зме́ншыцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -шыцца; зак.

Стаць меншым.

Сям’я зменшылася.

Боль зменшыўся.

|| незак. змянша́цца, -а́ецца.

|| наз. змяншэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зу́мкаць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ае; незак. (разм.).

Утвараць аднастайныя звінючыя гукі (пра насякомых).

Зумкаюць пчолы.

|| наз. зу́мканне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́лымя, -я, н.

Агонь, які ўзнімаецца над тым, што гарыць.

Языкі полымя.

П. партызанскай барацьбы (перан., высок.: уздым.).

|| прым. по́лымны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праві́цель, -я, мн. -і, -яў, м. (кніжн.).

Асоба, якая правіць краінай, дзяржавай.

|| ж. праві́цельніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. праві́цельскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прагназава́ць, -у́ю, -у́еш, -у́е; -у́й; зак. і незак., што (кніжн.).

Саставіць (састаўляць) прагноз.

П. развіццё навукі.

|| наз. прагназава́нне, -я, н.

Навуковае п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прастрэ́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак., каго-што.

Страляючы, прабіць наскрозь.

П. руку.

|| незак. прастрэ́льваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. прастрэ́льванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пратуха́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́е; незак.

Тое, што і тухнуць².

|| зак. прату́хнуць, -не; прату́х, -хла.

|| наз. пратуха́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прымно́жыцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ыцца; зак.

Яшчэ больш павялічыцца, памно́жыцца.

Веды прымножыліся.

|| незак. прымнажа́цца, -а́ецца.

|| наз. прымнажэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прычаса́цца, -чашу́ся, -чэ́шашся, -чэ́шацца; -чэ́шамся, -чэ́шацеся, -чэ́шуцца; -чашы́ся; зак., звар. Расчасаць сабе валасы.

|| незак. прычэ́свацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. прычэ́сванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пярэ́сціць². -э́шчу, -э́сціш, -э́сціць; незак. (разм.).

Моцна біць.

П. палкай па спіне.

|| зак. спярэ́сціць, -э́шчу, -э́сціш, -э́сціць; -э́шчаны.

|| наз. пярэ́шчанне, -я, н.