сма́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Прыемны на смак (у 1 знач.); апетытны. Смачная цукерка. Смачныя ягады. □ — А мы сёння халаднік елі, — ага! З цыбуляю ды агуркамі. Смачны, смачны, — пахваліўся Сцёпка. Крапіва. Тлустае мяса вугра вельмі смачнае. В. Вольскі. Бульба трапіла смачная — сопкая, разварыстая, лепшая, чым наша. Якімовіч.

2. Які прыносіць здавальненне; прыемны (пра сон). Салодкі, смачны і глыбокі быў сон Рыгора — не дарма ж ён праспаў столькі.. гадзін! Гартны.

3. перан. Разм. Каларытны, сакавіты. І мы, спыніўшыся, рагаталі тым смачным, здаровым смехам, які прыходзіць нячаста. Брыль. Па хаце разлягалася заўзятае, смачнае сапенне.. сонных людзей. Зарэцкі.

•••

Смачны кусок (кавалак) гл. кусок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кастры́ца ’кастрыца’ (Касп., БРС, Шат., Сцяшк. МГ); вядома таксама ў значэнні ’ігліца’, ’асцюкі’ (Сл. паўн.-зах., 2). Параўн. рус. дыял. костри́ца ’кастрыца’, ’ягады розных раслін (напр., касцянікі камяністай)’, ’дробная салома’, костри́ка, костры́ка ’кастрыца’, ’салома’, укр. костри́ця ’кастрыца’, кістри́ця. Параўноўваюць далей серб.-харв. ко̀стрица ’дробная рыбіна костачка’, польск. дыял. kostrzyca ’кастрыца’ і г. д. Прасл. форма *kostrica, *kostrika. Гл. Трубачоў, Эт. сл., 11, 162. Лічыцца вытворным (з суфіксамі ‑ica, ‑ika) ад прасл. *kostra, якое мае шырокі спектр значэнняў (’рыба з цвёрдай луской’, ’ускудлачаная курыца’, ’шкілет, касцяк’, ’кастрыца’ і г. д.; агляд значэнняў у Трубачова, Эт. сл., 11, 158–159). Слав. *kostra — утварэнне суфіксам ‑r(a) ад *kostь. Бернекер, 1, 583–584; Трубачоў, Эт. сл., 11, 159.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кула́га ’саладуха, ягады, звараныя з мукой, зацірка, кулеш’ (Сл. паўн.-зах., Мат. Гом., Касп., Нік. Очерки, Арх. ГУ, Грыг., Чач., Вешт., Др.-Падб., Маш., Гарэц., Шн., Мат. АС, Янк. Мат., Мат. Маг., Нар. словатв., Бяльк., Сержп. Грам., КЭС, лаг., Яўс., Серб.). Укр. кулага, рус. кулага ’тс’. Параўн. кулеш (гл.). Унутраную форму слова кулага можна ўбачыць у такіх дзеясловах, як кулажыцца, кулажыць ’паказваць на дождж’ (Нас. Сб., Юрч.). Адсюль відаць, што першаснае значэнне было ’вадкая сумесь’. Словаўтваральна мадэль з суфіксам ‑ага. Першасны дзеяслоў, на жаль, надзейна не рэканструюецца, але серб.-харв. ку́ља ’мамалыга’ дае яшчэ адну падставу для выдзялення ў кулага суфікса ‑ага. Слаўскі (3, 347) бачыць рэлікты зыходнага дзеяслова ў kuliti, kuljati (гл. куляць1).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

во́ўчы прям., перен. во́лчий;

~чыя зу́бы — во́лчьи зу́бы;

~чая хі́трасць — во́лчья хи́трость;

~чае фу́тра — во́лчий мех;

~чая зя́памед. во́лчья пасть;

~чая я́маохот., воен. во́лчья я́ма;

~чыя я́гады — во́лчьи я́годы;

в. біле́т (па́шпарт)ист. во́лчий биле́т (па́спорт);

в. апеты́т — во́лчий аппети́т;

~чая мара́ль — во́лчья мора́ль;

в. зако́н — во́лчий зако́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дави́ть несов.

1. ці́снуць;

пар в цили́ндре да́вит на по́ршень па́ра ў цылі́ндры ці́сне на по́ршань;

2. (душить) душы́ць;

3. (мять, разминать) душы́ць, расціска́ць, ці́снуць;

дави́ть я́годы душы́ць (расціска́ць) я́гады;

4. перен. (притеснять) душы́ць, гне́сці, прыгнята́ць; (о чувствах) гне́сці; (принуждать) патрабава́ць;

тоска́ меня́ да́вит туга́ мяне́ гняце́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

накі́нуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак., на каго-што.

1. Кінуўшыся, напасці на каго‑н. Сабака накінуўся на чалавека. □ Паліцыя пакінула падворкі, з нагайкамі накінулася на людзей. Пестрак. Аднекуль зверху на буслоў накінуліся два буйныя драпежнікі. Самусенка.

2. Пачаць раптам папракаць, лаяць каго‑н. — Вечна ты не верыш! — накінулася на.. [Ахметку] Люся. — І не сорамна табе? Даніленка. — А вы што стаіце. .. Годзе абіваць бокі, — накінулася раптам на ўсіх разгневана Малання. Мележ.

3. Пачаць з азартам, прагнасцю што‑н. рабіць. Накінуцца на кнігі. Накінуцца на ежу. □ Андрэй з нейкай лютасцю накінуўся на работу. Шахавец. Вёска хадзіла цяпер па ягады, а на грыбы яна накінецца пазней, калі баравікі пойдуць. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праце́рці, пратру, пратрэш, пратрэ; пратром, пратраце; пр. працёр, ‑церла; заг. пратры; зак., што.

1. Тручы, зрабіць дзірку. Працерці паперу гумкай. Працерці падэшвы ботаў.

2. Выціраючы, зрабіць чыстым. Макар працёр спацелую шыбу далон[ню] і прыпаў да рамы. Дуброўскі. Сямён Львовіч зняў акуляры, працёр шкельцы крысом белага халата. Кавалёў.

3. Расціраючы, прапусціць праз рэшата, сіта і пад. Працерці ягады праз сіта.

4. Разм. Пракласці (дарогу, сцежку). Яшчэ не працерлі саньмі дарогі — замецена была вуліца ў Вязавічах. Калюга. Яны працерлі нагамі вузенькія доўгія сцежкі на лёдзе і коўзаліся. Колас.

5. Церці некаторы час. Працерці лён цэлы дзень.

•••

Працерці вочы — а) прачнуцца; б) апамятацца (ад чаго‑н. нечаканага).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мальга́ ’дробная рыбка’ (брасл., бярэз., докш., Сл. ПЗБ), мальгва́, мыльгва́, мальгве́ча ’рыбныя маляўкі’, ’маладняк увогуле’, ’дробная неўрадлівая бульба, плады, ягады’, ’малеча, дзеці’ (Нас., Бяльк.; Яшк., З жыцця; слаўг., Яшк., Мат. Маг.), мальгоўка ’маляўка’ (Нас.), мальва́ ’тс’ (Ян., Растарг.), ма́льгва ’дробязь, глупства’ (Бяльк.). Укр. мільга́, паўн.-жытомірск. мо̂лʼга́ ’верхаводка, Alburnus alburnus L.’, ’малькі’. Рус. мальва́, мальга́ ’дробная рыба’, ’дзеці, малеча’, ’малодшы сын’, ’дробныя грошы’, мальга́вка, мальгва́ ’дробная рыба’. Усходнеславянскі балтызм. Параўн. літ. malė ’дробныя рыбкі’, лат. male ’рыба Blicca argyroleuca’ (Мюленбах-Эндзелін, 2, 557). Утвораны пры дапамозе суфікса ‑ʼга (напр., сіньга́ ’від рыбы’) і суфікса ‑ва (напр., дзятва́, братва́) або ў выніку кантамінацыі лексем мальга́ і мальва́. Параўн. таксама бел. моль3, молька, рус. моль, мольва, мольга́, молява ’малькі’, ’дробная рыбка’, моль ’моль’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

све́жы, -ая, -ае.

1. Толькі што падрыхтаваны або атрыманы, не сапсаваны, а таксама такі, якога не кранула апрацоўка (вэнджанне, саленне, кансерваванне і пад.).

Свежыя кветкі.

Свежыя ягады.

С. чай.

Свежае мяса.

2. Які не быў у карыстанні, ва ўжыванні.

Свежыя фіранкі.

3. Пра ваду, паветра: чысты, нічым не забруджаны, які часта абнаўляецца.

У хаце свежае паветра.

Свежая вада.

4. Халаднаваты, не вельмі цёплы.

Вечар досыць с.

С. вецер.

5. Які не страціў сваёй яркасці, натуральнай афарбоўкі.

Фарба на сценах не пажухла, была як свежая.

Свежае сена (ярка-зялёнае).

6. Выразны, новы або арыгінальны.

Свежыя ўражанні.

Свежая думка.

С. погляд на праблему.

7. Поўны сіл, энергіі, здаровы (пра чалавека).

Са свежымі сіламі працаваць (адпачыўшы, паспаўшы).

8. Які нядаўна ці толькі што з’явіўся; новы.

С. нумар штотыднёвіка.

Свежыя чуткі (пакуль нікому невядомыя).

|| наз. све́жасць, -і, ж.

Не першай свежасці (не свежы).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сказа́ць, скажу́, ска́жаш, ска́жа; скажы́; ска́заны; зак.

1. гл. гаварыць.

2. з інф. Распарадзіцца, загадаць.

Мне сказалі падрыхтаваць ілюстрацыйны матэрыял да тэмы.

Мама сказала сыну хутчэй бегчы дадому.

3. (звычайна з адмоўем). Зрабіць вывад, падумаць.

Па тваім адзенні не скажаш, што бедна жывеш.

4. у форме 1 ас. мн. буд. ска́жам ужыв. таксама як пабочн. сл. Напрыклад (разм.).

Скажам, заўтра я не змагу пайсці ў бібліятэку.

5. заг. скажы́(це). Вокліч, які служыць для выражэння здзіўлення, абурэння і пад. з прычыны чаго-н.

Скажыце, які ты спрытны!

6. у форме 2 і 3 ас. буд. ска́жаш (ска́жаце), ска́жа (ска́жуць). Вокліч з асобай інтанацыяй, ужыв. для выражэння нязгоды, недавер’я.

Схадзі ў лес па ягады! — Скажаш жа! — Куды ёй у лес!

Скажы(це), калі ласка — ветлівы зварот пры запытанні аб чым-н.

Скажыце, калі ласка, куды вядзе гэта дарога?

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)