даме́раць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Дакончыць абмер, вымярэнне чаго‑н.; абмераць, вымераць да канца ці да якога‑н. месца. Дамераць зямельны ўчастак.
2. Разм. Дабавіць да таго, што адмерана; адмераць, намераць поўнасцю. Дамерай яшчэ пяць метраў. Дамерай дзве кварты.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дапле́сціся, ‑плятуся, ‑пляцешся, ‑пляцецца; ‑пляцёмся, ‑плецяцеся; пр. даплёўся, ‑плялася, ‑лося; зак.
Разм. Павольна, з цяжкасцю дайсці да якога‑н. месца. Стары ледзь даплёўся да ложка. □ Цераз пажоўклае куп’ё, цераз голы агарод з вязкай вецця на плячы даплёўся [Васіль] да гумна. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
запрапанава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., што, з інф. і дадан. сказам.
Унесці прапанову; прапанаваць. Запрапанаваць сесці. □ Лейтэнант быў старэйшы за ўсіх тут па званню, і яму запрапанавалі месца. Сіўцоў. Калі ўсе ўселіся, сакратар запрапанаваў, каб сход вёў Харытон Бабёр. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адкамандзірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго.
Накіраваць на працу ці на вучобу ў іншае месца, у другую ўстанову, арганізацыю. Пецю праўленне адкамандзіравала на курсы трактарыстаў і камбайнераў. Шамякін. // Паслаць куды‑н. са службовым даручэннем. Адкамандзіраваць інспектара для праверкі работы школ раёна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пало́мнік, ‑а, м.
1. Багамолец, які вандруе па так званых святых месцах. Вунь там, за какосавым гаем, руіны старажытнага храма. Месца лічыцца святым. Кожны год вясной сюды прыходзяць сотні тысяч людзей. Паломнікі. Б. Стральцоў.
2. перан. Удзельнік паломніцтва (у 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мальбе́рт, ‑а, М ‑рце, м.
Падстаўка, на якую кладзецца падрамнік з палатном або папера для работы мастака над карцінай. Мастак выбраў зручнае месца каля пуні, устанавіў свой мальберт, разлажыў на мокрай траве раскрыты эцюднік з фарбамі і пэндзлямі. В. Вольскі.
[Ад ням. Malbrett.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
масо́ўка, ‑і, ДМ ‑соўцы; Р мн. ‑совак; ж.
1. Невялікі мітынг, тайны рэвалюцыйны сход у дарэвалюцыйнай Расіі. План масоўкі быў распрацаваны дакладна. Быў вызначаны дзень, час і месца. Пестрак.
2. Масавая экскурсія, прагулка.
3. Масавая сцэна (у спектаклі, фільме).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ме́ста, ‑а, М месце, н.
1. Уст. Горад.
2. Абл. Рыначная плошча. [Слуцк] меў тое месца, якое было асяродкам эканамічнага і гандлёвага жыцця акругі — рыначную плошчу па самай сярэдзіне. Гэта была даволі вялікая, .. выбрукаваная плошча і звалася ў нас местам. Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
месцазнахо́джанне, ‑я, н.
Месца, дзе хто‑, што‑н. знаходзіцца. Выконваючы аператыўнае заданне камандавання палка, Гравэ з групай таварышаў прабіраўся ў варожы стан, каб дазнацца пра месцазнаходжанне штаба белых. Барашка. Высокая бляшаная труба з дратамі-адводамі паказвае на месцазнаходжанне паравога млына. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўскра́й, прыназ. з Р.
Спалучэнне з прыназоўнікам «паўскрай» выражае прасторавыя адносіны; прыназоўнік «паўскрай» указвае на месца або прадмет, каля краю якога што‑н. размяшчаецца ці рухаецца. Раман запрог каня, палажыў на драбінкі плуг і мернаю ступою паехаў паўскрай яру. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)