першакрыні́ца ж. первоисто́чник м.;

дасле́даванне па ~цах — иссле́дование по первоисто́чникам

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прышлёпаць сов., разг. пришлёпать;

п. па гразі́ — пришлёпать по гря́зи

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ли́хо​II нареч. хва́цка, зухава́та, уда́ла; (залихватски) па-заліхва́цку; (молодецки) па-маладзе́цку;

ли́хо заломи́ть ша́пку хва́цка (зухава́та) залама́ць ша́пку.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цяга́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак. (разм.).

1. Валачыся па зямлі.

Ланцуг цягаўся па зямлі.

2. Хадзіць дзе-н., куды-н. доўга, без мэты, без пільнай патрэбы.

Ц. па хатах.

3. Неаднаразова хадзіць, ездзіць куды-н. з якой-н. мэтай, па якой-н. справе.

Ц. па судах.

4. з кім, за кім. Заляцацца да каго-н.; быць у інтымных адносінах з кім-н. (неадабр.).

5. Спаборнічаць; мерацца сіламі з кім-н. Дзе табе з ім ц.!

◊

Цягацца за чубы (разм.) — біцца.

|| зак. пацяга́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зарабо́так, -тку, мн. -ткі, -ткаў, м.

1. Плата за работу.

Месячны з.

Вялікі з.

2. мн. Праца па найме, звычайна часовая, па-за месцам пастаяннага жыхарства.

Ездзіць у заработкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шмо́ргацца (аб што, па чым) несов. тере́ться (обо что);

вузлы́ на пастро́мках ~галіся па ко́нскіх бака́х — узлы́ на постро́нках тёрлись о ко́нские бока́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зака́з, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Даручэнне або просьба зрабіць, выканаць што-н.

Па заказе (таксама перан.: па чыёй-н. просьбе, патрабаванні). Паліто на з.

Як на з. або як па заказе (пра тое, што адпавядае якому-н. патрабаванню, з’яўляецца ўзорным).

2. Заказаная рэч.

Разнесці гатовыя заказы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

размеркава́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Асоба, якая размяркоўвае што-н.

2. Установа, якая ведае размеркаваннем каго-н. (раненых па шпіталях, дзяцей-сірот па дзіцячых дамах).

3. Магазін, які адпускае тавары па пэўных нормах (уст.).

4. Прыстасаванне для размеркавання электрычнага току, газу, вады і пад.

Р. электраэнергіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выгарцо́ўваць

‘па-маладзецку ездзіць верхам, красуючыся спрытнай пасадкай; стоптваць, вытоптваць што-небудзь (напр., траву)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. выгарцо́ўваю выгарцо́ўваем
2-я ас. выгарцо́ўваеш выгарцо́ўваеце
3-я ас. выгарцо́ўвае выгарцо́ўваюць
Прошлы час
м. выгарцо́ўваў выгарцо́ўвалі
ж. выгарцо́ўвала
н. выгарцо́ўвала
Загадны лад
2-я ас. выгарцо́ўвай выгарцо́ўвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час выгарцо́ўваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вы́цюкнуць

‘вылецець, забыцца; ударыць па чым-небудзь, стварыўшы гук; зрабіць што-небудзь, ударыўшы, стукнуўшы чым-небудзь’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́цюкну вы́цюкнем
2-я ас. вы́цюкнеш вы́цюкнеце
3-я ас. вы́цюкне вы́цюкнуць
Прошлы час
м. вы́цюкнуў вы́цюкнулі
ж. вы́цюкнула
н. вы́цюкнула
Загадны лад
2-я ас. вы́цюкні вы́цюкніце
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́цюкнуўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)