаўрусёў.
[Фр. bivouac.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
віра́ж 1, ‑у, м.
1. Паварот самалёта, карабля з крэнам або паварот па крывой аўтамашыны, веласіпеда і пад. Робячы глыбокія віражы,.. [самалёты] ўзляталі пад воблакі. Дудо.
2. Месца павароту дарогі, спартыўнай дарожкі.
[Фр. virage — паварот.]
віра́ж 2, ‑у, м.
Хімічны раствор для надання пэўнага колеру фатаграфічным здымкам.
[Фр. virage — фатаграфічны працэс, літаральна — паварот.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абсачы́ць, ‑сачу, ‑сочыш, ‑сочыць; зак., каго-што.
Разм. Абгледзець, разгледзець, правесці назіранне; высачыць. [Коля] мог абсачыць за суткі шырокі круг мясцовасці, узяць на памяць кожны след. Чорны. Немцам, нарэшце, удалося напасці на след партызан і нават абсачыць месца, дзе стаяў цяпер іх атрад. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
клю́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Разм.
1. Аднакр. да кляваць.
2. Выпіць гарэлкі, віна; напіцца да ап’янення. Швагер клюнуў, відаць, ніштавата. Здараецца гэта з ім рэдка. Брыль.
•••
Клюнуць носам — упасці наперад, ударыўшыся носам.
Курыцы недзе клюнуць — пра цеснату, адсутнасць свабоднага месца дзе‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ко́лішні і калі́шні, ‑яя, ‑яе.
Які мае адносіны да мінулага, меў месца ў мінулым. Колішняе знаёмства. □ Над краем колішняй бядоты і галечы Жыццё, як сонца, не спыняе рух. Звонак. Цяпер не час той даўні і калішні, Не навіна машына ля двара. Астрэйка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
за́леж, ‑у, м.
1. Цалінная або ворная зямля, якая даўно не апрацоўвалася; аблога. Узараць залеж.
2. звычайна мн. (за́лежы, ‑аў). Месца залягання карысных выкапняў. Залежы каменнага вугалю. Залежы торфу. Залежы медзі.
3. звычайна мн. (за́лежы, ‑аў). Няходкі, заляжалы тавар. Залежы тавараў на складах.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)